ла, на паліцы стаіць: міска люмінавая, крушка і каструлька. Завішына Лаг.
ЛЮСТЭРАК м. Люстэрка. А гэта, як хто скажа: хто люстэрак, а хто і зеркала скажа. Пудзіцк Пух. Цяпер дак старая, ніколі не хачу і ў люстэрак глядзець, а тады была натта красівая. Пагост Віл.; параўн. польск. lusterko 'тс'.
ЛЮСТЭРКА-ТРАЯК н. Трыльяж. Зайдзі ў кожнага хату — вымалявана, выкрашана, у любога добрага люстэркі-траякі, радзівы, целявізары. Што гэта, шуцэйнае дзела такая жысь? Мікалаеўшчына Стаўб.
ЛЮТАЕЖЛІВЫ прым. Пераборлівы ў ядзе. Наш малы вельмі лютаежлівы, нічога ні хоча есьці. Наплачасься, покуль пакорміш яго. Цялякава Уздз.
ЛЮФА ж. Ствол у стрэльбе. Мусіць, люфа ў маёй стрэльбе крывая. Канстанцінава Мядз.
ЛЮФЦІК м. Фортка. — У вашых вокнах ёсь люфцікі? — Ёсь. — А мы дак не зрабілі ў сваёй хаці. Але як будавалі хату даццы, люфцікі ў кожным акне зрабілі. — Во правільна! Рудня Валож.; параўн. польск. lufcik 'тс'.
ЛЮХТА ж. Юшка. Гаспадыня, закрыйця люхту, а то ўжо печка вытапілася. Бытча Барыс.
ЛЮЦЫПАР м. Перан. Нячыстая сіла. Ах ты, шайтан стары, люцыпар пракляты! Дзе ш ты быў сёньня, што толькі цяпер валачэсься?! Мікалаеўшчына Стаўб.; параўн. польск. lucyfer < лац. lucifer 'д'ябал'.
ЛЮШКА ж. Тое, што і люхта. Люшку добра ўстаў, а то вываліцца. Сакавічы Лаг.
ЛЯҐАРЫ, ЛІҐАРЫ мн. 1. Падваліны, па якіх сцелецца падлога. Мы хату даўно ставілі: ляґары згнілі зусім. Вецярэвічы Пух. На ліґары падлога кладзецца. Ліґары можа грып з'есьці, як уб'ецца. Бяларучы Лаг. 2. Тое, што і лаґа (у 2 знач.). Кладуць колоду на ляґары і падымаюць на воз. Вялікая Вуса Уздз.; параўн. ням. дыял. lôger 'рычаг для падымання бярвенняў'.
ЛЯХЦОЎКА ж. Тое, што і легкавік. Натта сёньня ляхцоўкі снуюць сюды-туды, можа вясельле ў каго. Сцебіракі Віл. Пратсідаціль на ляхцоўцы паехаў. Малмыгі Віл.
ЛЯДА н. Дзялянка зямлі, прызначаная пад расцяроб. Распахівалі ляды, зямлю, дзе быў алешнік. Працавалі ат цёмна да цёмна. Восава Круп.
ЛЯДА н. Прыстасаванне для падымання бярвенняў. Ляда такім выглядам. Дзьве доскі, паміж доскамі ўстаўляюцца з двух канцоў калодачкі, каб канцэ досак не сходзіліся, і змацоўваюцца абручамі жалезнымі. І ў гэтых досках дзірачкі наўскасяк. І ад дзірачкі да дзірачкі шворнік такі ўстаўляецца, і так ад дзірачкі да дзірачкі падымаць. Арцюхі Стаўб.
ЛЯДА н. Набіліцы ў кроснах. Ляда і ў кроснах ест. Набіліцы і ляда — можна сказаць, адно і тоя. Набіліцы ляхчэйшыя, а ляда — цяжэйшая. Што грубейшая як ччэш, тады бёрда ўстаўляеш у ляда; ляда адной рукой прыстукнуць нітку досыць. Арцюхі Стаўб.
ЛЯДА прысл. Дрэнна. Мой унук ляда піша, усе цятрадзі замурзаныя і сам замурзаты. Рудня Чэрв.
ЛЯДАВАЦЬ незак. Падымаць на воз калоды з дапамогай ляды. Ляда — старая прыстасаваньня, цяпер машынамі лядуюць. Мікалаеўшчына Стаўб.
ЛЯДАТЫ прым. Стары. Лядагы, а які яшчэ жвавы. Вялікая Вуса Уздз.
ЛЯДАЧЫ прым. Капрызны, спешчаны, пераборлівы. Ото лядачы да яды, ляжаць бліны, а ён кажа: „Што мы, Аня, есьці будзям?" Муштроўны, крый бох. Савоні Стаўб.
ЛЯДАШНІ прым. Паношаны. Тожа быў касьцюмчык нейкі лядашні, але прышлося і яго даношваць. Вялікая Вуса Уздз.
ЛЯДАШЧАНЬКІ прым. Памянш.-ласк. Худзенькі, благенькі. Мая дачушка такая лядашчанькая і хварэла доўга. Але нічога, косьці ёсьць, то мяса будзя. Вялікая Вуса Уздз.
ЛЯДАШЧЫ прым. 1. Лянівы. Ужо даўно ўзяліся араць, ды во скончыць ніяк ня можам: такі ўжо лядашчы конь папаўся, што хоць за яго ў плух станавіся. Ну і лядашчы мой унук стаў, як пабыў у лагіры! Усё яму гуляць хочацца, а да работы і ні кажы. Баяры Маладз. 2. Слабы. Ён быў ужо такі лядашчы, дык мы зразумелі, што жыць доўга ня будзе, памрэ. Дрычын Пух. 3. З малой узяткай. Сёлета нейкія лядашчыя пчолы. Вецярэвічы Пух.
ЛЯДНІК м. Халадзільная камера на кароўніку. Кароў даілі і малако апускалі з бідонамі ў калодзеш, бо ляднікоў не было, як цяпер. Логавішча Дзярж.
ЛЯДНІК м. Бат. Падбярозавік (Leccinum scabrum). Па беразьняках ляднікоў многа. Хоць касой касі. Як маладзенькі ляднічок, дык красівы, крамяны, шапка бурая. Нядаль Барыс.
ЛЯДЫ мн. Тое, што і лёды. На маіх дзяцей німа чаго абіжацца. Хаця б во як дамоў прыяжджаюць, усяго ш чыста навозяць. А надоечы дажа лядаў прывезьлі. Каб ні пацяклі, дык у слоіку везьлі. Чабаі Валож.
ЛЯЖАЙКА ж. Ляжанка. Як ні выпалім ляжайкі, дык холадна ў хаці. Як напалю ляжайку, узьлезу нанач, выграюся, дак і кашаль пярастае. Цялякава Уздз.
ЛЯЖАК м. Пчал. Калодачны вулей, які ўстанаўліваецца на козлах. Рамачныя вулеі ў гэтым годзе продала, няма каму даглядаць. Асталіся ляжакі, ляжаць пад яблынямі ў агародзе. Бясяды Лаг.
86 👁