сткі сянец. Ткацкі варштат трымалі ў аткосках, каторыя былі аддзеліны ад прыўна, або на гары істопкі. Лыцавічы Віл.
АДЛЕЦІЦЦА зак. Крыху нагрэцца. Вада адлецілася ўжо, чуць лець. Савоні Стаўб.
АДЛЕЦІЦЬ зак. Крыху падагрэць. Адлець крышку ваду, бо старому ні можна халоднае піць. Ляхавічы Дзярж.
АДЛЕГА ж. Адліга. Дзеці пазалазяць зімой на сувеі і сьнежных бап настаеюць у атлёгу. Забалоцце Смал.
АДЛІЎНІК м. Вадасцёк. Добра, дзеткі, што атліўнік ёсць, хоць вады дажджавой нацячэ, а то мне, старой, цяшка хадзіць па ваду. Рудня Чэрв.
АДЛІЧНЫ прым. Выдатны. Бабуля Насьця хваліцца сусеццы, што ў яе ўнука адлічныя адзнакі. Мядзел Мядз.
АДЛУПАСІЦЬ зак. Набіць, адлупцаваць. Сашка, сьціхні, а то як вазьму папругу, дак добра адлупашу. Цялякава Уздз.
АДЛУПІЦЬ зак. Адарваць. Нехта ў плоце атлупіў дошку. Палессе Мядз. Апалоць. Не адлупіла адразу буракоў, цяпер трэба йсьці. Дрычын Пух.
АДЛУПЦАВАЦЬ зак. Моцна набіць, адлупіць. Бацька аддоў мяне гусей пасьвіць. Ну, я заспоў, гусі ў авёс улезьлі, аспадар адлупцавоў мяне. Партызанскі Віл.
АДЛЯЧЫЦЬ зак. Вылечыць. Яе ў Мінску ў больніцу палажылі, можа адлечаць. Вялікая Вуса Уздз.
АДМЕННЫ прым. Іншы, адрозны. Пазарастала ўсё балота, стала адменная, ні пазнаць, што й балота некалі было. Вялікая Вуса Уздз.
АДМЕТКА ж. Штучны знак. Вораг мініраваў гэты плацдарм, і там стаялі адметкі для сваіх войск, дзе замініравана, а дзе безапасна, но ён ня ўсьпеў пазьнімаць гэтыя адметкі, і, благадара што ён ня ўсьпеў пазьнімаць гэтыя адметкі, нашы салдаты многа асталісь жывых. Крывічы Мядз.
АДМЯНІЦЬ зак. Падмяніць. Цэлая лета пасу, пакуль зіма ні прыдзя, ніхто ні адменіць. Дзераўная Стаўб. Прышлі мае сёстры адмяніць мяне, будуць пасьціць каровы, а я ўжо прыду дадому. Лоск Валож. Абмяняць. У міне ўсякая вяргіня. Гэту я адмяніла на сваю. Вялікая Вуса Уздз.
АДНАКАВА прысл. Аднолькава. Усе аднакава жывуць у нас. Дукора Пух.
АДНАКАЛЕРНЫ прым. Аднакаляровы. Аснова кажды рас была з аднакалёрных нітак, а ўток мох натыкацца ніткамі другіх калёраў. Рудня Валож.
АДНАЛІЧНІК і АДНАЛІШНІК м. Аднаасобнік. Ён адналічнік быў, каня свайго меў. Бясяды Лаг. Адналішнікаў у нас даўно німа, усе ў калгасе працуюць. Літва Стаўб.
АДНАПАРНЫ прым. Разлічаны на адну пару коней. Бацька аднапарны плужок меў. Дрычын Пух.
АДНАРУЧКА ж. Спец. Пучок, жменя сухога лёну для апрацоўкі. За адзін рас труць аднаручку. Саланая Валож.
АДНАСЦЕННЫ прым. Рыб. З адной часткі. Бываюць аднасьценныя і трохсьценныя сеткі. Аднасьценныя ёсць рэткія і густыя. Аднасьценныя сеткі — гэта ляшчынец, уклейніца, пароцькі. Мікольцы Мядз.
АДНО часц. абмеж. Толькі. Там анно старыя жывуць. Каменка Уздз. Усё спалілі ў вайну, анно сьцены засталіся. Пудзіцк Пух.
АДНОГАДАК м. Аднагодак. Яны адногаткі былі. Дукора Пух.
АДНОЛЕТКІ звыч. у мн. Кветкавыя пупышкі, кветкавая завязь. — Цяпер сліў і груш ні будзя, аднолеткі адсыпаліся.— А ў мяне і вішань ні будзя. Паглядзі, гэтыя [пупышкі] развіваюцца, а аднолетачкі чорнінькія. Яны ш трэба каб белінькія станавіліся, а яны чорнінькія сядзяць, ні разьвіваюцца. Савоні Стаўб.
АДНОСНІК м. Насоўка. Фарсіць хлопец, адноснік с кішэні выпусьціў. Бобр Круп.
АДНОШЫВАЦЬ незак. Адносіць. Была я там больш трох нядзель, ганялі на работу, на завот на лесапільны. Там атношывалі мы гэтыя кускі і пільшч. Ухвала Круп.
АДПАІЦЦА зак. Адкарміцца малаком. Дзяўчына адна худзенькая нешта натта. Сьмяялася, што ў нас аткорміцца, атпоіцца на малацэ. Бяларучы Лаг.
АДПАСВІЦЦА зак. Закончыць пашавы перыяд. Скарэй бы адпасьвіцца, надаела ўжо за гот. Войраўка Пух.
АДПАСКА ж. Адпасванне. Кунешне, трэ було схадзіць на работу, паслухаць брыгадзіра, дык вот жа якрас атпаска прыйшла. А тут пастуха няма. Порычы Валож.
АДПАЎЗЦІСЯ зак. Адпаўзці. І я па гэтым лесе паўском атпаўзлася. Чырвоны Пасёлак Пух.
АДПЕРЫЦЬ зак. Груб. Набіць. Малыя любяць лазіць у чужыя сады, але як хто зловіць, то добра адперыць. Дрычын Пух.
АДПЕРЦІ зак. Груб. Завезці, заімчаць. Унука адпёрлі далёка, аж у Краснаярскі край. Дрычын Пух.
АДПІЛЕКВАЦЬ незак. Адразаць. Як разануў ён мне слаўцо, дык я і ні захацеў атпілёкваць таго сыру. Дукора Пух.
АДПРЭНЧЫЦЬ зак. Адпрэчыць. Я яе хутка атпрэнчу, больш сюды хадзіць ня будзя. Дукора Пух.
АДПЭНДЗІЦЬ зак. Завезці, заімчаць. Пасадзіў сваю Ганначку на вос і атпэндзіў у Узду ў сямігодку. Каменка Уздз.; параўн. польск. odpędzić 'адагнаць'.
АДРАЗАНКА ж. Вінтоўка з укарочаным ствалом, абрэз. У мяне тры сыны ёсь. Есьлі
77 👁