Старонка 234
◀ / 290 ▶
ца даў, а там такая твань — ледзь выбраўся. Там жа. МУРЦОЎКА ж. Кулін. Тое, што і мурца. Не плач, малая, зараз мурцоўкі дам. Лыцавічы Віл. МУСІ пабочн. Мабыць, відаць. Я зара памяту дамоў, мусі, карова прышла, а то засядзелася з вамі. Баяры Маладз. МУСІБЫЦЬ пабочн. Тое, што і мусі. А ты, дачушка, мусібыць, здалёку, не з Мінску? Вялікая Вуса Уздз. МУСІЦЬ незак. Быць вымушаным, абавязаным зрабіць. Думала я, думала, тады мусіла і пайшла на етыя дзеці. Дрычын Пух. МУСЯ пабочн. Тое, што і мусі. Во, нехта дзьвярыма ляпнуў. Муся, унук прыйшоў, бо ён заўсёды так ходзіць. Завішына Лаг. МУТ м. Асадак, муць. Не пі гэтай вады, бачыш, у стакане мут астаўся. Вецярэвічы Пух. МУТ м. Рыб. Глыбінны невад. Мутамі яршоў ловім, гэтыя разбойнікі трымаюцца дна. Мутамі муцім ваду, рыба падымаіцца з дна і пападаіць у сетку. Мікольцы Мядз. МУТА м. Рыб. Рыбалоўная сетка з маленькімі вочкамі. Вочкі ў муце дробныя, маленькія, цяшка вырвацца рыбе з яе. Нават сінец застаецца ў муце. Пасынкі Мядз. МУХРАНЫ мн. Тое, што і махрашы. Чысьціла цыбулю ад мухранаў, дак цэлую кучу назьбірала. Вецярэвічы Пух. МУЦІЦЬ незак. Паласкаць (бялізну). Пайду я бялізну муціць, дай мне лаханку з сабою, чыстае туды пакладу. Калодкі Віл. МУЧАЛЬНІК м. Бат. Талакнянка (Arctostaphylos). Мучальнік у лесі расьце. Дробнянькія лістэ і ягады чырвонянькія, але іх не ядуць. Мікалаеўшчына Стаўб. МУЧАН м. Тое, што і мучальнік. Мучан у леся расьце, такі распрасьцірасты, лістэ як на брусьнічніку. Мучаном вельмі добра красіць. Яго сушаць і на лекі. Цялякава Уздз. МУЧАНІШНІК м. Тое, што і мучальнік. Мучанішнік расьце ў лесі. Такі лісток, як брусьніца, але кустом расьсьцілаецца. Ёсьць нейкія ягады на мучанішніку, але іх не ядзяць і не сабіраюць. Малмыгі Віл. МУЧАНКА ж. Гатунак грушы. Плод мучанкі адразу ценькі, вузкі, а с паловы, як сьпее, становіцца як рэпа. Ляшчынск Мядз. МУЧНІЦА ж. Драўляная пасудзіна на муку. З дзерава робяць мучніцу, бочачку такую, насыпяць мукі туды і бяруць па патрэбі. Ігрушка Круп. МУШАЧКА ж. ◊ Па мушачцы — маленечкі. Бывала, мама па мушацца скварачкі пакрышыць, гэтыя скварачкі на патэльні пякуцца, ды возьміць панцак варыць, тры лышкі пялёх-пялёх у патэльню і кажыць: „Памачы адзін бок [бліна] і еш”. О-о, як было. Мікольцы Мядз. МУШТАРДА ж. Кулін. Гарчыца. Я і сама ўмею добра муштарду прыгатаваць. Рубяжэвічы Стаўб.; параўн. польск. musztarda 'тс'. МШАНЫ прым. Імшысты. Сядзім на гэтым балоце мшаным і чуям: дзіця так плача на леся, так плача! Чырвоны Пасёлак Пух. МЫГЛА ж. Імжа, туман. Раніцай была вялікая мыгла, нічога не відаць. Ляшчынск Мядз. Кажыцца, і мыгла ідзе, але за ўвесь дзень зусім прамокла. Хожава Маладз. МЫГНУЦЬ зак. Хутка знікнуць, пайсці. Быў жа ў хаця, а куды мыгнуў, то хто яго зная. Навасёлкі Валож. МЫДЛА н. Мыла. У войну самі мыдла варылі, а цяпер і пэцкацца ні трэба — пайшоў у магазін ды купіў. Літва Стаўб. Мыдла ў вочы зайшло. Рудня Валож.; параўн. польск. mydło 'тс'. МЫДЛІНЫ мн. Пазалкі, брудная вада пасля мыцця. Мыдліны не вылівай, пратры падлогу, бо гразі вунь сколькі нацягалі. Ляшчынск Мядз.; параўн. польск. mydliny 'тс'. МЫДЛОЎКА ж. Спец. Тое, што і малёўка. Мыдлоўка для вымярэньня таўшчыны цёсу. Бяруць два гвоздзікі, забіваюць заместа дракі і так вымяраюць. Бытча Барыс. МЫДЛЯ ж. Бабка з дзесяці снапоў, састаўленых для прасушкі. Як жнуць, дык снапы ў мыдлі стаўляюць. Завішына Лаг. МЫЛЕЦ м. Бат. Мыльнік (Saponaria). Калі мылец намачыць і пацерці, то атрымліваецца пена, падобная на мыльную. Мыла не ўзялі, то будзем мыць ногі мыльцам. Вецярэвічы Пух. МЫЛІЦЦА незак. Гаварыць блытана, збіваючыся. Перастань ты! Ужо мылісься. Лепей вазьмі дзяркач ды сьцены абатры. Запруддзе Валож. МЫСЛІВЫ у знач. наз. Паляўнічы, які вядзе аблаву. У нас ёсьць такі мысьлівы, зь ім нікога ні зраўніш. Я дык толькі зь ім і хаджу. Мікалаеўшчына Стаўб.; параўн. польск. myśliwy 'тс'. МЫТНУЦЦА зак. Кінуцца. А сабака як мытнуўся да мяне! Ну, думаю, разарве! Нізок Уздз. МЫЦЕЛЬНІК м. Куток у хаце, дзе мыюцца, мыюць пасуду. У мыцельніку паратку няма, навернута ўсяго, трэба прыбраць. Пудзіцк Пух. МЫЦКІ мн. Тое, што і машата. Аткуль гэныя мыцкі ў хату паналяталі. Летам няма супакою ад мух і ад мыцкаў, асабліва вечарам: нельга на вуліцы паказацца. Літва Стаўб. МЫЦЬ незак. ◊ Абрусы мыць — закончыць вясельны абрад. Я раскажу вам праз Валодзіка Апраніча вясельля. На трэцьці дзень у яго абрусы мылі. Кукшавічы Дзярж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 290 ▶