МОЧУЛА ж. Мачыльня, дзе мачылі лён, каноплі. Тут некалі, пакуль канавы не правялі, быпі шчупакі. Чорныя шчупакі ў мочулах, стаячай вадзе вадзіліся, рабыя, сьветлыя — у рэчках. Вішнева Валож. МУДРЫКІ мн. Штукарства. Табе б толькі не рабіць! Кінь мне етыя мудрыкі, а то палучыш! Зазерка Пух. МУДРЭЙ прысл. 1. Лепш. Цяпер у вёсцы жывуць мудрэй, чым у тым горадзі, лепшыя выгоды. Кухцічы Уздз. 2. Больш складана. І як ты канчаў, цяшка, цяшка было вучыцца, а цяпер вучыцца яшчэ мудрэй. Савоні Стаўб. МУЖЫК м. Мужчына. Папрыходзілі з вайны мужыкі, дак ляхчэй нам усім стала, а то ўсё бабы, бабы. Дрычын Пух. МУЗЫКА ж. Вячоркі з танцамі. Я ж молодая раней была! Любіла хадзіць на музыку. Крыніца Мін. ◇ Пад музыку — з музычным суправаджэннем. У нядзелю, адно як змеркне, дак i чутны дзявочыя галасы, съпяваюць пад музыку. Нізок Уздз. МУЗЫКАРСТВА н. Музыцыраванне. Добра, як чалавек здольны да музыкарства; ён усюды i ўсім патрэбны. Малмыгі Віл. МУЗЫЧНІК м. Музыкант. Пачакайця, хутка музычнікі зьбяруцца, паскачаце з нашымі дзеўкамі. Мікалаеўшчына Стаўб. МУКАМОЛЬНЯ ж. Млын. Гэты ячмень i пшаніцу завязі на мукомольню, перапусьці проз жорны. Межава Чэрв. МУКАСЁЙНІЦА ж. Рабочая, занятая прасейваннем мукі. Мужчына, які cee муку, называецца мукосей, о жанчына — мукасейніца. Мукасейніца просявала муку проз рэшата. Ляхавічы Дзярж. МУЛА ж. Бязрогая карова. Дзеці мое i мулы баяцца, a з рогамі, дык i зусім: плачуць. Скамарошкі Стаўб. МУЛЁН м. Млён. Той быў добры, глоткі, a гэты мулён шурпаты, рукі баляць, круцячы жорны. Бясяды Лаг. МУЛЬМА ж. Бот. Бульба. Учоро мульму апходзіла, стамілася, ледзь ногі прыцягнула. Зазерка Пух. МУЛЬТАНКА ж. Мультан (гатунак тытуню). Я содзіў мультонку, яна чырвоным цьветам цьвіцець. Ляшчынск Мядз. МУЛЬТАНОЎКА ж. Кофта з мультану. Спраўную мультоноўку Ядзя пошыло, якроз по мне. А цёплая якая! Горкі Стаўб. МУЛЯЦЦА незак. Праяўляць нерашучасць, вагацца. Ён муляўся, ня хацеў згаджацца ехаць гэтак далёка [па сена], але мушчыны ўгаварылі, паехаў. Цялякава Уздз. МУМРУГА ж. Тое, што i мармуль. Яе ўсе ў нас мумругай лічылі, а яна стала зусім не такая, як дзіця нарадзіла. Брадок Лаг. МУМРЫЦЬ незак. Экспр. 1. Гаварыць неразборліва, мармытаць. Ну што ты мумрыш нешта сабе пад нос? Ты да ўсіх скажы! Дрычын Пух. 2. Есці. Дарма што маленькі, а мумрыць за траіх. Раўчак Пух. МУНДЗЯРЫ мн. Кулін. Бульба, звараная ў лупінах. Пасьля выносілі дрыжву i падавалі салёнку або другі раз мундзяры. Старлыгі Мядз. МУР м. Мураваная сцяна. Летам i то каля мура холодна споць, аж дрыжыкі бяруць. Я млека каля мура стаўлю, каб не скіслася. Літва Стаўб. МУРАВА ж. Густая зялёная трава. Траву, якая расьце на дварэ, пры дарозе, пры якой сьцесцы, у нас муравой называюць. Малмыгі Віл. МУРАВІНКІ толькі мн. Абрад. Бяседа, частаванне родных i суседзяў на другі, трэці дзень пасля хрысцін. На муравінкі сабралася людзей, як на вясельля. Мікалаеўшчына Стаўб. МУРАЎ м. Тое, што i мурава. А прыдзя жніво — зажынкі гулялі. Хлопцы возьмуць гармонікі, настаяшчую гулянку ўстрояць. А мураў зялёнінькі [скаціна па двору ня ходзіць, пастаўнік для жывёлы каля хлява быў], скачуць, сьмяюцца. Бяларучы Лаг. МУРАЎЦА ж. Маладая трава. Вясною ў нас тут добра каля хаты: увесь двор мураўцай пакрываяица. Зазерка Пух. МУРГАЦЬ незак. Маргаць. У нас быў адзін, дак ён, бывала, ўсё мургае, нешта не ў паратку з вачмі было. Бясяды Лаг. МУРЗАТЫ прым. Дрэнны, не такі, як трэба. Калі i заўтра будзе такая мурзатая пагода, то й на сена не паедзім. Бытча Барыс. МУРЗАЦЦА незак. Экспр. Пакрывацца хмарамі. Дзяўчаткі, не хадзеця вы сёньня ў лес, бо неба мурзаяцца, дожджык будзя. Каменка Уздз. МУРЛАТ м. Будаўн. Верхні вянок у зрубе хаты. Мурлат — падмацаваньне пад крохвы. Мурлат усялякі ёсьць, гледзячы які ценжар нясе крыша. Саланая Валож. // мурлаты мн. Новую хату заканчваем, мурлаты класьці будзім i столь рабіць. Капачэўка Барыс.; параўн. польск. murłat < ням. Murenlatte 'тс'. МУРОК м. Выступ у рускай печы. Як ні ганю ката с хаты, усё роўна на мурок узьбярэцца i спіць там, як гультай, цэлы дзень. Баяры Маладз. МУРОШНІЧАК м. Тое, што i мурава. Яны так i прывыклі заўсёды: сабіраюцца на мурошнічак, абедаюць. Дрычын Пух. МУРЦА ж. Кулін. Рулі. Вечарам карова як прыдзіць с пасты, малака надаю, налію ў крушку, туды хлеба накрышу i ем — мурцой заву такую яду. Калодкі Віл. МУРЦОМ прысл. Нырцом. Я прылаўчыўся мурцом рыбу лавіць у пячоры. Мікалаеўшчына Стаўб. ◇ Мурца даць — нырнуць. Мур
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
133 👁