трывога явіцца, бяру адразанку, усіх буду біць гэтых злых людзей, буду абараняць ад ворагаў. Старыя Габы Мядз.
АДРАСЦІ зак. Падрасці. Як толькі адрасла, дык у адзінаццаць гот ужо коней пасьвіла. Дрычын Пух.
АДРЫС м. Адрас. Каб ведала яго адрыс, дык ні мяшала п напісаць пісьмо. Рудня Чэрв.
АДСАІЦЬ зак. Выкарміць грудным малаком. А тады сьвякроўка-матка кажыць: „Атсаіла сем месяцаў, давай атлучай, хай малако п'юць [дваняткі]”. Зялёнкі Мядз.
АДСВЯЖЫЦЦА зак. Стаць свежым, чыстым. От каб, здаецца, праз дзень дожджык праходзіў, воздух бы адсьвяжыўся, а то дыхаць німа чым. Арцюхі Стаўб.
АДСВЯНЦІЦЬ зак. Вылаяць, прабраць. Нявестка так мяне атсьвянціла перад людзьмі, што я ня ведала дзе дзецца. Дукора Пух.
АДСВЯЦІЦЬ зак. Набіць, адлупцаваць. Зарас як возьму дрын да дрынам атсьвячу, будзяш ведаць. Арцюхі Стаўб.
АДСЛЯПІЦЦА зак. Пакінуць дакучаць каму-н.; адстаць, адвязацца. — Мама, пагутатай мяне каліва. — Ай, атсьляпіся ты ад мяне. Літва Стаўб.
АДСТАЎНІЦА ж. Кавалак грубай тканіны, якой бяруць гаршкі, чыгуны. Матка замітусілася, схапіла анучу-атстаўніцу, стала змахваць крошкі са стала. Малінаўка Лаг.
АДСТОЙ м. Вяршок, смятанка някіслая. Новая настаўніца ў нас на кварціры, то яна толькі адстой п'е. Чабаі Валож.
АДСТОЙКА ж. Адстойны апарат, які раздзяляе малако на вяршкі і адгон. Сальеш малако ў адстойку, упусьціш ў стуньню — і малако ні ськісьня, і сьмятана будзя. Чабаі Валож.
АДСЦЁБАЦЬ зак. Адсцябаць, адлупцаваць. Я нарвала крапівы, атсьцёбала іх крапівой, атсьцёбала, варочайцеся ўзад. Вярнуліся. Забар'е Віл.
АДСЦЯГАЦЬ зак. Тое, што і адсцёбаць. Хацелася мне добра адсьцягаць яго, але нейк рука не паднялася. Бясяды Лаг.
АДСЫПАЦЦА зак. Адпасці, асыпацца. Вішні цьвітуць добра, а тады адсыплюцца. Дрычын Пух.
АДСЮЛЕКА прысл. Адсюль. Адсюлека да шашы кіламетры тры. Узгурск Чэрв.
АДТАРТАЦЬ зак. Адвесці. Аттартала б ты яго адсюль, замінае толькі. Гранічы Маладз.
АДТАЎХІВАЦЬ незак. Адпіхаць. А ён як пачаў аттаўхіваць усіх ад сябе! Узгурск Чэрв.
АДТОП м. Пасудзіна, у якой адтопліваюць малако. Ты пасядзі, дачушка, я зарас малако табе ў аттопе прынясу. Рудня Чэрв.
АДТРАСАЦЬ незак. Трасучы, ачышчаць. Тады як саб'ём жыта, вымалацім, тады аттрасаім кулі стрэхі крыць. Бубны Віл.
АДТУДА прысл. Адтуда і адтуда — ужываецца ў апавяданні замест паўторнага ўказання месца жыхарства каго. — Адкуль ён? — Аттуда і аттуда. — А што ён за жыцяль? — Пастыр быў дзеравенскі. Мікалаеўшчына Стаўб.
АДТУРЫЦЬ зак. Адагнаць. Як аттурылі фашыстаў ад Масквы, дык людзі павесялелі. Новы Двор Мін.
АДТЫКАЛЬНІ толькі мн. Ніткі, адрэзаныя ад вытканага палатна. Паглядзі, Мар'я, якія сёлета даўгія аттыкальні асталіся. Бубны Віл.
АДУБЕЦЬ зак. Астыць, зрабіцца халодным. Ідзі сьнедаць, а то бульба адубее. Астравок Уздз. // Памерці. Так і адубеў, бедны. Рабунь Віл.
АДУЖАЦЬ зак. Ачуняць пасля хваробы, адужаць. Ён цяшка хварэў, лець адужаў. Межава Чэрв.
АДХАДЗІЦЬ зак. Клопатамі, пільным доглядам выратаваць ад смерці. Мой мужык цяшка хварэў у тоя лета, ледзьві атхадзілі. Каменка Уздз.
АДХАКАЦЦА зак. Аддыхацца. Ой, так захакаўся бегучы, што потым чуць атхакаўся. Гумны Круп.
АДХАЛАДЗІЦЬ зак. Стрымаць, суцішыць сілу, палкасць якога-н. жадання, пачуцця і г. д. Атхаладзіць яго няма каму, разгарачыўся дужа. Вот ужо нейкі шалёны. Бясяды Лаг.
АДХАЯЦЬ зак. 1. Адкарміць, паставіць на ногі. Атхаялі мы гэтага коніка, сталі зямлю рабіць. Задубенне Віл. 2. Адратаваць; вярнуць жыццё. Ледзь атхаіла яго, калі быў малым, а цяпер дык вось ужо й чалавекам стаў. Гумны Круп.
АДХВАРЭЦЬ зак. Прамучыцца ў хваробе. Пацягала два дні гэнага гнільля — і атхварэла. Вязынка Маладз.
АДХЛАНЬ ж. Хцівец. Ну й атхлань! Каб прымела, дак увесь сьвет ахлынула п. Дукора Пух.
АДХУКАЦЬ зак. Адратаваць. Ледзь-ледзь удалося небараку атхукаць, так хапіла, што аш крычаў — і ногі, гаворыць, баляць, і рукі, і галава. Бясяды Лаг.
АДЧАХВОСЦІЦЬ зак. Вылаяць, зрабіць суровую вымову. Дзяччыху мая цётка так аччахвосьціла, што ціпер на людзі паказацца баіцца, саромеіцца. Клетнае Барыс.
АДЧУБАСІЦЬ зак. Тое, што і адлупасіць. Дзе вы былі? Хавайцеся, бо аччубасіць маці! Дукора Пух.
АДЧЫКРЫЖЫЦЬ зак. Тое, што і абшастаць. Эта ш наша гэтакія коскі аччыкрыжыла! Дукора Пух.
АДШЧАПІЦЦА зак. Адысці, адступіцца ад каго. Атшчапіліся ад людзей і асталіся адны. Дукора Пух.
АДШЧЫКНУЦЬ зак. Адарваць, адшчыпнуць. Ідзеце ў сат, атшчыкнеця ягат сабе. Жораўкі Пух.
80 👁