АГЛЯДЗІНЫ толькі мн. Абрад. Агледзіны. Некалі ў нас гэтак было. Хоча жаніцца хлопец, дык трэба ш, каб бацькі маладога прыягджалі на аглядзіны. Яны прыехалі к яму, бацькі ўжо, на аглядзіны, а ён [малады], дармо што быў бедны, але хітры. Патхітравоў... Кукшавічы Дзярж. Сёньня паехалі з Настаю ўе аглядзіны. Грыцкавічы Круп.
АГЛЯДЫ толькі мн. Тое, што і аглядзіны. Падгаварылі маю сястру цёткі, мацярыныя сёстры, і пашлі зь ёй у агляды. Баранцы Віл.
АГНАМЯННЫ прым. Агнямётны. А як ужо ўсіх перабілі гэтых старыкоў і старух, тады сталі страляць па крышы [саламяныя былі крышы] агнамяннай пуляй. Новікі Мядз.
АГНЯ н. Ягня. Авечкі спакойна ходзяць, а малыя агнята забаўляюцца. Дрычын Пух.
АГОЎТАЦЦА зак. Звыкнуцца, прызвычаіцца. Ледзь агоўталіся на тым новым мейсцы. Астравок Уздз. Зразу кепска было, думала, што ніколі ня прывыкну, а пасьля агоўталася памаленьку. Цялякава Уздз.
АГРАНОМКА ж. Жан. да аграном. Аграномцы бульбу садзіць памагала. Ляшчынск Мядз. У нядзелю ходзіць гэта сама аграномка, разьмяркоўвае дзялкі. Прыйшла і да мяне. Савоні Стаўб.
АГРАС м. 1. Гультаяваты здаравяка. Аграс гэты нічога ня робіць, толька й шлындае па вуліцы. Рудня Чэрв. 2. Свабодны. Што ш, ён аграс — нічым і нікім не зьвязаны. Савоні Стаўб.
АГРАШАЦЦА незак. Есці. Сёні, сынок, і печы ні паліла, ні аграшалася. Савоні Стаўб.
АГРОДНІК м. Агароднік. У іх сад харошы, ведама, сам агроднік. Дукора Пух.
АГРЭБЦІ зак. Згрэбці. Самае лепшае сена агрэблі, са спакоем можна й паляжаць. Бяларучы Лаг.
АГРЭК м. Тое, што і абмінак. Ня ўмеў добра араць, то й нарабіў агрэкаў шмат. Мікалаеўшчына Стаўб.
АГРЭЦЬ зак. Моцна ўдарыць; выцяць. Вучыся, сынок, абараняцца. Першы не задзірайся, а калі хто лезя, агрэй добра, дай у нюхаўку, каб кроўю заліўся. Мікалаеўшчына Стаўб.
АГУЛАМ прысл. Супольна, гуртам. Агулам спахватней рабіць, весялей. Каменка Уздз.
АГЫ сцвярдж. часц. Ага, але. — Ці ўсё зрабіла дома? — Агы. Мацькаўцы Віл.
АГЫЛЯ! выкл. Вокліч, якім адганяюць гусей. Агыля! Гыля, куды вы! Агыля! Ходасы Мядз.
АДАБРАЦЬ зак. Забраць сілай. Нашто ш ты даваў, кап потым адабраць? Мікалаеўшчына Стаўб. ◊ Адабраць ногі, рукі — страціць здольнасць рухацца, шавяліцца. Адабрала мне ногі, рукі з-за таго, што была слабая адзежа, а зіма была халонная, прышлося палавіну лета лячыцца. Замошша Віл.
АДАГРАВАЦЬ незак. Стварожваць. З малака, як цяпер, адагравалі ў печы і ў клінках сыр выціскалі. Вязынка Маладз.
АДАГРЭТЫ дзеепрым. зал. пр. ад адагрэць. Адтоплены, стварожаны. Атагрэтае малако ліём у мяшэчак, прыціскаем каменем і атрымліваецца сыр. Рудня Чэрв.
АДАПНУЦЬ зак. 1. Адвязаць і зняць. Адапну ваш хвартух, а то зьнясу дамоў. Дукора Пух. 2. Адгарадзіць. Адапні катух, а то вяпрук к парасятам лезя. Ляхавічы Дзярж.
АДАРВАЦЬ зак. ◊ Вачэй не адарваць — вельмі захапіцца прыгажосцю. Чысты лён, біс травы, і на душы гэтак жа чыста. Стану ў канец і ўсё гляджу і ніяк воч не магу адарваць. Вялікая Боркаўшчына Маладз.
АДАРОБАЧКА ж. Лупінка, аб'едак. Кожан год была бульба і буракі цэлыя, а сёліта буракі пацукі зьелі і адаробачкі нідзе ні асталося. Халмоўка Барыс.
АДАРОБКА ж. Спец. Трубка з лубу для намотвання пражы. Адаропкі даўней ужываліся. Паплавы Бярэз. Калі напрадалі, тады вілі ў клупкі і на адаропкі. Кужэльныя ніткі зьвівалі на адаропкі, а ніткі з кудзелі — на клупкі. Мацкі Мядз.
АДБАБІЦЬ зак. Уст. Прыняць роды. Завуць дзіця адбабіць, бапку завуць. Так гаворуць у нас, у Вішневе, а далей як, то мы ні знаім. Ужо адбабілі? Вішнева Валож.
АДБІЦЬ зак. Накасіць. З раньня з воз клевіру адбіў, можна было б яшчэ, ды нешта стаміўся. Худаўцы Круп. ◊ Адбіць на плёнку — запісаць гук электрамагнітным шляхам. Абы-чаго ні гавары, бо адаб'юць на плёнку. Пагост Віл.
АДБОЙКІ толькі мн. Вялікія трэскі. Адбойкі, як вялікія трэскі, адбіваюцца пры часаньні бервяна, а як драбнейшыя, то трэскі на распалку. Такарышкі Іўеў.
АДБЯГАЦЬ незак. Аддзяляцца. Як семя ачышчаюць, мякіна адбягае. А мы тую мякіну, што адбягала, у мяшэчкі напіхалі. Дрычын Пух.
АДВАРАНКА і АДВАРОНКА ж. Кулін. Вараная бульба, якую падаюць на стол у лупінах. Сягоньня ні буду скабліць бульбу, адваранка з лупінамі пойдзіць, зьядзём. Калодчына Віл. Адваронак на вячэру пастаўлю, бо німа калі абіраць. Кроква Лаг.
АДВЕДКІ толькі мн. Абрад. Наведванне жанчыны, якая нарадзіла дзіця. Усе настаўнікі сабраліся і хадзілі ў адветкі да Зінаіды. Палессе Мядз. Выбіраюся да сусеткі ў адветкі схадзіць. Астравок Уздз. На адветкі ходзяць цераз некулькі дзён, як абродзіцца кабеціна. Целякава Уздз.
АДВЕСКА ж. Прылада для праверкі вертыкальных плоскасцей. Цяпер адвесак няма,
85 👁