вечара на ўсю ноч. Палачаны Маладз.
НАНЕТ прысл. Зусім. Мае дзеці за лета нанет абнасіліся: што падралі, ш чаго і вырасьлі. Заямнае Стаўб.
НА НІЗ. На рост, ростам. Мая большая сястра на ніз меншая за мяне, хоць і старэйшая. Баяры Маладз.
НА ПАВЕР. Жыць на павер — жыць, не аформіўшы шлюб. — Ты ж ужо меў сабе бабу! Дык гэта ты шчэ ні запісаўся зь ёй? — Не, не запісаўся, так жыў, жыў на павер. Залазоўе Віл.
НАПАДРЭСЦЕ прысл. Пад канец. Ды цеперся араць пачалі, а мы прыйшлі ўжо нападрэсце. Пральнікі Валож.
НАПАКАВАЦЦА зак. Экспр. Тое, што і навурыцца. — Сядай, Гілена, з намі палуднаваць. — Не, сусетка, дзякуй, дома напакавалася. Слабодка Стаўб.
НАПАЛ прысл. Папалам, на дзве роўныя часткі. Талерка так роўна раскалолася напал, уся роўна як хто адрэзаў. Дукора Пух.
НАПАМКІ прысл. У галаве. Я паляджу, але мне ні напамке запытацца, забудуся. Цялякава Уздз.
НА ПАПРАДУХІ прысл. У госці. Да мяне на папрадухі брат прыехаў. Даўно, ой, даўно не бачыліся, дык я аж заплакала. Маркаўцы Уздз.
НАПАСІЦЬ зак. Угнаіць. Няма скаціны ў нас, і зямлю няма чым напасіць. Вялікая Вуса Уздз.
НАПАСЦЬ ж. Здзек, зневажальная насмешка, зневажальныя паводзіны. Дак я думаю, за што ж мне тутака цярпець ад вас напась, азяла і кінула. Замошша Віл.
НАПАХТАРЫЦЬ зак. Напоўніць да верху. Ранінька пабяжыш і да сьнеданьня цэльны кош [грыбоў] бальшы напыхтарыш. Нядаль Барыс.
НАПЕРАД прысл. Раней, уперад. Наперад лепш маці было, а ціпер горш, зусім слабая. Вялікая Вуса Уздз.
НАПЕРАЖЫВАЦЦА зак. Знаходзіцца доўгі час у стане душэўнага неспакою; нахвалявацца, нанервавацца. А напіражывеліся, а як страшна было, пака нас аслабанілі. Альсевічы Мядз.
НАПЕРАКІ прысл. Насупраць. Усё робіць наперакі, абы пасварыцца. Цялякава Уздз.
НАПЕХАТУ прысл. Пешкі. Хоць сябе ж вазьму. Сталі жаніцца ўжо мы, дык напехату сваты прыходзіліся. Язні Віл.
НАПЕРЦІСЯ зак. Груб. Наесціся ўволю, многа. Напёрлася ўжо нечага смачнага, што аж на ваду ўябе паперла. Бяларучы Лаг.
НАПІНАЦЦА незак. Шкодзіць. Холера яго ведая, каму гэта сала напінаяцца. Можа і нікому! Дукора Пух.
НАПІЦАВАЦЬ зак. Налажыць, напакаваць. Ціперака ў нас на свадзьбу йдзе, бярэ дзьве бутылкі воткі і торт купяць, а ўжэ ў чалавека закусі хватая. А даўней карзіну напіцуя: булак, сыр, яец, сала нажараць і нясе — гэто такая мода была. Ператокі Стаўб. Напіцуя карзіну яец — і ў Мінск, а аттуль даццэ або грошы, або прадукты — памагала з апошніх сіл. Арцюхі Стаўб.
НАПЛЕЧНІК м. Плячук. Пасьля хваробы ў нашага Сымона зрабіўся адзін наплечнік ніжэйшы. Саланая Валож.
НАПЛЕШНІК м. Рукзак. Пасьцель сваю кладзіця ў наплешнік адразу і ў шуфляду. Літва Стаўб.
НАПЛЫЎ м. Нанос з пяску на рачным дне, намыты вадой. Наплыў можна стрэць нат і ў нашай рачулцы. Забрэжжа Валож.
НАПЛЫЎКА ж. Рыб. Цёмная пляма на вадзе. Пад'ехаўшы, мы ўбачылі наплыўкі, значыць, тут рыбакі паставілі сеткі. Чараўкі Мядз.
НАПОРНЫ прым. Напружаны. Зараз у іх там самы напорны момант, вунь як раскрычаліся, і ўсе на дзірэктара. Тхарніца Лаг.
НАПРАМУЮ прысл. Напрасткі. Вяроўку бяруць і пайшлі межы рабіць напрамую. Пудзіцк Пух.
НАПРАСНА прысл. Дарэмна. Схадзіла напрасна, там нікога няма. Вецярэвічы Пух.
НАПРОЦІ прыназ. Супроць. Напроці нашай вёскі дача, а далей і ваш лагяр. Баяры Маладз.
НАПРОЦІЎ прысл. Насупраць. Напроціў, вунь на другім баку вуліцы, наша школа зь белымі аканіцамі. Вялікая Вуса Уздз.
НАПРЫЗАВАЦЬ, НАФРЫЗАВАЦЬ зак. Наплоіць, завіць, зрабіць укладку. Валасы ж нек напрызавала, зачасала з дому, каб пякнейшай быць. А мая сястра каыць: „Нафрызуй ты валасы". Я нафрызавала валасы, думаю, прычапуруся, можа ш пякней будзіць. Залазоўе Віл.; параўн. польск. fryzować 'завіваць' < ням. frisieren 'тс'.
НАПУДЗІЦЦА зак. Спудзіцца. Тыдзень раней еду на калёсах с футара, а ў кустах нешта як зашамаціць! Конь са страху напудзіўся ды даўся адгэтуль, я ледзь усядзела. Баяры Маладз.
НАПУСКАЦЬ зак. Пакінуць на гадоўлю. Скаціны ўсякай напускаюць, дак лацно ім тады і зімой з малаком жыць. Баяры Маладз.
НАПЫЖЫЦЦА зак. Набрыняўшы, павялічыцца ў аб'ёме; набухнуць. Ужо й почкі на вярбе напыжыліся, скора распукнуцца. Дукора Пух.
НАПЯКАЦЬ зак. Напячы. Зоўтра напякаю бліноў. Калі любіця, то ўставайця, будзям мазаць. Вялікая Вуса Уздз.
НАПЯРОД прысл. Загадзя. І с каждым годам усё мудрэй робіцца і мудрэй, толькі пасьпявай грошы зарабляць, а яны (дзяўчаты)
81 👁