Старонка 219
◀ / 290 ▶
дыня не мае нічога ў запасе. Як чужы чалавек у хату, дык і лындай вачыма. Ціханава Слабада Стаўб. ЛЫНДЫ мн. ◊ Лынды біць — гультайнічаць. Мы лынды ня білі, а падымаліся ранюсінька, ні сьвет ні зара, ды і лажыліся за поўнач. Баяры Маладз. ЛЫСІНКА ж. Невялікая лысіна. ∇ Як удасца жарабя з лысінкай, дык і здохня з лысінкай. Мікалаеўшчына Стаўб. ЛЫТКА ж. Жарт. ◊ Лытку выставіць — выйсці на людзі, паказацца. І што ты, Ганька, там робіш, што ў цябе за работа, што ўсё дома?! Хоць бы лытку куды выставіла: ці ў клуп, ці на сяло. Бясяды Лаг. ЛЫХТАЦЬ незак. Экспр. Сварыцца. Чуць што, чуць слова ня тое скажаш, дык яна адразу лыхтае. Пагарэлец Пух. ЛЫЧАНІКІ мн.; адз. лычанік м. Лыкавыя лапці. Насілі палатняная, то зрэбная да работы. Хадзілі ў лапцях бывала, лычанікі надзеніш і йдзеш. Засулле Стаўб. ЛЫЧАНЫ прым. Тое, што і лыковы. Лапці гэтыя абуіш, ды добра, калі пяньковыя зьвяжыш. А то ш лычаныя! Лычаныя я ні ўмела добра плесьці, спляту нейкую як карзіну і гэдак шлёпаюся ў тую школу. Малінаўка Лаг. ЛЬГА безас. у знач. вык. Можна, магчыма. Мне кап хоць льга было ісьці, дык я б і ў полі пайшла палоць. Дрычын Пух. ЛЬНАБРАЛКА ж. Ільноўборачны камбайн. Лён вырас, пускаюць льнобралку: лён застаецца ляжаць у роўнінькіх радках. Ягадка Бярэз. ЛЬЯНІШЧА н. Поле, з якога ўбралі лён. Пайду на льянішча, там мой трохі травы ўкасіў, дык павярну на другі бок, хай сохне. Заямнае Стаўб. ЛЭГУР м. Парадак. Ясі ты абы-як, без ніякага лэгуру. Цялякава Уздз. ЛЭДЗІЦЬ незак. Неадабр. Гаварыць абышто. Як сядуць жанкі вечарком на лаўках, ды як пачнуць лэдзіць, хоць ты вушы затыкай. Рубяжэвічы Стаўб. ЛЭЖ ж. Няпраўда, напрасліна. Такую лэж на чалавека навялі! Краснае Лаг. ЛЭПАЦЬ незак. Шавяліць. Усё толькі губамі лэпая, але маўчыць. Дукора Пух. ЛЭХА ж. Асудж., лаянк. Пляткарка, языкатая жанчына. Кап хоць што ў яе на языку затрымалася, такая ўжо лэха. Аляхновічы Маладз. ЛЭХАЦЬ незак. Неадабр. Тое, што і гандзюрыць. Калі ўжо выпіў, дык ня лэхай чаго ні трэба. Пярэжыр Пух. ЛЮБАВІНА ж. Поснае мяса без тлушчавых праслоек. Сёлета ў мяне шчэ й любавіна ёсь, хаваю для ўнучкаў. Як прыедуць у госьці, нічога ня хочуць, толькі любавіну давай. Баяры Маладз. ЛЮБЕЗНІК м. Бат. Прываротная трава. Гэта, дзевачкі, любезьнік, каб вас хлопчыкі любілі, за вамі роем хадзілі. Палачаны Маладз. ЛЮБІЦЦА незак. Любіць адно аднаго. А цяпер любяцца, любяцца й год, і два, а як да жыцьця, дык ні сабе паглядзець, ні людзям паказаць. Язні Віл. Зь дзедам сваім я ні любілася. Пагост Віл. ЛЮБОВАЕ у знач. наз. Поснае мяса або мяса з прорасцю сала. Сланіна ляжыць доўга ў нас, ні натта маюць ахвоту да яе, а вот любовае не залежваецца. Як заколім кабана, часьць любовага пасолім ды ў марлю зашыім, і вісіць так. Хожава Маладз. ЛЮБОСЦІ мн. Любошчы. Аднойчы мы йшлі прас каноплі дахаты і ні зналі, што наш разгавор патслухваюць нашы дзяцюкі. Усе дзеўкі расказваюць пра свае любосьці, ну й мяне нячысьцікі за язык пацягнулі расказаць пра Даніпата. Пузыры Мядз. ЛЮБОЩЕ н. Тое, што і любосці. Нічога быў хлапец, а ў гэтым горадзе разбасякаваўся саўсём, любоцьце гэтае — сяганьня ана, заўтра — другая. Язні Віл. ЛЮДЗІ мн. ◊ На людзях — на віду, у прысутнасці іншых, публічна. Калякціў наш здаровы, баявы. Мы выступілі ў друку са зваротам за здаровы быт сярод хлебаробаў. Здавалася б, усё нармальна. Але гэтых во нашых хлопцаў трэба выхоўваць: калоцяцца, сварацца паміш сабою, на людзях абзываюць адзін аднаго гаткімі слоўцамі. Горкі Стаўб. ЛЮДЗІНЫ прым. Ядомы, прыдатны ў ежу. У нас ваўчыныя толькі грыбы, іх няможна есьці, а людзіныя яшчэ ня вырасьлі. Бяларучы Лаг. ЛЮДЗЯЦЬ незак. Гуляць вяселле. У нядзелю мы будзем людзяць у брата, пабачуся са сваімі. Палачаны Маладз. ЛЮДНЫ прым. Прызначаны на выхад у людзі. С кужалю ткалі тонкая палатно на людныя кашулі, у тых кашулях хадзілі ў цэркаў і на фэст. Мацкі Мядз. ЛЮДСКАВАЦЦА незак. Апранаць у людзі, выхадное. Хто йта маё паліто кінуў на печ? Я ў ём люцкуюся, а яны на печ кідаюць. Савоні Стаўб. ЛЮДСКІ прым. Чыйсьці. Там былі скляпэ люцкія, дак ён там хавоўся. Цялякава Уздз. ◊ Паўтары людскага — трэцяя частка таго, што ў людзей. Такая ў мяне аспадарка — паўтары люцкага. Мужык з вайны не вярнуўся, дзеці ў горадзе, унукі во толькі малыя. Баяры Маладз. ЛЮДЦЫ толькі мн. Ласк. Людзі. І колькі люццоў пагібла нашых у гэту вайну — нявінных жанчын, дзяцей, унучат. Партызанскі Віл. ЛЮМІНАВЫ прым. Алюмініевы. Во купі-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 290 ▶