мой пад'есьці і скаціну накарміць. Пасынкі Мядз.
АБШАСТАЦЬ зак. Адрэзаць, падрэзаць. Гэта ж мая дзяўчына ўчора такія валасы апшастала, галава стала голая, як гарбуз. Межава Чэрв.
АБШУСТАЦЦА зак. Збяднець, згалець. Апшустаесься нанішто, калі будзеш гэтак грошы разбазэрваць. Асавец Маладз. Апшусталася, дак німа ш чым ехаць. Цялякава Уздз.
АБШЧАПІЦЬ зак. Абхапіць рукамі, абняць. Апшчапіла рукамі, што аж рукі пабялелі. Асавец Маладз.
АБШЧУПАЦЬ зак. Абмацаць, аблазіць, абгледзець. Пчолы залезуць і ў ліпу, і ў бярозу, і ў сасну, абы харошае дупло. Яны абшчупаюць, як харошае дупло, стануць насіць мёд. Арцюхі Стаўб.
АБШЧЫКАЦЬ незак. Абразаць. Апшчыкаць галінкі вясной якраз і добра садовымі ножніцамі, пілачкай горай. Рудня Лаг.
АБШЭЎКА ж. Аблямоўка. Кароткія рукавы выгадней каля работы, у доўгіх апшэўкі вельмі скора рвуцца. Вялікая Вуса Уздз.
АБЫСЦІ зак. Узысці. Нядоўга часу прайшло, як і лён абышоў, як трава уссела. Вялікая Боркаўшчына Маладз.
АБЫ-ЯК прысл. Як папала, бедна, надгаладзь. І хоць бы чалавек шчэ добра зьеў, а то і есьці было абы-як, ніякая яда была. Засулле Стаўб.
АБЭРВЫ толькі мн. Моцны здаровы смех. Не каб рабіць, толькі б пасьмяяцца, адны абэрвы цэлы дзень. Мікалаеўшчына Стаўб.
АБЭРЖА ж. 1. Вялікая, прасторная хата. У случай што, дык за гэтыя дзеньгі куплю сабе які куточак маленькі, нашто мне такая абэржа, як маю. Савоні Стаўб. 2. перан., іран. Здаровая, мажная, не вельмі спрытная ў рабоце асоба. Хто яе возьме, абэржа гэта каму патрэбна? Гуляць пойдзя, ажні падлога дрыжыць, а да работы няўдалая, усё з рук валіцца. Савоні Стаўб.
АБЭРЖНЯ ж. Заездны дом; карчма. Прыбяры ты крыху ў хаці, а то як у абэржні. Ляхі Нясв.; параўн. польск. oberźa 'тс'.
АБ'ЯДЗЁННЕ н. Прысмакі. Дзеці мае за аб'ядзеннем ганяюцца. Колюж Бярэз.
АБЯРНУЦЦА зак. Паспець схадзіць куды-н. і вярнуцца. Дарма што старая, а, як бачыш, за гэты час абярнулася туды і назат, лёхкая яшчэ на нагу. Пярэжыр Пух.
АБЯЧАНКА ж. Павека. Абячанкі апухлі, вачэй ні відаць, а ты ўсё красіш іх. Грабёнка Чэрв.
АВАЛАК, ВАЛАК м. Плоская качалка з зубцамі. Вазьмі авалак, пакачай бялізну: пралежала цэлы дзень. Рудня Чэрв. Бацька зрабіў новы бярозавы валак. Палессе Мядз. Дастань валак за комінам, трэба бяльё пакачаць. Нізок Уздз. Валкам прыціскаяш да качалкі і так качаяш бялізну. Варацішчы Стаўб.
АВЁЛ м. Абразл. Прыдурак. Эй ты, авел! Што робіш?! У цібе мазгі атсохлі?! Ай-ай, такоя можа рабіць толькі авел. Раўчак Пух.
АВЁС м. Авёс. Або авес ставілі ў печ, у саганы, парылі яго, тады яго сцэджвалі, сушылі, тады таўклі, зь яго палучаліся крупы. Вязынка Маладз. Авес цяпер косяць, а ня жнуць, бо ён на сілос ідзе. Трыгузі Віл.
АВЭНЯНЁ часц. указ. Ужываецца для ўдакладнення месца ці месцазнаходжання каго або чаго-н. Авэнянё анучнік едзя, трэба анучы здаць, каб ні заміналі. Ляхавічы Дзярж.
АГАДАЦЬ зак. Прыпасці, расстарацца. Грошай на зруб ужэ агадалі, нада зарас аканомна жыць. Пярэжыр Пух.
АГАЛЬНІ прым. Неакуратны. Агальняя работа, усё перарабіць прыдзецца. Чаму засьпяшаўся так? Калодкі Віл.
АГАТКІ мн. Бат. Агаткі (Antennaria). Агаткі ў нас за мостам растуць, як у ягады йсьці. Вецярэвічы Пух.
АГЗАМІН м. Экзамен. — Гэта мне, бабуня, для агзаміна трэба, гэта мне па рабоці нада. Гэта мне на ацэнку нада. Пагост Віл.; параўн. лац. examen 'тс'.
АГЛАБЛІНА ж. Аглобля. Як уехалі на двор, як вырваў бацька аглабліну, як стаў лупіць аглабліной сына! І выгнаў маладых з дому! А гэта ш даўней было, німа дзе ім ехаць. Даўгінава Віл.
АГЛАМАЗДАК м. Абразл. Дурань. Аднаго сына маю, і той агламаздак, нічога не разумее. Бясяды Лаг.
АГЛАМОЗЫ прым. Тупы. Каму ты дала рашаць? Калі Ганна ні рашыла, то гэта агламозая і падаўна ні рошыць. Яна ж як пень. Бясяды Лаг.
АГЛЕДЗЕЦЦА зак. Ухадзіцца, дагледзець гаспадарку. Ідзём дадому позна, а дома яшчэ трэба агледзецца, пакарміць усё. Кукшавічы Дзярж.
АГЛЕДЗЕЦЬ зак. Перажыць, спазнаць, адчуць. Клялі мяне, а цяпер на сабе агледзялі. Дукора Пух.
АГЛОБНЯ ж. Тое, што і аглабліна. Ранянага прывязалі к аглобням, каня пагналі і заставілі бехчы. Так мучылі. Дукора Пух.
АГЛУЗДЗЕЦЬ зак. Ашаламіцца, разгубіцца. І столькі ужэ ў Мінску народу, што люццы мае! Я за тыя дні, колькі была, дык аглуздзела ў тым Мінску. Калініна Дзярж.
АГЛЯДАЦЦА незак. Рабіць хатнюю работу, уходжвацца. Было, кажа, калацьё міш плеч і ні праходзіла, а як папіла траў, дак і сёньня аглідаіцца. Няровы Валож. Хутка цёмна станя, а мне яшчэ аглядацца. Сакольшчына Уздз. Знаёмая кабета праходзіла тут, дык загаманілася. Забылася, што і аглядацца трэба. Маркаўцы Уздз.
100 👁