Старонка 241
◀ / 290 ▶
У нашай Ноны натта харошыя накідушкі, уся пасьцель харошая. Малмыгі Віл. НАКЛАСЦІ зак. Надзець (адзежыну). Наклала новую сукенку, а галаву не памыла. Рудня Чэрв. НАКЛЮНУТЫ у знач. прым. Тое, што і назўблены. Наклюнутае семя адразу і садзім, доўга не чакаім. Ляшчынск Мядз. НАКОПІЧ м. Бункер (саломы). Летась я паехала па салому, а брыгадзір кажа: „Бярэця тыя два накопічы, два бункеры", а ў бункеры па-дзяржаўнаму пяцьдзесят кіль палагаецца. Савоні Стаўб. НАКОТ м. Рад бярвенняў, пасланых паверх чаго; насціл. На пограбі даецца накот, а амбары крылі саломаю. Нізок Уздз. НАКРАПАЦЬ зак. Зрабіць (каўбасу). Вечарам работа ўсім будзя: трэба каўбасы накрапаць. Вяршоўка Круп. НАКРЫЎКА ж. Вязаная кручком накідка на падушку або настольнік. Накрыўкі хто як плёў: хто з белых нітак, а хто з жоўтых ці красных, а тады падушкі ці сталы накрывалі. Задор'е Лаг. НАКРЫЎКА ж. Юшка. Глянь жа ты, усё неба аблажыла, трэ трубу закласьці. А халера яе ведае, дзе тая накрыўка! Баяры Маладз. НАКРЭМЗАЦЬ зак. Надрапаць, напісаць нядбайна. Зіму, дзьве паходзіць, умеіць распісацца, пісьмо накрэмзаць, і хваціць. Альсевічы Мядз. НАКУЛАЧЫЦЬ зак. Набіць кулакамі. А ён накулачыў гэтага хлопца ды і пайшоў сабе. Пудзіцк Пух. НАКУЦЬ м. Покуць. Абразоў у хаце было ат парога аж да накуця. Ілья Віл. НАЛЕЗЦІ зак. Залезці. Думаеш, я на ліпу не налезу? Пачакай, зараз уверсе буду. Зазерка Пух. НАЛЕСНІК м. Кулін. Наліснік. Замешаваю цеста, пяку бліны, а пасьля ў гэтыя бліны ўкладаю тварох ці варэньня, крыху паджараваю на масьле, і налесьнікі гатовы. Калодкі Віл. Зрабіла тварох, то налесьнікі кожны дзень раблю дзецям: кароўка ў мяне добрая, млека хапае. Літва Стаўб. НАЛЕЦЦЕ прысл. На лета, на наступны год. Налецьце пакіну цялушку, а сёлета не буду, няма чым карміць. Залазоўе Віл. НАЛЁПА ж. Экспр. Клей, завараны з мукі. ◊ Раз'ехацца як налёпа — распаўнець. Нешта ня ладзіцца са здароўем, калі раз'ехалася як налёпа. Забалоцце Смал. НАЛІВАНКА ж. Кулін. Кішка, напоўненая дранай заскваранай бульбай і ўсмажаная. Ото ш дзеці наліванку ахвотна ядуць, як зраблю, аш б'юцца. Чабаі Валож. НАЛОГАМ прысл. На свой лад, па-свойму. А вы і ня слухайце нас, бо мы сваім налогам гаворым, а вам нецікава будзе. Плябанцы Віл. НАЛУПНІК м. Аброць для цяляці. Цяля маё ходзіць з налупнікам, бо карову сьсе. Пудзіцк Пух. НАЛЮДНЕЦЦА зак. Стаць такім, як іншыя. Троха падужэла гусянё, паглядзі, як добра бяжыць. Хаця п троха налюднелася, кінала б ўсё і аднесла да сястры, там у яе гусі ё. Бяларучы Лаг. НАМАРЖАНЬ м. Намарзень, падоўжаны брусок, які набіваецца на капылы ў санях. Во, якія намаржні харошыя вычасаў, яны на капылы кладуцца. Дукора Пух. НАМАРЗНЯ ж. Тое, што і намаржань. Намарзьня — гэта такі брус, які насаджваецца зьверху на капыл. Дукора Пух. НАМАТВАЦЬ незак. Апаражняць. Дзеўкі, ідзіця есьці грыбы, Грышка ўжо другую міску наматвае. Баяры Маладз. НАМАЧЫ займ. Нам. Дарога к намачы нялёхкая была: у тую пару лесам ды балотам хадзілі пяшком. Кухцічы Уздз. НАМЕТКА ж. Даўні галаўны ўбор замужніх жанчын. Гадоў мо сто назад насілі наметкі. Малмыгі Віл. У Шэвішчыне жанчыны накрывалі на галовы наметкі. Паплавы Бярэз. НАМЁТ м. Тое, што і наметка. Намёт — рушнік, які закручвалі на галаву. Намёт шылі са свайго палатна і насілі яго яшчэ пры прыгоне. Рудня Чэрв. Часалі лён шчэткамі, зробленымі са сьвіной шэрсьці. С такога лёну ткалі намёты і ручнікі, вышывалі іх крамнымі ніткамі. Даўгінава Віл. НАМЁТКА ж. Тое, што і наметка. У нас некалі намёткі толькі замужнія бабы насілі. Нізок Уздз. НАМІТУСЬ прысл. Спосаб вязання: вочка направа, вочка налева. Ну, як расказаць, у мяне во рукавіцы зьвязаныя намітусь. Бытча Барыс. НАМОШЧАНА дзеепрым. Раскватаравана. А ў сяле салдат — поўна намошчана. Пудзіцк Пух. НАМЫЗНІК м. Наморднік. Калі сабака хапая свойскую жывёлу, кідаяцца на людзей, дык намызьнік яму адзяваюць. Ляхавічы Дзярж. НАМЫЛІЦЬ зак. ◊ Намыліць шыю — строга спагнаць; моцна вылаяць. За гэтыя сплетні яму трэба было добра шыю намыліць. Зайцы Чэрв. Я табе зарас так намылю шыю, што ты больш не захочаш тых яблык. Забалоцце Смал. НАМЯЛІЦЬ зак. Нацерці. І сколькі павесам намялім, тады ўжо адна адной хвалімся. Папоўка Мядз. НАМЯРЗЕЛЬ м. Тое, што і намаржань. Намярзьлі наверх накладаюцца, на капылэ. Мікалаеўшчына Стаўб. НАНАЧКІ толькі мн. Вячоркі. Наначкі — гэта калі зьбіраюцца дзеўкі і бабы прасьці зь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 290 ▶