Старонка 22
◀ / 290 ▶
цяпер уравень купляюць у магазіні. Савоні Стаўб. АДВІВАЦЦА незак. Адлягаць. А матка ў сэрцо смутку набрала, засумавала, ходзіць да плача... а тады адвілосё, адышло, жыла, мучылася. Савоні Стаўб. АДВОДКА ж. Пчал. Адсадка новага рою. Раней трэба было сачыць за раямі, а цяпер, не чакаючы роя, робяць адводкі. Ляхавічы Дзярж. АДГАВАРУВАЦЦА незак. Адгаворкамі адмаўляцца, ухіляцца ад прапановы. Вот яму гавары, а ён і не адгаваруецца. Цялякава Уздз. Ты ўжо лепей не адгаварувайся, а памаўчы. Дрычын Пух. АДГАРЭЦЬ зак. Прыгарэць. Мусі, трэба варэньне зварыць во ў гэтай каструлі. Можа, не адгарыць з аднаго разу. Я яе потым атшарую. Бяларучы Лаг. АДГІНАЦЬ незак. Адкладаць. Ужо, мусіць, даўнейшая сталі насіць, бо мая ўчора, гляджу я, спадніцу адгінаіць, а перш жа ўсё старалася як найкарацей зрабіць. Канстанцінава Мядз. АДГРОХАЦЬ зак. Пабудаваць што-н. вялікае. Будыніну такую адгрохаў. Забалоцце Смал. АДГУЛЯЦЬ зак. Аддыхнуць, адпачыць. Старыя цяпер затое адгуляюць. Дрычын Пух. АДДАЦЬ зак. Аддаць утратнае — сплаціць кошт выпітага і з'едзенага ў час сватаўства (калі дзяўчына не хоча выходзіць замуж). І яму ўжо трэба заплаціць грошы, што ён тутака прывозіў, выпівоў. Матка аддала тое ўтратнае і прышла. Кукшавічы Дзярж. Аддаць богу душу — памерці. Гэто ж разбіралі амбар, і мушчына зваліўсё. Мог аддаць богу душу, але шчэ, як відаць, бог пасьцельку патсьцілаў. Савоні Стаўб. АДДЗЕЛ м. Клас. Хадзіў у школу, кончыў я ў сваёй вёсцы чатэры аддзелы і пашоў у Крывічы. Даўгінава Віл. АДДЗЯЛ і ОДДЗЯЛ м. Тое, што і аддзел. Вялікі вырас, у якім жа ты аддзяле? Сакольшчына Уздз. У каторы одзьдзял ходзіш? Тонава Стаўб.; параўн. польск. oddział 'аддзел, аддзяленне'. АДДРЫХВАЦЦА незак. Адсыпацца. Аддрыхвацца прыемна, але, як казаў адзін, пад ляжачы камень вада не цячэ. Баравая Пух. АДДУХА ж. Перапынак, адпачынак. Не магу больш! Дай хоць троху аддухі. Малмыгі Віл. АДДЫХАЦЬ зак. Аддыхнуць. Ты ўсё пішаш, лепяй бы легла ды аддыхала. Дукора Пух. Я палоць сёньня больш ня буду, пайду аддышу, а то мне ноч рабінавая была, змарылася. Дрычын Пух. АДДЫШКА ж. Адпачынак. Ніякае мне аддышкі на гэтум сьвеці німа, скарэй бы ўжо сьмерць мяне ўзяла. Ляхавічы Дзярж. АД'ЕДУ: ад'еду няма. Не ад'есціся (пра што-н. смачнае). Мы дык часта на вячэру кашу варым. Прынясом агуркоў салёных ці малака, ад'еду няма, за вушы не адцягніш. Хожава Маладз. З масьлёнкаў бапка поляўку варыла з грыбамі, ад'еду не было. Радашковічы Маладз. АД'ЕХАЦЦА зак. Ад'ехаць. Ад'ехаліся ў метрах дзьвесьця, глядзім: лятуць дзеці — дзевачка й хлопец. Ад'ехаліся ў лес далей — і яны бягуць. Забар'е Віл. Аддзяліцца. Як сын ад'ехаўся ад мяне, дык работы прыбавілася. Дрычын Пух. АД'ЕХАЦЬ зак. Ад'ехаць чараду — даць здачы. Прыбех малы дахаты, дый кажа, што яго пабілі, а старэйшы: „А ты б ад'ехаў чараду". Бясялы Лаг. АДЖГІР м. Забіяка, задзіра. Ах ты, аджгір гэтакі! Колькі разоў гаварыла, каб малых ня крыўдзіў! Хожава Маладз. АДЖГУР м. Заал. Джгір звычайны (Acerina cernua). Злавіў зь дзесятак аджгуроў ды плотак некалькі. Мікалаеўшчына Стаўб. АДЖОН м. Адработак жнівом. Набяруць сена на аджон. Цялякава Уздз. АДЖЫРЫЦЬ зак. Абазначыць тлустай лініяй. Німа чырвонага карандаша палі аджырыць. Цярэшкі Барыс. АДЗЕТАК м. Зб. Адзенне. Мы некалі ня хадзілі ў школу затым, што ня было адзетку. Дукора Пух. АДЗІЯДЛА н. Коўдра. На вяселле ёй адзіядла падарыла, няхай укрываюцца і помняць мяне, старую. Узгурск Чэрв. АДЗЫЎНУЦЦА зак. Азвацца, падаць голас. Я й крычала, я й звала — хоць бы которая адзыўнулася! Дрычын Пух. АДКАЗАЦЬ зак. Завяшчаць. Поп толькі глянуў і „А ці чула ты, Васіліха, як Васіль паміраў, меў казу іс казлёнкам і папу атказаў?". А тая стаіць да „Ня чула, паночык, ня чула, паночык". Мікольцы Мядз. АДКАМАНДЗІРАВАЦЬ зак. Паслаць з даручэннем. Трэба будзя Ганьку аткамандзіраваць, яна ў нас хутка тэпая, хай купіць варэньня ці павідла салоткага, кансерву якую, хлеба. Бяларучы Лаг. АДКАРМІЦЦА зак. Ад'есціся. Дзяўчына адна худзенькая нешта натта. Сьмяялася, што ў нас аткорміцца, атпоіцца на малацэ. Бяларучы Лаг. АДКІДЗІК м. Ручайка. За вечар бапка магла напрасьці аткідзікаў тры, а іншы вечар і боляй. Вялікая Вуса Уздз. АДКІДЗІЧ м. Тое, што і адкідзік. Вазьмі адкідзіч, глянь, ці высахла пража. Рудня Чэрв. АДКІНУЦЬ зак. Аддзяліць, адасобіць. Ён удавец, чакаў той нявесткі як бога, што памыць ці прыбраць. А сын жаніўся, і аткінулі яны бацька. Савоні Стаўб. АДКОСАК м. Кут, адпяты ад астатняй ча
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 290 ▶