рыцца. Спачатку добра нацерабіся, а потым і ап працы думай, больш зробіш. Сакольшчына Уздз.
НАЦІНА ж. Сцябло клубняплодных. Трэба нарваць націны і накрышыць сьвіням. Цялякава Уздз.
НАЦІСК м. Мазоль. Гэна ш сёньня абула вятруфкі і такеля націскаў нарабіла! Літва Стаўб.
НАЦКІ займ. Тое, што і наскі. Гэты чалавек нацкі. Сырмеж Мядз.
НАЦУБІЦЬ зак. Экспр. Накласці многа чаго. Во нацубіла посьцілку — ледзьве панесла. Цялякава Уздз.
НАЦЯЖКА ж. Плашч-палатка. Нацяжку вазьмі, у дарозі ўсякае бываіць. Якімаўка Круп.
НАЦЯГНУЦЬ зак. Нацягнуць нервы — расстроіць, пазбавіць добрага настрою. Шчэ мужык нацягне нервы, нічога рабіць не хочацца, хоць с хаты бяжы. Зазерка Пух.
НАЧАЙ прысл. Інакш, па-другому. Зараз людзі начай жыць сталі, хаты люцкія паставілі, цілівізары пакуплялі, нат на машынах езьдзюць. Баяры Маладз.
НАЧАКУ прысл. Напагатове. Ужо свадзьба начаку, а брат ня йдзець вырашаць, на якім аснаваньні замуш сястру аддаваць. Баранцы Віл.
НАЧАТАК м. Пачатак. Баз начатку ня можна гады й канчатку зрабіць. Мядзел Мядз.
НАЧЛЕЖКІ мн. Добраахвотныя зборышчы дзяўчат на папрадухі ў начны час. І днём пралі і вечарам. Зьбіраліся дзяўчаты на папрадухі і нават начлежкі ўстраявалі. Мацкі Мядз.
НАЧЛЕЗНІК м. Начлежнік. А гэтыя начлезьнікі тым часам падрыхтавалі дзёрну, каменьня, дроў, паселі кругом. Мікольцы Мядз.
НАЧНІЦА ж. Дзіцячая хвароба, калі дзіця ноччу не спіць. Як дзеці ноччу не сьпяць, то кажуць: начніцай хварэя. Бясяды Лаг.
НАЧЭННЕ н. Зб. Начынне, набор прадметаў, розных інструментаў. Без начэньня і вошы не заб'еш. Нізок Уздз.
НАШАМАРАШЫЦЬ зак. Экспр. Хутка ўзвесці (будынак). За два гады столькі нашамарашылі новых дамоў, што проста нічога не пазнаць. Літва Стаўб.
НАШАМАТАЦЬ зак. Намучыць, стаміць. Хлапец як нашаматае за дзень, аш кашуля мокрая стане, робячы так не ўтомісься, як гуляючы. Баяры Маладз.
НАШАРАВАЦЬ зак. Намазваючы, змазваючы маззю, нацерці. Што за пяконцая мазь, хай бох крыя! Як нашарую, оой, ужо ш пакуль перапячэ, дак, здэцца, й вочы павыскачуць. Няровы Валож.
НАШАСТАЦЬ зак. Назразаць без разбору, налаташыць. Трэба ісьці ў агарод, гарбузьніку нашастаць. Зайцы Чэрв. Схадзіла на пуць, трусом нашастала мех травы. Савоні Стаўб.
НАШАТЭРЫЦЦА зак. Надзьмуцца. Чуць што скажы яму ні так, дык адразу нашатэрыцца. Вялікая Вуса Уздз.
НАШВЕРКАЦЬ зак. Нагаварыць. Яна ж без разбору нашверкае таму Ваську на вуха, а ён як вып'е, дык і ўспамінае ўсё. Рудня Чэрв.
НАШЛЕГ м. Начны адпачынак. Прыходзяць яны [а ўжо было цёмна] і просяцца на нашлег. Ракаў Валож. Пасьба коней ноччу. А мы раньшы жылі, вадзілі на нашлег вечарам, цэлую ноч там пасьвілі. Зачысце Барыс.
НАШМАРАВАЦЬ зак. Нафарбаваць, падфарбаваць. Старая кабета, а нашмаруя бровы малюфкай і пашла. Забрэжжа Валож.; параўн. польск. nasmarować 'намазаць'.
НАШНІЦА ж. Бат. Паўночнік (Knautia). Дзяцей, якія ноччу не сьпяць, купаюць у нашніцах, паруць. Паплавы Бярэз.
НАШОНКА ж. Ношка. Нашонка дроў у яе цяшкая, дык яна лець пасьпявала за ўсімі. Яміна Віл.
НАШУЛКА ж. Тое, што і насёлка. Мяне паслалі за травою сьвіньням. Думаю, з нашулкаю пайду і ўтаплюся, так упякліся гэтыя сьвіньні. Саланая Валож.
НАШУТКА ж. Тое, што і нажутка (у 2 знач.). Навошта ты нашутку надзела? Прадзьме ўсё цела. Літва Стаўб.
НАШЧАК прысл. Нашча. Ешча садзіцяся, што вы нашчак пойдзіця! Баяры Маладз.
НАШЫ у знач. наз. Сваякі, родныя. Хаджу ш я на работу, хаджу, а нашы кажуць, дзе йна ходзіць, кожны дзень усё недзя йдзе. Пагост Віл.
НАШЫВАНЫ у знач. прым. Вышыты. Некалі амаль ва ўсіх каўнярэ нашываныя былі чырвонымі ніткамі. Цялякава Уздз.
НАШЫЙНІК м. Кашнэ. Нікчэмным зьдзелыўся: полы паліто сабе, нашыйнік сабе, брыль сабе. Якімаўка Круп.
НАШЫЛЬНІК м. Ашыйнік. Раменны паясок на шыі сабакі нашыльнікаў завуць. У нас сабакі ходзяць без нашыльнікаў, а ён усё: „Чаму сабака без нашыльніка?" Рудня Чэрв.
НАШЭЙНІК м. Тое, што і нашыльнік. Нашэйнік можа быць і скураны, і парусінавы. Да нашэйніка прывязваіцца цэпка. Саланая Валож.
НАШЭЎКА ж. Тое, што і нашонка. Вам цяпер можна толькі лёхкую работу рабіць, бо як станеця дзяругі, нашэўкі гэтыя насіць, зноў пападзяце ў бальніцу. Рубяжэвічы Стаўб.
НАЯРЧАЦЬ незак. Папраўляцца, здаравець. Пасьля аперацыі жонка мая ніяк не наярчае. Зазерка Пух.
НЕАБХОДЛЫ прым. Які не дае ўсходаў (пра зерне). Бываіць, што пасадзіш, а там многа неабходлага пападзецца. Ляшчынск Мядз.
НЕБА н. Пад небам — не ў памяшканні,
78 👁