ку палічыць, нічога ў яго не прападзе. Літва Стаўб. Дзяліцца ўсякаю маґулінкай – быць у прыязных адносінах, дзяліцца апошнім. Бывало, як кепско жылосё, тады хадзілі адно да аднаго, дзяліліся ўсякаю маґулінкай, а ціпер і крыўды німа, і перасталі хадзіць. Савоні Стаўб.
МАДЗЕЦЬ незак. Марна бавіць час, марнець. Цэлы дзень мадзела на вуліцы, пакуль машыны даждалася. Брадок Мін.
МАДНЕЙ прысл. Не так, як усе, інакш. Вось вы ўсё запісваіця, запісваіця, няўжо мы мадней гаворым? Юшкаўка Віл.
МАДНІСЯ ж. Жарт. Франціха. – Мама, дзе мае калготкі белыя? – От, мадніся, адно строіцца знаяш. Арцюхі Стаўб.; параўн. польск. modnisia 'тс'.
МАДЫҐАВАЦЬ незак. Наравіць. Сусетка добро варыць, мадыґуя яму. Савоні Стаўб.
МАДЭДА ж. Тое, што і мадніся. Гляньце, людзі, што гэта мадэда са сваёй спадніцай вырабіла: паначапляла істушкаў, панашывала ґузікаў нават там, дзе й не трэба. Межава Чэрв.
МАЖАРЫ мн. Вялікія сялянскія калёсы з высокімі драбінамі. Мікола, ты падрамантуй мажары, пасьля абеду будзем вазіць салому. Юр'ева Смал.
МАЖДЖЭР м. Металічная ступка. Вазьмі, донька, мажджэр, натаўчы каляндры, трэба ш за кілбасы брацца. Слабада Лаг. 2. перан. Неразумны чалавек. Мажджэр ты, дурань! Астравок Уздз. Дурны ён, зусім дурны, мажджэр гэты, нічога яму не скажы. Цялякава Уздз.; параўн. польск. moździerz 'ступка'.
МАЖДЖЭРАК м. Памянш. да мажджэр (у 1 знач.). Паставіла мажджэрак ля печы, толькі адышлася – унучка схапіла, усю соль рассыпала. Гора з гэтым дзіцём! Баяры Маладз.
МАЖЫ мн. Тое, што і мажары. Ну а за сенам, бывала, едуць на мажах, каб вос добры накласьці. Калёсы тады зьнімаюць, а мажы паткатваюць. У мажах бакавыя сьценкі вышэйшыя [чым у калёсах], пярэдніх і задніх стаўняў няма, а ў бакавых сьценках устаўлены драбіны замест дошак. Мажы выкарыстоўваліся пры перавосцы сена і саломы. Восава Круп.
МАЗҐАВАЦЬ незак. Думаць, меркаваць. Мазґуй, мазґуй, можа што і надумаясься, а я пачакаю. Вялікая Вуса Уздз.
МАЗҐАВЕШКА ж. Груб. Галава. Аччапіся ты ад мяне, мазґавешка мая зараз ня варыць. Кухцічы Уздз. Зараз як дам гэтай сеткай па тваёй дурной мазґавешца! Каменка Уздз.
МАЗҐІ мн. Мякаць з гарбузікамі; мязга. Нешта сёлета ў гарбузах многа мазґоў. Я выкідаю гарбузовы мазґі. Хожава Маладз. За мазґі бярэ – адчуваецца галаўны боль. Выдзяш на гэту пякоту, за мазґе бярэ, ня ведаю, дзе дзявацца. Савоні Стаўб. Мазґі вылазяць – надзвычай цяжка. Напісаць харошую кнігу – гэто ж мазґе вылазяць. Што ж вы думаеця, такая умсьцьвянная работа! Горкі Стаўб.
МАЗГЛЯКІ мн. Камплект адзення і абутку. На твае мазглякі, не сядзі голы-босы, брыдота. Юр'ева Смал.
МАЗЕЛІК м. Подмазка. Кот мазелік панёс! Што патэльню мазаць! А цяпер во сала ляжыць, і кошка не бярэць. Скажаш, ніпраўда? Мікольцы Мядз.
МАЗЬНІЦА ж. Абрад. Купальскія гулянні. Гэта ўжо цяпер маладзёж ля возіра зьбіраіцца на мазьніцу, а мы даўней на краі лесу націгаім гальля й весялімся цэлую ноч. Ігрушка Круп.
МАЗУЛЬ м. Мазоль. А што перад вамі, дзеткі, усё с свайго мазуля нажыла. Пудзіцк Пух.
МАЗУРЭК м. Кулін. Пірог з разынкамі з пясочнага цеста. Мазурэк лепш за ўсё пячы ў духоўцы, бо ў печы падгарэць можа. Ціханава Слабада Стаўб.; параўн. польск. mazurek 'тс'.
МАЗЮЛІК м. Тое, што і мазелік. То ж: „А-я-яй, кот панёс мазюлік!" А гэта ляжыць кошка с кацянятамі, адрэжыш сала, паложыш – сала не бярэць. Яй-богу, праўда! Мікольцы Мядз.
МАЙ м. Абрад. Першая зелень лісцевых дрэў, якой на тройцу ўпрыгожваюць хаты. Ідуць сякуць рабінкі, дубінкі, бяроскі, аер у некаторых. Мой стары аж да гэтага году ставіў май, а ў гэтым годзе ўжэ ні хадзіў. Бяларучы Лаг. Ждуць, бывала, тройцу, ідуць у май, у явір у суботу. Май торкалі над вокнамі хат, над варотамі, а явір сыпалі ў хаці на палу, у сенях, на двары. Весялова Круп. Матка мяне часта вадзіла ў цэркву сьвяціць зёлкі і май. Даўгінава Віл. 2. Зялёнае вецце, галінкі з дрэва і кустоў. На купальле, бывала, пасядуць бабы ў лоткі і плывуць па рацэ, а дзеўкі па беразе май нясуць зялёненькі на вянкі. Баяры Віл.
МАЙДАН м. Тое, што і выгарадзь. У майдане трэ жэртку прыбіць, а то сьвінні павылазяць, лётай тады за імі. Баяры Віл.; параўн. польск. majdan 'дзядзінец'.
МАЙНАЧЫЦЬ незак. Бачыць здані, галюцыніраваць. А летась, ты знаіш, дзе-та я была, прышла позно, вячэраю на кухні. Раптам здалосё, нешто бліснуло ў той хаці. Я прыгледзілася – нічого німа. Спалохалася, думаю, што гэто са мною, можа, майначу, з галавой што робіцца. Кроў уныла, вядомо, ноч, нідзе нікого, адна ў хаці. Савоні Стаўб. 2. Даказваць. Табе гавары, а ты сваё майначыш. Арцюхі Стаўб.
80 👁