газіне манерку, цяпер буду зь яе малако піць. Харошая манерка, панаравіла мне. Кукалеўка Чэрв.
МАНІСТА ж. Нізка. Добрую маністу грыбоў насушыла, надоўга хопіць. Мікалаеўшчына Стаўб.
МАНІСТА ж. Садок, у якім захоўваецца жывая рыба. Налавіў рыбы вялікую маністу. Рыпка маленькая ўся, але ш такая і нада. Ляхавічы Дзярж.
МАНІЦЦА незак. Мець намер, збірацца рабіць што-н. Сын у стройатрат маніцца ехаць. Сакольшчына Уздз. Маніліся шукаць жулікаў і ўкрадзеныя рэчы, але яшчэ нічога не зрабілі. Бясяды Лаг.
МАНІЦЬ незак. Вабіць, клікаць, падзываць. Маніў, маніў да сябе, сьвістаў, але сабачка ўцёк. А такі прыгожанькі быў! Дрычын Пух. ◊ Манькі маніць — фантазіраваць, расказваць байкі. Вечарам сабіраюцца старыя, каскі расказваюць, манькі манюць. Задубенне Мядз.
МАНІШКА ж. Тое, што і клятэрка. Нейкая ў мяне манішка выйшла ніроўная. Забалоцце Смал.
МАНКЕТА ж. Манжэта. У яе такія манкеты бялюткія заўсёды, такая яна ўся чысцінькая. Язні Віл.; параўн. польск. mankiet 'тс'.
МАНКЁР м. Тое, што і знакі. Манкёр паламала карова, каб яна здаровая была! Манкёрам жа раткі праводзяць, а яна ўзбілася і паламала. Такарышкі Іўеў.
МАННАВАЯ КАША кулін. Манная каша. Дзецям вараць маннавую кашу з маннавай крупы. Бясяды Лаг.
МАНОК м. Паляўн. Кліч, выгук, якім у часе палявання падзываюць птушак або звяроў. Манок — падроблены крык самкі, а самец ідзець на гэты манок. Саланая Валож. Манок — гэта калі ашукваюць птушку ці звера разнымі сігналамі, і калі наблізіцца, тады страляюць. Пруды Стаўб.
МАНТУН м. Верхняя кароткая жаночая вопратка з фалдамі ззаду. Калі глаткія плечы былі, то гэта — сак, а ззаду фалдачкі — мантун. Мікольцы Мядз.
МАНТЫЛЯЦЦА незак. Хістацца. Ледзь ідзе, мантыляецца баўдыр гэты! Узгурск Чэрв.
МАНЦЮЛЬ м. Асудж. Ілгун, хлус. Усе дзеці яе добрыя, не скажаш. А гэты дык манцюль у бацьку пашоў. Завішына Лаг.
МАНЮК м. Асудж. Тое, што і манцюль. Вот манюк, ніколі праўду ні скажа. Усе на вуліцы завуць яго манюк. Бясяды Лаг.
МАПА ж. Карта. Калі ведаць добра мапу, то зусім лёхка будзе геаграфію здаваць. Будслаў Мядз.; параўн. польск. mapa 'тс'.
МАРАЗЯКА м. Павел. Маразішча, халадзіна. Адзенься, сынок, бо сёньня маразяка на дварэ. Жораўка Пух.
МАРАЗЯНКА ж. Цвёрды верхні пласт снегу. Як замерзьня сьнех, дзеці павярху, па маразянцы гэтай, катаюцца. Вязынка Маладз.
МАРАКАВАЦЬ незак. Крыўдаваць, злавацца. Цётка маракуя, нават гаварыць ні хоча. Цялякава Уздз.
МАРАСІЦЬ незак. Імжыць, асядаць дробнымі каплямі (пра дождж). А дожджык марасіць і марасіць. Чырвоны Пасёлак Пух.
МАРАЦ м. Сакавік. Цэлую зіму прадзём, а ў марцы месяцы тчом. Дзераўная Стаўб.; параўн. польск. marzec 'тс'.
МАРҐОЎНІК, МАРХОЎНІК м. Зб. Націнне морквы. Як тоўсты марґоўнік, дык і морґава добрая. Ляшчынск Мядз. Мархоўнік сьвіням рвуць. Такарышкі Іўеў.
МАРЗЮХА ж. Кулін. Густая страва з тоўчанага льнасемя. Некалі й марзюха смачная была, а цяпер сала нікому ні паказвай. Рудня Валож.
МАРКАЛЬ м. Баран-вытворнік. Непакладаны баран дык маркаль, а пакладаны, дык баран. Вецярэвічы Пух.
МАРКАЦЦЁ н. Тое, што і жабарыннік. У нас так і гаворуць, жаб'е маркацьцё, тое, ш чаго выводзюцца жабы. Ігрушка Круп.
МАРКЕР м. Тое, што і знакі. Цягні сюды маркер, пойдзем маркіраваць пад кукурузу. Запрагаюць каня, адзін вядзе каня, а другі пры маркеры. Ляхавічы Дзярж.
МАРКОВІШЧА н. Месца, дзе расла морква. На марковішчы можна назьбіраць адыходаў сьвіньням. Вецярэвічы Пух.
МАРКОЎНІК м. Кулін. Дамашняе пячэнне, у цеста якога дабаўляецца сок з морквы. Трэба націснуць соку з морґаўкі, каб сьпячы маркоўнікаў. Калодкі Віл.
МАРМУЛЬ, МАРМЫЛЬ м. Асудж. Нелюдзімы, негаваркі чалавек. Наш такі мармуль, зь яго слова ня выцігняш. Бясяды Лаг. Я зь ім хачу пагаварыць, а ён нейкі мармыль: слова не даб'есься. Дукора Пух.
МАРМУЛЯДА м. Мармелад. Мармуляду ў магазіне можна купіць, а я дак і сама раблю дзецям. Мармуляда зь яблыкаў робіцца. Ляшчынск Мядз.; параўн. польск. marmolada 'тс'.
МАРМЫЛЬ гл. мармуль
МАРНЫ прым. 1. Схуднелы, худасочны. Яе мужык такі марны, такі загнаны, увесь у працы, а яна век зжывая гуляючы. Ляхавічы Дзярж. 2. Дробны, невялікі памерам. Картопля нейкая марная сёлета, слаба расьце. Рубяжэвічы Стаўб. Бурачкі такія марныя, мала надзеі, што зь іх нешта будзе. Літва Стаўб. 3. Дрэнны. Марнае палітка ў яе, трэба новае купляць. Баяры Маладз.
МАРОЗ м. Бат. Хрызантэма (Chrysanthemum). А марос як пачынае квітнуць, што красіва, то красіва. Вазьмі, дачушка, кубачак, палі марос, а то завяне. Літва Стаўб.
МАРОЗАБОЙ м. Дрэва, пашкоджанае ма-
82 👁