НАБЕЛІЦЫ мн. Ткац. У кроснах — драўляныя планкі, у якія ўстаўляецца бёрда. А тады кідаюць у берда, а гэтае берда ўкладаюць у набеліцы. На ставы кладуць палку перак і вешаюць на ёй ніт і набеліцы. Баранцы Віл.
НАБЕРАДКІ толькі мн. Конская вупраж, набадры. Узлажы каню набераткі. Чабаі Валож.
НАБЕРАК м. Даўней: маленькая каробачка з лубу; зараз і кружка або двухлітровы эмаліраваны бачок. Я ўчора пайшла з мамаю, набрала дзесяць наберкаў чарніц. Кукалеўка Чэрв.
НАБІЛКІ мн. Ткац. Тое, што і набеліцы. Чым крапчэй стукаеш набілкамі, тым палатно гусьцейшае. Скамарошкі Стаўб.
НАБІРАК і НАБІРАК м. Тое, што і наберак. Не лянуйся, вазьмі еты набірак ды схадзі ў лес, ягады ўжо ёсь. Рудня Чэрв. Я во на набірак крушку брала — і ягад усяго набрала столькі. Зазерка Пух.
НАБІЦЬ зак. ◊ Набіць аскому — надакучыць. Твае дурныя разговоры аскому набілі ўсім, памаўчы ты! Цялякава Уздз. Набіць духу — напампаваць. Трэба духу набіць у пярэдняе кола, бо так ні паедзяш. Літва Стаўб. Набіць курсак экспр. — наесціся. Яму абы курсак набіць чым-небудзь. Загорцы Маладз. Набіць лапатухі — дрэнна навастрыць касу. Калі кляпаюць касу і на астрыі карабаціны, то гэта — набіў лапатухі. Вялікая Вуса Уздз.
НАБЛОШАНЫ у знач. прым. Напалоханы. Няма маіх двое цыплят, прапалі, мусіць, шашок напужаў іх. Такія наблошаныя. Нада ў хату нанач браць. Ігрушка Круп.
НАБОЖНІК м. Ручнік, які вешаюць на абразы як упрыгожанне. Набожнік прыгажэй, калі сваёй работы. Мая матка прагожыя набожнікі рабіла. Бытча Барыс.
НАБОІШЧА м. Неадабр. Той, хто набіваецца, напрошваецца. Такі ўжэ набоішча гэты Пятрок. Дукора Пух.
НАБОР м. Неабходны матэрыял на пашыў пары ботаў. Былі купілі два наборы на боты, дзяцька Йван будзе шыць. Дукора Пух.
НАБОХАЦЬ гл. набахаць
НАБРАДЗІЦЬ зак. Налавіць рыбы брэднем. Боты насуніш на ногі, бродзінь у мяшок і зь Віцем набродзім много рыбы: ён мейсцы знаіць. Мікольцы Мядз.
НАБРАЦЬ зак. ◊ Набраць у галаву — успрыняць што з глыбокай уразлівасцю. Ён набраў у галаву, што памёр сын, і нешта нідобра яму стала. Бяда па бядзе, як па нітацци, ідзе. Сівіца Валож.
НАБРУНЯЎШЫ у знач. прым. Набрынялы. Насеньне ўжо набруняўшае, скора прарасьце, і садзіць можно. Такарышкі Іўеў.
НАБРЫЗГЛІНА ж. Драўніна, набухлая, пачарнелая ад вады, сырасці. Дзерава звалена ў кучу, яно не сохла і абізацельна будзе набрызгліна. Саланая Валож.
НАБРЫТАЦЬ зак. Надзець аброць. Набрытай ідзі каня і падажджы мяне. Забалоцце Смал.
НАБУХТОРЫЦЬ зак. Неадабр. Тое, што і набахаць. Набухторыў поўную кварту, то і пі сам. Залазоўе Віл.
НАБУЦЦА зак. Быць забяспечаным абуткам, мець у запасе. Цяпер ужо надзеліся і набуліся, моладзь ходзяць, як лялькі. Ганявічы Лаг.
НАВАЖАЦЬ зак. Навязаць. Нада наважаць цялушку, кап куды ні зьбегла. Мядзел Мядз.
НАВАЗЮРЫЦЬ зак. Напэцкаць, наразліваць. Вот нязграбны, ну і навазюрыў жа ты на стале! А хто выціраць будзе? Калодкі Віл.
НАВАЛАКАВАЦЦА незак. Навівацца, накручвацца. На гэту качулку навалакаваіцца гатовае палатно. Даўгінава Віл.
НАВАЛАЧЫСЯ зак. Экспр. Павольна рухаючыся, натрапіць выпадкова, наткнуцца на каго. Навалакліся [фашысты] на людзей на кучу, на жанчын ізь дзяцямі, на кароў, давай там іх лавіць, страляць. Чырвоны Пасёлак Пух.
НАВАЛІЦЦА зак. Прычыніць шкоду. Навалілася сусетка курмі, спасу німа. Насадзіла зь лёду бурсу цэлую, сют-тут у маіх гуркох, у гародзі. Савоні Стаўб.
НАВАЛІЦЬ зак. Экспр. Нагаварыць. Некалі пярад людзьмі наваліць усяк на мужыка, а яна — харошая. Дукора Пух.
НАВАЛЬНЫ прым. Праліўны, навальнічны (дождж). Перад вашым прыездам драсавала гарбузэ, а потым дожджык навальны праліў, лапушыстыя сталі якія. Савоні Стаўб.
НАВАРАЧАНЫ прым. Пасланы з жэрдак (пра столь). Наварачаная столь у сараях кладзецца. Нізок Уздз.
НАВЕЛІЧКІ прысл. У вышыню. Навялічкё ён дарма, ня вельмі малы. Цялякава Уздз.
НАВЕРСЕ прысл. Вярхом. Нехта ехаў наверсі на кані, а я і ні пазнала. Цялякава Уздз.
НАВЕРЧЫВАЦЦА незак. Выступаць на вачах (пра слёзы). Ня хочацца ўспамінаць пра даўна, аш сьлёзы наверчываюцца, што як гэта гаравалі людзі. Даўгінава Віл.
НАВЕСЦІ зак. ◊ Навесці на лад (на пуць) — навучыць добраму, даць разумную параду. Тады новую хатку купілі, суседзі, людзі добрыя, на лат навялі, на пуць, прафсаюс памох. Таўкачэвічы Уздз.
НАВЕСЬ ж. Іней. Такая навесь на дзеравах, ажно гольле гнецца. Забалоцце Смал.
НАВОДЗІЦЬ незак. Набываць, спраўляць. Як цяшка було тады, а я ўсім маім дзевачкам наводзіла сукенкі. Пудзіцк Пух.
НАВОЗ м. Гной. На трыццаць соток дык
80 👁