Старонка 224
◀ / 290 ▶
МАЙСЦЕР м. Майстар. Чалавек мой майсьцеравы, я ні хвалюся, але ў яго ўмелыя рукі. Майсьцяр харошы ён у нас. Савоні Стаўб. ◊ Майсцер на ўсе рукі захапл. — пра таго, хто ўмее змайстраваць любую рэч. Наш на ўсе рукі майсьцяр: ён і вучыцяль, ён і касец, ён і сталярку зробіць. Мікалаеўшчына Стаўб. МАЙТКІ мн. Штаны, порткі. Ні награвай крэпка жаляска, а то свае майткі спаліш прасуючы. Рубяжэвічы Стаўб. І сам ён дзяцюк модны, і майткі ў яго модныя. Рабунь Віл.; параўн. польск. majtki 'тс'. МАК м. ◊ Гаварыць, як макам сыпаць — гаварыць скорагаворкай. Гаворыць, як макам сыпле, да яе гаворкі трэба прывыкнуць. Кроква Лаг. Уміралі, як мак сыпаліся — уміралі павальна. Нек жа раней адзёр хадзіў, па двое с хаты паміралі. Уміралі дзеці, як мак сыпаліся. Мікалаеўшчына Стаўб. МАКАВЕЙ м. Рэліг. Хрысціянскае свята, якое адзначаецца 1 жніўня. Макавей называецца тому, што ў гэты час пасьпявае мак. Паплавы Бярэз. На макавея хоць пяць кропель, але должно ўпасьці дажджу. Дукора Пух. МАКАТКА ж. Вышыты дыванок або карціна на сцяну. Макаткі даўней віселі ў кожнай хаце, а цяпер толькі куды на падушку ці на стол. Сцебіракі Віл.; параўн. польск. makatka 'тс'. МАКАТРО н. і МАКОТРА ж. Макацёр. Макатро маё зусім старэнькае, аж бражджыць. Мікалаеўшчына Стаўб. У макотры мак цёрлі і каноплі. Бальцары Маладз.; параўн. польск. makotra 'тс'. МАКАЎЕ н. Сцябло маку. На макаўі вырастая адна макаўка, на некаторым — дзьве і тры. Бяларучы Лаг. Макаўе карове на патсцёл кідалі, у гной ішло. Бясяды Лаг. МАКАЎНІК м. Тое, што і макаўе. Мак, напэўна, харошы парос: макаўнік тоўсты. Макаўнік жжынаім на потсьціл. Паплавы Бярэз. МАКАЦЁР м. ◊ Як макацёр — знешне падобны на макацёр. Головы паробяць, як макатрэ, гэтымі прычоскамі. Цялякава Уздз. МАКАЦЕРТ м. Тое, што і макатро. Гэта ў нас макацёрт называяцца, пасуда такая, мак тром, кроп. Пудзіцк Пух. МАКАЦЯ ж. Тое, што і макатро. Раней мак цёрлі ў церліцах, макацях такіх, а зараз і ня сеям і ня тром. Зазерка Пух. МАКЕРКА ж. Бляшаная баначка. У макерку мы раней грошы складалі на храненьня. Кукалеўка Чэрв. МАКЛЯК м. Нізкае месца з застаялай вадой. Дзе ты відзяла, каб на макляку нешта выросла. Краснае Лаг. МАКОТРА гл. макатро МАКРАСТУПЫ мн.; адз. макраступ м. Басаножкі. Ляціць у сваіх макраступах, а я ў туфлях такіх, і хочыць, каб я ад яе ні атстала! Канстанцінава Мядз. МАКРЫЦА ж. Вет. Мокры лішай на нагах у коней і буйной рагатай жывёлы. Макрыца бывае ў скаціны ад болота: тады ногі прэюць. Рудня Лаг. МАКУЛІНКА ж. Тое, што і магулінка. Сала ў мяне ні во такой макулінкі няма. Як Саша прыяжджаў, то ўсё і з'елі. Нізок Уздз. МАЛАВАТЫ прым. Недастастковы па ўзросту. Мы былі малаватыя, але тожа хадзілі ў калхос, на ўборку гарачаю, дапамагалі. Чырвоны Пасёлак Пух. МАЛАВЕЛЕ прысл. Трошкі. Малавеле што ні так, дык патходзіць страшна. Цвіркі Стаўб.; параўн. польск. małowiele 'тс'. МАЛАГАДОВЫ прым. Малалетні. Я была шчэ малагадовая, но папрасілася, мяне на работу прынялі даяркай. Чырвоны Пасёлак Пух. МАЛАДЗЕНЕЦ м. Жаніх. Многа сабралася маладых. Як павінчаліся маладзеніц з маладухай, падышоў ён ціхінька да мяне і кажа: „Гэтымі днямі будзім у вас". Даўгінава Віл. МАЛАДЗЁНАК м. Малады, маладзён. Тоже не маладзёнак быў, як замуж за яго ішла ў дваццаць чатыры гады. Дрычын Пух. МАЛАДЗЯЖ ж. Моладзь. Цяпер маладзяжы з уборамі ляхчэй, хораша ходзяць. Баяры Віл. Даўней маладзяш ідзе ў кіно, на танцы, поўныя, сытыя, а цяпер камбінуюць, каб худзейшымі быць. Лоск Валож. МАЛАДНЯК м. Зб. Маладыя людзі, моладзь. Вечароў, як цяпер маладняк робіць, мы ж не рабілі, і не было калі рабіць. Дрычын Пух. Маладняку атусюль панаяжджала: і са Скамарошак, і с Асіпаўшчыны. Савоні Стаўб. МАЛАДУХА ж. Маладая, нявеста. Вылізьлі с застольля і паехалі за маладухай у другое сяло. Маладуха рада: харошы жаніх. І раньня рада: недалёка жыве, ведаюць які. Восава Круп. МАЛАДЫ прым. Недаспелы, у малочнаваскавой стадыі. Малады гарох вугры дужа любяць. Паплавы Бярэз. МАЛАЖЭЙШЫ прым. Выш. ст. да малады. Я як была трохі малажэйшая, дык добра ўмела вязаць. Забылася цяпер, і вочы ўжо ня тыя. Дрычын Пух. МАЛАНКА ж. Бат. Расліна з кветкамі ружовага колеру, расце на мокрых месцах. На лузі столькі маланак расьцьвіло, што кругом усё розавае. Заямнае Стаўб. МАЛАННЯ ж. Маланка. Маланьня неба паласуе, аж вочы высмальвае. Пруды Стаўб. У гэтым годзе маланьня жанчыну забіла. Бытча Барыс. МАЛАСОЛКІ прым. Недасолены. Як ты глядзела, што булён маласолкі атрымаўся? Бытча Барыс. МАЛАТАРШЧЫК м. Малацьбіт. Малатаршчыкам робіць у нас добры чалавек, ведае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 290 ▶