Старонка 239
◀ / 290 ▶
НАДАЎЖКІ прысл. Удаўжкі. Надаўшке добры гэты халат, то я мо куплю? Цялякава Уздз. НАДАЦЬ зак. Набіць, пабіць. Зараз як надам, дык ты ў мяне плакаць будзеш, а не сьмяяцца. Літва Стаўб. НАДЗЕЖНІК м. 1. Тканая сурвэтка, якой пакрываюць дзяжу з цестам. У нашай бапкі ёсь надзежнік, вытканы яшчэ яе маткаю. Караваева Пух. 2. Ручнік, абрус, які падсцілаюць пад хлеб, аладкі. Надзежнік паткладзі, бо цырату алаткамі сапсуеш. Літва Стаўб. НАДЗЕЎШЫШЫ дзеепрым. Апрануўшыся прыгожа. Большыя каторыя выўчыліся, панажывалі сьпецыяльнасьць, жывуць добра — надзеўшышы, наеўшышы. Лубень Віл. НАДЗЕЦЬ зак. Кулін. Начыніць, палажыць фарш унутр. Куру зарэзала, асмаліць хорашанько, цёплаю вадою вымыць, кішкі выпусьціць, надзець і ўжарыць. От укус, што за ўкус! Савоні Стаўб.; параўн. польск. nadziać 'тс'. НАДЗІМАЦЬ незак. Кулін. Начыняць. Курыцу добра надзімаць пячанямі. Цялякава Уздз. НАДЗЯВАНЁ н. Кулін. 1. Мясны рулет. Чаго толькі ні было на вясельлі! Розных блюдаў многа, натта ш смашнаё надзяванё было! Залужжа Стаўб. 2. Дзеянне паводле дзеясл. надзець. Як ідзеш на які банкет, то робіш надзяванё: зусім другі смак с качкі ці з гусі. Горкі Стаўб.; параўн. польск. nadiewanie 'тс'. НАДЛЕСНЫ у знач. наз. Старшы ў асобнай лясной гаспадарцы. Я помню, як гэто было пры Польшчы. Быў лясьнічы над усімі лясамі, тады надлесны, а тады шчэ нехто, а тады ўжо просты стражнік. От як тады лічыласё. Савоні Стаўб.; параўн. польск. nadleśny 'старшы ляснічы'. НАДОЕ прысл. Тое, што і нагдоеча. Надое сын прыехаў у госьці да Мар'і. Ляхі Нясв. НАДОЕЧЫ прысл. Тое, што і нагдоеча. Надоечы мы дажыдаем гасьцей с Польшчы, меліся яны, што прыедуць. Літва Стаўб. Надоечы хадзіла да сваіх, пераведала. Дукора Пух. Сустрэла яе надоечы на вуліцы, дык у мой бок нат ні глянула. Аўгустова Валож. НАДОЙЧА, НАДОЙЧЫ прысл. Тое, што і нагдоеча. Надойча, можа, муку прывязуць у магазін, то я пайду сама. Ваўкалатка Віл. Надойчы па брушніцы бегала, дык вядзерка назьбірала. Язні Віл. НАДОМНІК м. Прымак. Яна сірата, бацькі атпісалі ёй дом, а ён у яе надомнік, ну, прымака яшчэ зовуць. Зялёнкі Мядз. Пашла я да Насьці саганок свой забраць, а ў яе чужы сядзіць, дак яна мне шэпча, што надомнік. Ганчароўка Смал. НАДОМУ прысл. Дадому. Пайшлі надому, хопіць дурэць, уставаць жа рана нада. Тонава Стаўб. НАДУКАВАЦЬ зак. Навучыць. Я яе надукую, хай усё выкажа, хай не маўчыць. Цялякава Уздз. НАДУЦЦА зак. ◊ Надуцца як вожык (як сыч) — пакрыўдзіцца. А пошля яна надулася як вожык, болій каня мне ні давала. Залазоўе Віл. Надулася як той сыч, не гаворыць. Забалоцце Смал. НАДУЦЬ зак. Экспр. Насыпаць, напоўніць даверху. У нас трактарыстыя палучаюць у месяц да трохсот рублёў, надуіць машыну пшаніцы — дзяваць німа дзе. Мікольцы Мядз. НАДЫБА прысл. Дыба, тарчма, тарчаком. Коні ўзьняліся надыба, загараджываючы адзін другому дарогу. Задубенне Мядз. НАДЫСЬ прысл. Сёння. Яго дома не было, ён надысь хадзіў у дупцэ. Дукора Пух. Надысь пагода й нічога, але кап трошкі цяплей, яшчэ б лепій было. Літва Стаўб. НАЕЗДЖЫ у знач. наз. Прыезджы. Дачка паехала к мужу, а тамака ўсе наежжыя работаюць. Пудзіцк Пух. НАЕЗНЫ прым. Тое, што і наезджы. Не нашы гэтыя дзеўкі, я добра сваіх ведаю. Гэта наезныя дзеўкі. Жызнава Віл. НАЕЎШЫСЯ дзеепрым. Наеты, сыты. Прызнацца, на гэты час я быў не зусім наеўшыся, і я прыняўся за гэту каўбасу, пачаў шчыпаць пальцамі і класьці ў рот. Даўгінава Віл. НАЕЎШЫШЫ дзеепрым. Тое, што і наеўшыся. Маладыя добра жывуць цяпер. Надзеўшышы, наеўшышы, кажды маець сваю спецыяльнасьць. Любань Віл. НАЖАВІЦЫ толькі мн. Нажніцы. Нажавіцы недзе падзеліся, гэта ўжо Коля іх недзе зацягнуў. Млечкі Віл. НАЖАЛАЦЬ зак. Нажадаць. Во колькі добра я вам нажалала! Усё споўніцца. Пудзіцк Пух. НАЖАХАЦЬ зак. Экспр. Загатовіць. Добра, што Ева шчэ здаровая ды дужая; пайшла ў лес — дый нажахала тры вазы дроў. Рудня Чэрв. НАЖУТКА ж. 1. Цёплая вязаная кофта з рукавамі. Ужо і лета прайшло, а я ніяк не кончу вязаць нажутку цёплую. Літва Стаўб. 2. Блузка. Як іду летам каровы даіць, дык яна нажутку дась: дужа добра ў ёй летам хадзіць: ні горача. Баяры Маладз. НАЖЫМ м. ◊ Даваць нажым — наступаць, ціснуць. Каб нашы не давалі нажым, дык яны б усё тут знішчылі. Мушанка Віл. НАЖЫЦЬ зак. Купіць, прыдбаць. А чаго ш ты так? Табе трэба было б нажыць гусянят на базары. Баяры Маладз. НАЖЫЧОНЫ у знач. наз. Жаніх, нарачоны. Я ж нічога ні знала, што гэта яго нажычоная. Гэты мой брат глядзеў, глядзеў: „Ай, —
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 290 ▶