Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
АБРЫНДАЦЬ А АБРЫНДАЦЬ зак. Заляпаць граззю. Усю спадніцу абрындала за гэтую дорогу, а панчохі ад гразі аш рабыя стали Узгурск Чэрв. АБРЫЎКА ж. Заработак. Я адзін на усю вёску бондар, гэта сягонъня ў якую хату ні сунься — мой цабэрак знойдзеш. Ілюдзям ласка, i тобе сякая-такая абрыўка. Бяларучы Лаг. АБСАДЗІЦЬзак. 1. Прымусіць змоўкнуць. Але я яго адразу апсадзіў, бо натта ужо ён разышоўся. Вялікая Вуса Уздз. 2. Паставіць на месца. Няма кому апсадзщь иябе. Вялікая Вуса Уздз. АБСБКЦІ зак. Перан. Спыніць, рэзка пера* пыніць. А ты што, ні могла заставіць яе змоўкнуць, ні могла апсекці? Клетнае Барыс. АБСКЛЮДиВАНЫ дзеепрым. зал. пр. ад абсклюдаваць. Дом апсклюдованы, усё ж лети. Цялякава Уздз. АБСПЮНЯЎЛЕНЫ дзеепрым. зал. пр. ад абслюнявіць. Дзед дзяржау у зубах абсьлюняўленую цыгарэту. Узгурск Чэрв. АБСТРЫКАЦЬ зак. Папячы крапівой. Выгоняла пыляняты з агароду, дык апстрыкала ногі. ДукораПух. АБСУНУЦЦА зак. Аслабець, страціць былую сілу. Апсунецца чалавек, ніхто яго тады ні любіць, заботы ён патрабуе за сабой. Сакольшчына Уздз. АБСиПКА ж. Прызба. Зіма падыходзіць, апсыпку трэба зрабіць, а то ў хоце мёрзнуцъ будзем. Узгурск Чэрв. АБТАЎКАЦЬ незак. Таўкучы, ачышчаць ад шалупіння. Гады патсушыць i йшчэ аптаўкацъ, бо яны як не аптаўчэш, дык будуць ёлкія такія, ніякія саусім [крупы]. Засулле Стаўб. АБТРАХНУЦЬ зак. Абкалаціць. Вось галганцы, за ноч усе яблыкі абтрахнулі. Узгурск Чэрв. АБУБНІЦЬ зак. Абстрыгчы нагола. Такі прыгожы хлопец, а яго абубнШ, як овечку. Брадок Лаг. АБУВАННЕ н. Абутак. Наступіў мне сёмы гот; i атправілі ш ужо у школу.Ш адзежы ня было, ніабуваньня. Задубенне Віл. АБУВАТАЛЬ м. Уст. Заможнік. Шчэ, наадварот, бедных ні любілі. КалІ абуваталь, дык яны гэтага абуватэля ужо ўважаюць, а ек бедны, дык „а, пся крэў" i пачнуць валтузіць беднага человека. Аляхновічы Маладз.; параўн. польск. obywatel грамадзяшн'. АБУДВА ліч. зб. Абодва. Патом цераз які час прыходзяць абудва — брат i бацька. Вецярэвічы Пух. АБУДЗЩ Ь зак. Злёгку абварыць. Кілбасу трошкі абуджу, пяць мінют, а тады жарыцъ, ото ўкусная. Савоні Стаўб. АБУЖАВАЦЬ незак. Прышываць сетку да вяроўкі. Надо абужаваць сетку, тому што яе толькі што прынясьлі са складу. Сетка была доўгая, абужаваць прышлося доўга. Чараўкі Мядз. АБУРИЦЦА зак. Забурыцца, кінуцца, паваліцца. Я на дзівлн абурылася ды й поспала. Дукора Пух. АБУРЫЦЬ зак. Абваліць, абрушыць, разбурыць. Мы працавалі, а ён прыйшоў i абурьіў усё, праца марна загінула. Узгурск Чэрв. АБУТКА ж. Абутак. Другі склат разломали далі нам адзёжу, далі нам на ногі абуткі харошыя - бацінкі, туфлі, што пападалася, кому што наравілася. У хвала Круп. АБУЎКАж. Тое, што і а б ў т к а. А лепшай абуўкі, чым у мяне, ні у кого, німа. От лёхка ў іх хадзіць, аш нох ня чуіш! Бяларучы Лаг. А БУЩ Ь зак. Апанаваць. Такі мяне страх абуёў. Дукора Пух. а б ф п с л я вА ць зак. Абдурыць, падмануць. Грышка Віцю здорава абфікляваў. Аляхновічы Маладз. АБХЛИНДРА1ЩА зак. Абмачыцца, запэцкацца ў гразь. Такая гразюка на вуліцы; пакуль прыгала, абхлюндралася ўся па вушы. Дукора Пух. АБХЛЮПА1ЩА зак. Апырскацца, замачыцца. Апхлюпаўся аш па самыя вушы, ну што с тобою рабіць?! пярэжыр Пух. АБХЛИПАЦЬ зак. Апырскаць граззю. Паткасай штаны, а то апхлюпаеш. Дукора Пух. АБХбДЛЫ прым. Дабраякасны. Я к абходлае насеньне, дык яно відаць, семячка ў сярэдзіне есьць. Ляшчынск Мядз. АБЦЁПКАЦЦА (зак. Перан. Ацярпецца, перастаць заўважаць дрэннае, прывыкнуць. Такая молодая, а зусім абцепкалася, усё ні па чом: ці прыбрана, ці насъмечана, ці будуць чужьіЯу ці ня будуць — усё ёй роўна. Межава Чэрв. АБЦИГАВІНЫ толькі мн. Адыходы лёну пры трапанні. Апцягавіны прадуць, а бывае, да кудзелі дабавяць i коўдру шыюцъ. Такары ш кііўеў. АБЧЫРЫЦЬ зак. Абадраць, абрэзаць. А той гэтым часам абчырыў дуба i ляціць сюды с кійком. РудняЧэрв. АБШАЛЁСТАЦЬ зак. Абабраць, абакрасці. Апшалёсталі ўсё: i пшаніцу, i ячмень, i бойку зь мёдом — усё забрали I ніхто ні ведае, хто мох гэта зрабіць. Межава Чэрв. АБШАРПАн ЕЦ л*. Хто ходзіць у падраным, абшарпаным адзенні. Сусет вунь гэтакі апшарпанец, а вучыцельку ўзёў. Пярэжыр Пух. а б ш а р п Аны у знач. прым. Адзеты ў падранае, паношанае адзенне, у рызманы. Азірнуўся назат, глядзіць — стаіць доля яго абарваная, апшарпаная, ну такая страшная, што ні глядзець. Ракаў Валож. АБШАСТАЦЦА зак. Ухадзіцца. Сьпяшаюся, прыляцела з работы, трэба апшастацца: са
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абсйпка, абсклюдйваны, абсўнуцца, абтрахнўць, абурйцца, абхлйндра1ща, абхлйпаць, абцйгавіны, абўбніць, абўдва, абўжаваць, абўтка, абўўкаж
28 👁
 ◀  / 290  ▶