ЛЯЖАНКА ж. Калаўрот. Бывала, на досьвітку пабяруць у рукі ляжанкі і адзін к аднаму сходзяцца прасьці, каб весялей было. Кукалеўка Чэрв. ЛЯЖАЦЬ незак. ◊ Лядам ляжаць — гультаяваць. Ды і з мужам мне жыцьцё не ўдалося: я с пожні прыду, а ён лядам ляжыць сабе пад дрэвам у саду. Баяры Маладз. Ляжаць у магіле — памерці. І пастаянна кажа: „Толькі ў мяне спасіцель шваберка, каб ні яна, ляжаў бы я ў магіля". Нядаль Барыс. ЛЯЖНІ ж. Ляжанне. Зь ляжні хлеба не под'ясі, гэта ты добра ведаіш, але робіш усё не так. Пярэжыр Пух. ЛЯЗГАТАЦЬ незак. Экспр. Крычаць, лаяцца. Перастань лязгатаць на ўсё сяло, людзі зьбягуцца. Вялікая Вуса Уздз. ЛЯКЁРЫ мн. Тое, што і лакёркі. На ўрачыстым вечары ўсе дзяўчаты былі ў лякёрах, убраныя так прыгожа. Палачаны Маладз. ЛЯКТРЫЧАСТВА н. Асвятленне ад электрычнай лямпачкі. Я дык ніяк ні магла прывыкнуць, як ляктрычаства правялі, балюча глядзець было біс прывычкі. Вязынка Маладз. ЛЯЛЬКА ж. Частка аеру ад карэнішча з маладымі лісткамі. Трэба было зъ явару ляльку сарваць ды зьесьці. Вялікая Вуса Уздз. ЛЯЛЯВА ж. Лялька. Мы як дзецьмі былі, крамныя лялявы рабілі. Пудзіцк Пух. ЛЯМЕЦ м. Падкладка пад крылы падсядзёлка. Лямец пад усё гэта паткладаецца, каб ня муліла каню. Рудня Чэрв. ЛЯМКА ж. Надточаная частка падола ў спадніцы з іншага матэрыялу. Прыдзецца дабіраць матэрыі на лямку, бо мала набрала, не хапае на спадніцу. Рудня Лаг. ◊ Цягнуць лямку — працаваць на ўсю сілу, цяжка працаваць. Колькі я помню, мама цягнула лямку - і ў полі, і ў хаці, і ў хляве. Як яна рабіла, ні выказаиь! Савоні Стаўб. ЛЯМПКІ мн. Электрычныя прыборы, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне для разагравання хворых участкаў цела. Бзьдзіў аж за дваццаць кіламетраў на лямпкі руку разаграваць. Рубяжэвічы Стаўб. ЛЯМПЗРНЯ ж. Карніз. Купілі лямпэрні, трэба прыбіць і фіранкі новыя павесіць. Пугачы Мядз. ЛЯМПЗРЫ мн. Будаўн. Налічнікі, ліштвы. Курыныя хаты былі, вокны маленькія саўсём. Лямпэры этыя нікрашаныя былі. Бакачы Маладз.; параўн. польск. lamperja 'тс'. ЛЯНДЗРКА ж. Галандка (парода кароў). Даўней дык і не зналі другіх парот кароў, акрамя ляндзрак. Будслаў Мядз. ЛЯНЮША ж. Неадабр. Гультай. Анно дзіця дык натта ўдалае да навукі, а другое — лянівіца. Баяры Віл. ЛЯНІЎКА ж. Кулін. Суп са свежай капусты. Я ляніўку вару летам на дварэ. Саганчык на трыношкі пастаўлю, вады налію, бульбы нарэжу, а як закіпіць, капусту крышаную апускаю, салом засквару, сьмятаны дабаўлю — вот і ўсе прамудрасьці ў варэнні ляніўкі. Калодкі Віл. ЛЯНІШЧА н. 1. Тое, што і льянішча. Ужо лянішча пачалі араць. Чабаі Валож. 2. Трава на льнянішчы. Дзве капы лянішча накасіў. Там жа. ЛЯНО н. Вялікі сноп ільну, звязаны пасля вылежвання. Ляно с сушні выносілі не толькі дарослыя, але і дзеці. Вецярэвічы Пух. ЛЯНПА ж. Лямпа. У вас лянпа, мусіць, да раніцы гарэла, я як ні прачнуся, сьвет у вокнах. Хожава Маладз. ЛЯНУХА ж. Кулін. Тое, што і ляніўка. Сягоньня на абед у нас лянуха, як прасілі. Масцішча Барыс. ЛЯНУШКА ж. Пячурка. Ой, мама, а ў лянушцы кот сьпіць, ад дзяцей схаваўся. Янушкавічы Лаг. ЛЯНЦЯЙКА ж. Экспр. Швабра. Хлапец! Зараз жа бяры ляньцяйку і мый пол, няма чаго сядзець. Баяры Віл. ЛЯПА¹ ж. Груб. Рот. Ну чаго ты тут цэлы дзень гарлапаніш, ляпу разявіўшы? Вялікая Вуса Уздз. ЛЯПА² ж. Капа. Мой сёньня Мікола заробіць адну ляпу сена карові. Вялікая Вуса Уздз. ЛЯПАЦЬ незак. Разліваць. Не ляпай, патстаў міску ды налі над міскай. Рубяжэвічы Стаўб. ◊ Ляпаць кішкай — галадаць. Я ўсё ім гаварыла: „Старайцяся выбраць картоплі, а то будзяця кішкай ляпаць зімой". Вялікая Вуса Уздз. ЛЯПЁНКА ж. Будаўн. Жылое глінабітнае памяшканне. Жыць у ляпёнцы — не ў хаце: восеньню гліна сырэя, зімой трэскаяцца коля печы. Саланая Валож. ЛЯПАЦЬ незак. Экспр. Нагаворваць. Хай ужо Дарка лепіць на яго - ёй даравальна, але ты за што клеплеш?! Пудзіцк Пух. ЛЯПЛЁНКА ж. Тое, што і ляпёнка. У ляплёнках восеньню і зімой дрэнна жыць, сыра ў іх. Ваўкалатка Віл. ЛЯПНУЦЬ зак. 1. Ударыць, стукнуць, даць тумака. Даўней так хоць ляпнуць можна было, каб узроў як бык. А цяпер жа яны во с такіх год законы знаюць што і к чаму. Бяларучы Лаг. 2. Упасці. Распалажыліся абедаць [на палявым стане], адкуль тыя восы наляцелі, а анна як ляпня ў міску! Вялікая Вуса Уздз. 3. Экспр. Сказаць што-н. нетактоўна, неўпапад. Дык Янка будзіць казаць ёй: „Знаёмся, мама", дык яна не разьбярыся, ды ляпні „Гэта Таня, мусіць". Язні Віл. ◊ Ляпнуць проста з моста асудж. — сказаць недарэчнае. Ляпніць проста з моста, а потым і сама ні рада — такі харакцер маіць. Баяры Маладз. ЛЯПУН м. Экспр. Гадзіннік з маятнікам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
117 👁