кажаць, — ек ужо нажычоны ёсь, ні варта мне мішацца". Так яму і ув атстаўку пашло. Залазоўе Віл.; параўн. польск. narzeczony 'тс'.
НАЗАПАШКУ прысл. Напалавіну. Што было рабіць? Назапашку с панам у той час сеіў. Даўгінава Віл.
НАЗАЎТРАЕ прысл. Назаўтра. Запрагая мой Ляксей назаўтрая каня ў барану, пойдзя ш лён сеяць. Вялікая Боркаўшчына Маладз. Назаўтрая ранінька разьветка прыляцела і кажыць, што карнікі бліска. Альсевічы Мядз. Назаўтрая мама ўстала і пайшла ў сьвіран дабра курам насыпаць. Баяры Лаг.
НАЗВАННЕ н. Назва, загаловак. І колькі ў яго тых кніг було, і каждай сваёназванне! Пудзіцк Пух.; параўн. рус. название 'тс'.
НАЗВІШЧА н. Назва, мянушка. Гэткая сьмешная назьвішча далі крычатоўцам [жыхарам в. Крычаты] за тое, што яны зьвеку коз трымалі. Пруды Стаўб.
НАЗДРА ж. Зб. Тое, што і мазгі. Замнога наздры ў гарбузе. Ваўкалатка Віл.
НАЗІПЕРНІК м. Мед. Прэласць паміж пальцаў. Як сядзеў у мяне назіпернік, дык хадзіць нельга было. Пруды Стаўб.
НАЗІРКАМ прысл. Не спускаючы з вачэй (ісці следам за кім-н.). Ішла назіркам за жанчынай і натрапіла на ягады. Вецярэвічы Пух.
НАЗЛАЖЫЦЬ зак. Скласці. Назлажылі мне дроў хлопцы, а дзяўчаты ўсё прыбралі, а самі мыцца пайшлі. Крупнікі Віл.
НАЗОРКУ прысл. Досвіткам. Назорку сёньня бліны пякла, бо дачка едзе да мяне. Вязынка Маладз.
НАЗОЎТРА прысл. Назаўтра. Назоўтра шчоўе варыць будзім, я і сьмятанкі сабрала. Засулле Стаўб.
НАЗУБЛЕНЫ у знач. прым. Прарослы. У зямлю паклалі назубленае семяно, пашоў дожджык — узышло как відзіш. Рудня Чэрв.
НАЗУБРАНЫ прым. Насечаны, з насечкамі. А добра назубраным сярпом жаць, любата адна, хаця таксама цяжка. Восава Круп.
НАІНСТРУМЭНЦІЦЬ зак. Экспр. Натравіць, нацкаваць. Яшчэ й мацяру наінструмэнціла, і тая трохі перагаварылася. Савоні Стаўб.
НАЙБАГАЦЕЙ прым. Самы багаты. Загадаў судзьдзя ім тры загаткі: „Хто на гэтым сьвеці найбагацей, і хто найсыцей, і хто найшыпчэй на гэтым сьвеці. Хто адгадаіць, таго й цялушка" (з казкі). Лубень Віл.
НАЙБАРДЗА прысл. Часцей за ўсё. З бульбай мы прызнаём журок, найбардза з бульбай ядзём. Калодкі Віл.
НАЙГРАВАЩЦА незак. Здзекавацца, смешкі строіць. От з гэтага старога ўсе найграваюцца, сьмешкі строяць, а яму ж усяго хочацца: і пачуць, і ўведаць. Савоні Стаўб.; параўн. польск. naigrawać się 'тс'.
НАЙДА ж. Неадабр. Прайдзісвет. Гэта найда ўсё ведая, дзе што робіцца, куды хто пайшоў. Дукора Пух.
НАЙМІТ м. Парабак. Даўно прайшлі тыя часы, калі нас ганялі ў найміты. Зазерка Пух.
НАЙМІТКА ж. Наймічка, наёмная работніца. Дак жонцэ сваёй зробіць загончык от як тры баразёнкі, от як тры дошкі [шырынёй], а нам ужо, найміткам, абыходзіць такія, што тры разы па столькі. Пагост Віл. Сям'я ў нас была вялікая: шэсь братоў і сястра сядмая, наймітка — восім, двоя старых — от і дзесяць нас. Забар'е Віл.
НАЙНАЧАЙ прысл. Інакш. Я дык гэтак назаву, а, можа, хто і найначай назавець. Жызнава Віл.
НАЙСЦІСЯ зак. Нарадзіцца, аказацца ў наяўнасці. Вот у мяне нашлося дзяцё, кумоў сабрала. Бубны Віл. У іх доўга дзяцей не было, а ў гэтым годзе дзевачка найшлася. Мушанка Віл.
НАЙСЫЦЕЙ прым. Самы сыты. „Татка, скажы пану так: што найсыцей зімля, іна насычываіць і хлібамі, і вадамі, усім" (з казкі). Лубень Віл.
НАЙШЫБЧЭЙ прым. Самы шыбкі. Ну, жонка яму кажыць, пану: „А найшыпчэй жарабок у стайні, — каыць, і з поіздам зьбігаіць" (з казкі). Лубень Віл.
НАКАЗЫВАЦЬ незак. Даваць наказ. Сабралася баба ўчора да сваякоў схадзіць, а мне наказывала, кап кароў падаіў, патсьвінаку доў. Порычы Валож.
НАКАЛПАК прысл. Каўпаком, накшталт каўпака. Прыфраньцілася й хустку накалпак завізала. Рабунь Віл.
НАКАНАВАЦЬ зак. Нарыхтаваць загадзя, назапасіць. Старыя гаварылі, што зіма холодная будзе, так трэба больш дроў наканаваць на зіму. Капачоўка Барыс.
НАКАТ м. Дарога, вымашчаная бярвеннямі. Па накаця кепска ехаць, бо ён вельма павыбіваны. Дукора Пух.
НАКІВАЦЦА зак. Экспр. Напрацавацца. Наківалася за цэлы дзень на полі, але ж і дома трэба што зрабіць. Зазерка Пух.
НАКІДАННЕ н. Прыданае. Нявестка як толькі прыйшла да мяне, дык і накіданне сваё прынесла: і рушнікі, і пасцілкі, і абрусы. Пудзіцк Пух.
НАКІДАЦЬ зак. Наліць. Зварыла я заціркі да й накідала ў міску, але толькі чатыры лышкі зьела. Вялікая Вуса Уздз.
НАКІДКА ж. 1. Плашч ад дажджу. Вазьмі ў поле накітку, ня йдзі так, а то мо дождж будзя. Скамарошкі Стаўб. 2. Куртка, жакетка, надзетая наапашкі. Мне цёпла, дзевачкі, я ж у накіццы, а вы глядзіце: памёрзьніце, голыя во ходзіце. Баяры Маладз.
НАКІДУШКА ж. Пакрывала на падушку
88 👁