шлося новыя міражы купляць, а гэтыя выкідваць. Нарач Мядз.
МІСНІК м. Невялікая драўляная шафачка, прыбітая да сьцяны, у якой захоўваецца посуд. Пасуды ўжо многа сабралася, трэба можа другі місьнік рабіць, ці то ібухвет купіць. Сцешыцы Віл.
МЛЕЧНІЦА ж. Месца, дзе захоўваецца малако. Зараз з млечніцы прынясу малака. У млечніцы яно добра стаіць, папеця с хлебам. Каменка Уздз.
МЛІН м. Млын. Сама ўжо ня буду, а павязу збожжа ў млін, там зьмялю. Вецярэвічы Пух.
МЛІН м. Кулін. Блін. Мама ўмее мліны пячы вельмі смачныя, а я яшчэ не навучылася. Азеркі Мядз.
МЛІНОВІШЧА н. Месца, дзе стаяў млын. Дзе млін быў, там і мліновішча зваць. Гэта як у Стаўпцы ехаць, стаяў футар, жыў мельнік, мельнік дзяржаў млін. Потым вада прапала, млін разваліўся, і цяпер толькі мліновішча засталося. Мікалаеўшчына Стаўб.
МЛОСЬ ж. Млосць, непрыемнае пачуццё слабасці. То Алёшку марыла гэтая млось, то зараз мяне. І што гэта такое? Бубны Віл.
МЛЯЧАРНЯ ж. Малочна-прыёмны пункт. Млека ня носіць, мусіць, у млячарню, масла робяць, сыры ядуць. Савоні Стаўб.; параўн. польск. mleczarnia 'тс'.
МНОГА прысл. Доўга. Пасадзілі за стол [маладога з дружынаю]. Тады многа ж ні гулялі, як цяпер. Пачаставаліся і ладзяцца ад'яжджаць. Восава Круп.
МНОЖ ж. Зб. Мноства. Той год у нас такая множ яблыкаў была! Каменка Уздз.
МНОЗАЗНА прысл. Вельмі многа, у вялікай колькасці. Но й гэты год ягад у лесі, ягад мнозазна! Заямнае Стаўб. Як мнозазна ў гэтым годзі народу прыехала сюды на канікулы! Рубяжэвічы Стаўб.
МНЮХ м. Заал. Тое, што і вязала. Пачынаім чысьціць мнюха, а ён сьліскі, ляціць з рук. А якая юшка смачная з мнюха! Пасынкі Мядз.
МОГАЛЬНІК м. Тое, што і кладаўё. Могальнікаў у нас аж два: адзін польскі, другі – рускі. На нашым могальніку от шмат кветак. Такарышкі Іўеў. Могальнік ад вёскі знаходзіцца за тры кіламетры, а як зімой ці ў гразь, вот дрэнна. Стары Свержан Стаўб.
МОГЛІЦЫ толькі мн. Тое, што і кладаўё. Гэтыя могліцы ў нас ужо даўно аткрылі, зразу пасьля вайны. Засулле Стаўб. На могліцах на новых усё памятнікі, абгароткі. Цялякава Уздз.
МОДА ж. Матыў, мелодыя песні. Ох, і красівая мода беларускіх песінь! Малмыгі Віл.
МОДА ж. Прывычка. У іх німа моды, кап перашыць што старое. Дукора Пух.
МОДЗІЦЦА незак. Моднічаць, франціцца. Куды ёй! Старая баба, а яшчэ ўсё модзіцца! Крыніца Мін.
МОДЛЫ у знач. прым. Уст. Набожны. ∇ Як моліцца, тады модлы, як адыдзецца, тады подлы. Баяры Маладз.
МОКРАЕ у знач. наз. Вадкая страва. Мокрае ё не густое, а жыткае. Пад'есці мокрага добра. Вецярэвічы Пух.
МОКРЫ прым. Дажджлівы, з сырым надвор'ем. Сяголета мокры гот, часта ідзе дошч. Вецярэвічы Пух.
МОРА н. ◊ За мора – далёка. Вой, дзеткі, сынок мой заехаў за мора, пісаў, доўга ехаць туды, дзе ён. Баяры Маладз.
МОРАСЬ ж. Тое, што і мга. Не хадзіце сёньня нікуды, бо нейка морась на дварэ. Млечкі Віл.
МОРГ м. Уст. Старая зямельная мера (0,71 га). Калі аддавалі нас сь сястрой замуш, то бацька даў па два моргі зямлі. Мікалаеўшчына Стаўб. Значыць, так: калі дзесяць дзесяцін, гэта гактар, а калі маргоў, дык будзе адзінаццаць у гактары. Баяры Маладз.
МОРГАВА, МОРГВА ж. Морква. Не абышла сёлета моргава, а пасадзіла многа. Ляшчынск Мядз. Моргва ў гэтым годзе малая яшчэ і лебядой зарасла ўся. Грышкавічы Віл.
МОРДА ж. Выбоіна на сякеры, якая ўтвараецца пры няправільным тачэнні. Мардатая сякера, дык трэба морды сарваць, стачыць. Морды з двух бакоў атрымаліся. Такарышкі Іўеў.
МОРКАВА ж. Тое, што і моргава. Я дзецям кожны гот сею моркаву. Дукора Пух. Раней было ня так, як цяпер, і елі ня так: парылі буракі, варылі моркаву. Зазерка Пух.
МОРКАЎКА ж. Кулін. Суп з морквы. Даўно ўжо моркаўкі ня елі, трэба наварыць. Моркаўка смачная з малаком, як яе забеліш. Муляры Віл.
МОРНЫ прым. Слабы. Яна ж пасьля хваробы морная зусім. Літва Стаўб.
МОСТ м. Падлога. У нас на кваціры стаяў доктар. Як памыім мост яму, дык ён заўсёды дасьць што-небуць: ці канхвет, ці кансервіну. Бяларучы Лаг. ○ Плывучы (плытны) мост – паром. У нас праз рэчку плывучы мост ходзіць. Саланая Валож. Плытнік захварэў, дык плытны мост стаяў увесь той час. Кальчуны Ашм.
МОХ м. ◊ Абрастаць мохам – дзічэць; блажэць. Як успомню я свае леты! Бядота адна была, ня жылі, а мучыліся, абрасталі мохам. Ні касьцюма добрага не знасіў, ні ботаў людскіх не стаптаў. Савоні Стаўб.
МОЦ у знач. прысл. Многа. Я яшчэ не хадзіў, але грыбоў павінна быць моц. Рубяжэвічы Стаўб.
77 👁