Да ляпуна ніяк не прывыкну, спаць не дае. Студзянец Валож.
ЛЯПЯНКА ж. Тое, што і ляпёнка. Зарас няма ляпянак, ляпянкі ў вайну рабілі. Мікалаеўшчына Стаўб. 2. Глінабітнае памяшканне для жывёлы. У нашым саўхозі кароўнік і сьвінарнік у ляпянцэ. Вязынка Маладз.; параўн. польск. lepianka 'мазанка'.
ЛЯСАВЫ прым. Лясны, размешчаны ў лесе. Між лесу езьдзяць па дарозі, дык тая лясавая. Колькі я ўжо па той лясавой дарозі атхадзіла! Вязынка Маладз.
ЛЯСЁНКА ж. Радняная посцілка, у якой носяць траву, сена. — Вы лясёнкамі траву ўгаяця? — Не. — То вазьмеця лясёнку, больш травы прынесяце. Цялякава Уздз.
ЛЯСЁНКА ж. Свежая трава, накошаная ў лесе. Лес ад нас далёка, дык як цягалі лясёнку, то дужа цяшка было. Кукалеўка Чэрв.
ЛЯСКА ж. Штыкеціна ў плоце. Ганна, вазьмі етыя збанкі і на ляскі павешай. Пудзіцк Пух.
ЛЯСКАЎКА ж. Тое, што і ляска. Такія бойкі бываюць, што і ляскавак ні застаецца ў паргані. Скамарошкі Стаўб.
ЛЯСКІ мн. Тое, што і лазы. Ляскі на ґонту лажылі, комін чысьціць лазілі. Пудзіцк Пух.
ЛЯСНУЦЬ зак. Прапасці марна. А хваліцца, і хадзяінаў сын узяць хоча, і той хоча, і гэты хоча, а я кажу: „Можа ж маці панчоху назьбірала табе прыданага, то йдзі, а то лясьне тваё прыданае". Арцюхі Стаўб.
ЛЯТАЦЬ незак. Экспр. Бегаць, насіцца. Дзеўкі, як жаропкі маладыя, туды-сюды лятаюць. Вялікая Вуса Уздз.
ЛЯТУНЫ толькі мн. Экспр. Хлопцы-падлеткі. Гэтыя лятуны вам спакою ні даюць, ганеця іх. Каменка Уздз.
ЛЯЎШУН м. Ляўша. Дык ён жа ляўшун, толькі левай рукой робіць. Вецярэвічы Пух.
ЛЯХ м. Пограб. Малако тут не астаўляй, у лях занясі, а то скісьне. Скамарошкі Стаўб.; параўн. польск. loch 'падвал'.
ЛЯХА гл. лёха
ЛЯХА ж. Рэха. Пойдзя з намі ў лес, зблудзіць, а гукаям, дык яна ні на голас, а на ляху бяжыць. Вялікая Вуса Уздз.
ЛЯХАТАЦЬ незак. Экспр. Хрыпець. Ніколі ня бачыла такое сьмерці. Ото ляхатала, ото ляхатала, ото хрыпы! Двухстароньняё васпаленё, губы чорныя — спаліло. Савоні Стаўб.
ЛЯХВЭТАР м. Асудж. Пляткар. Гэта ж ні чалавек, а ляхвэтар! Ён усё ведае, усюды яму трэба язык уткнуць. Пральнікі Валож.
ЛЯШЫЦЬ незак. Устанаўліваць вешкі на граніцы засеянага і незасеянага ўчастка. Я там ляшыў жыта, знойдзеш сам. Пруды Стаўб.
ЛЯШЧЫНЕЦ м. Рыб. Аднасценная сетка з вялікімі вочкамі на ляшчоў. У насьлества ад дзеда, заядлага рыбака, разнай снасьці засталося, асобянна цэнны ляшчынец, яшчэ зусім новы. З надыходам вясны вялікая рыба падыходзіць да берагу, дык добра, калі ў гэты час у цябе ёсьць ляшчынец. Мікольцы Мядз.
М
МАГАЗІНШЧЫЦА ж. Прадавец у магазіне. Некалі, як Байдурыха была магазіншчыцай, многа тавараў было. Бяларучы Лаг. Цэльны дзень магазін закрыты, мабыць, магазіншчыца ў горат паехала. Прудзішча Лаг.
МАГАЗЫН м. Магазін. У панядзелак магазын закрыты. Завішына Лаг.
МАҐАЗЫНЕРКА ж. Тое, што і магазіншчыца. Не, а ў нас натта добрая маґазынерка, па часах магазін аткрывае. Будслаў Мядз.; параўн. польск. magazynierka 'загадчыца магазіна'.
МАҐАЗЫНКА ж. Выпас за вёскай, дзе калісьці стаяў магазін. Колю не сустрэлі? Ён кароў на маґазынку пагнаў. Завішына Лаг.
МАГАРЫЧ м. Гасцінец, дарунак. Дык тады як заплацілі добра, добры магарыч далі, дык адразу мякчэй гаварыць стаў і павінчаў нас. Засулле Стаўб.; параўн. санскр. mahārig 'выдаткі'.
МАГІЛА ж. ◊ Пакласці ў магілу — пахаваць. Нявестка сама дзецкі ўрач, маладзенькая, але нешчасьлівая: мужыка паклала ў магілу, забіўся такі малады, пакінуў троё дзетак. Савоні Стаўб.
МАГІЛІЦЫ толькі мн. Тое, што і кладаўё. Схадзіла на магіліцы, паправіла магілку маміну, пакрасіла, кветак пасадзіла. Малмыгі Віл.
МАГІЛЬНІК м. Тое, што і кладаўё. Вакол магільніка ў нас ёлкі і сосны, прыгожа так. Нагаўкі Мядз.
МАҐЛІ мн. Прылада для прасавання бялізны. Трэба бялізну пацігаць, выраўнаваць, тады ў маґлі вымаґляваць. Маґлі такія от, ік у нас кросны. Паложыш на этыя маґлі, закруціш, і гладзінькая бялізна выходзіць с каткоў, валікаў такіх. Пагост Віл.; параўн. польск. magiel 'тс'.
МАҐЛОЎКА ж. Будаўн. Прылада для вымярэння таўшчыні цёсу. Столяр возьмя маґлоўку, зарубіць і вядзе, карандаш тут паложыць і вядзе. Нізок Уздз.
МАҐНАСЦЬ ж. Сквапнасць. Я кажу, што гэта маґнасьць: яны добра жылі, красьці ня трэба было. Дукора Пух.
МАГНАЧ м. Багатыр. Як гэтыя магначы баяцца капейкай перадаражыць! Каляды Віл.
МАҐУЛІНКА ж. Кропелька, вельмі мала чаго. Ён гаспадар ашчадны, каждую маґулін
82 👁