справу сваю, отчувае сябе хазяінам на малатарні. Пудзіцк Пух.
МАЛАЦІЛКА ж. Малатарня. Звозяць снапы, складаюць сьцірту, некаторыя сьцірты зьверху саломай накрываюць і стаіць, пакуль не падгоняць малацілку ды не абмалоцяць. Дукора Пух.
МАЛАЦІЎКА ж. Тое, што і малацілка. У яго была свая малаціўка, мы ў яго малацілі. Цялякава Уздз.
МАЛАЦЬБІК м. Тое, што і малатаршчык. Хведар малацьбік добры, хутка малоціць. Вецярэвічы Пух.
МАЛЕБЕНА ж. Рэліг. Малебен. От каб гэту штуку [тэлевізар], некалішнія як жылі людзі, занёс у балота, божа мой, што было папоў ба, ксяндзоў, якая была ба малебена! Нячыстая сіла, сказалі ба. Мікольцы Мядз.
МАЛЕНЧЫЦЦА незак. Паводзіць сябе, як малое дзіця. Вялікія дзеўкі, а ўсё маленчацца, рабіць нічога ня хочуць. Каменка Уздз.
МАЛЕСЕНЬКІ прым. Малюсенькі. Вунь каля хаты малесенькія дзічкі растуць, яшчэ і няма на іх нічога. Пудзіцк Пух.
МАЛЕЦ м. Хлопец, юнак. Ну, угаварылі мальца ўзяць дзеўку. Восава Круп.
МАЛЕЧКА прысл. Зусім мала. Малечка во гэтак во зрабіў і ўжэ плату просіць. Цялякава Уздз.
МАЛЁЎКІ мн. Акварэльныя фарбы. Гэта ж унук прасіў купіць малёўкі яму, калі ў горат паеду. Мушанка Віл.
МАЛІЗА ж. Бат. Меліса (Melissa L.). А тут за хатай малізы дужа многа расьцець, і так яна пахнець, калі ў руках патрэш. Плябанцы Віл. Пчолкі вельмі любяць запах малізы, лятуць на яе. Калодкі Віл.
МАЛІМОНАЧКА ж. Памянш. Какетка. А яна і грубая ўжо хадзіла і такая малімоначка была, не раз ад мужа даставалася за гэта. Баяры Віл.
МАЛОЖЫ прым. Тое, што і малажэйшы. Ён на два гады маложы за яе. Рубанікі Мядз.
МАЛОЧНІК м. Малочны зуб. Малочнікі ў чатыры, у шэсьць месяцаў праразаюцца, як у каторага дзіцяці. А бывая, што і ў год малочнікі йдуць. Мікалаеўшчына Стаўб.
МАЛЫ прым. ◊ Без малога — амаль, ледзь. Я, брат, на тым тыдні без малога не забіўсё. Трактар як рвануў, я — аб лёд галавою. Пашанцавало, што аддзелаўсё сіняком. Савоні Стаўб. Малая стрэлка — стрэлка, якая адлічвае гадзіны. У мяне ў ходзіках малая стрэлка адвальваецца, а так часэ добрыя. Мікалаеўшчына Стаўб. Малы барыш — бытавы абрад знаёмства жаніха і яго сваякоў з нявестай. Спачатку жаніх ідзе выглядаць у хату, з гарэлкай ідзе. Вып'юць гарэлку — гэта ўжо малы барыш. Мільча Віл.
МАЛЬГА ж. Зб. 1. Дробная рыбка, малёк. Малыя рыпкі, або мальга, паяўляюцца ня толькі вясной, але і летам, і восеньню. Пруды Стаўб. Во колькі мальгі развялося, увесь берах ахлінулі. Ляшчынск Мядз. 2. перан. Падлеткі. Ай, якая ў нас маладзёш! Адна мальга, дзеці. Нізок Уздз. 3. Вусень. Гэты гот і на яблынях і на сьлівах аш чорна было, як усьсела мальга. Папырскаў — дзьве яблыні спаліў сусім. Ігрушка Круп.
МАЛЬДАВАЦЬ незак. Рэгістраваць. Чаго ты ня прышоў? Перат сходам усіх прысутных мальдавалі. Барок Стаўб.; параўн. польск. meldować 'тс'.
МАЛЬСТВА н. Маленства. Дзяцей трэба з мальства прывучаць к паратку. Жораўка Пух.
МАЛЬТАН м. Мультан. Мальтан браць на рубашку сама лепяй: і носіцца добра, і цёплы. Пудзіцк Пух.; параўн. фр. molleton.
МАЛЮК м. Зб. Рыбная драбяза. Мама, палянь, ён адных малюкоў нацягаў! Адны малюкі! Скамарошкі Стаўб.
МАЛЮТАК м. Пяшч. Хлапчук. А ён малютак, канешна ш, быў нівазрослы, ні знаў нічога пра тое, што вінтоўка зараджана, зьвёў курок і стрэліў. Мядзел Мядз.
МАЛЮФКІ мн. Набор каляровых алоўкаў. У кіёск прывезьлі малюфкі, купіла свайму ўнуку. Палессе Мядз.
МАЛЯВАНІКІ мн. Тое, што і малёўкі. Маляванікі былі рузныя ў мяне, і я жалела іх свайму меншаму брату даваць. Сцебіракі Віл.
МАЛЯРЭЯ ж. Мед. Малярыя. У баю с Калчаком мяне раніла. І мяне спісалі. У бацькоў праляжаў больш як гот: малярэя, курыная сляпата, потым на почкі забалеўшы быў. Партызанскі Віл.
МАМІЛ м. Бат. Белы гарлачык; гл. булдоўка. Маміл у вадзе расьце. Маміл нашым дзяўчатам падабаяцца, дак усё хлопцаў просяць нарваць на букет. Скамарошкі Стаўб.
МАМКА ж. Ласк. да мама. ∇ Слухаўшы мамку, ня мець жаніха. Кукалеўка Чэрв.
МАМУЛЬКА ж. Ласк. да мама. А брат кажа: „Мамулька, аддадзім як людзей, і няхай жыве, як сама знае,і на нас не абіжаецца". Жары Віл.
МАМЭРЛЯ ж. Павуцінне. На вокнах гардзіны вісяць, а за імі павук мамэрлю навіў. Вялікая Вуса Уздз.
МАНДЭРА ж. Гатунак яблык (плод чырвоны з прыемным пахам). Мандэры на смак кіславатыя, але прыемныя і вельмі ж добра пахнуць. Ляшчынск Мядз.
МАНЕЖАВАЯ МАЛАТАРНЯ. Малатарня, якая працуе ад коннага прывода. Былі, праўда, у некаторых і манежавыя малатарні, а большасць цапамі малацілі. Пудзіцк Пух.
МАНЕРКА ж. Кубак. Купіла ўчора ў ма
81 👁