ця ў каляску ложаць, а ні ў лупку. Вялікая Вуса Уздз.
ЛУБЯНКА ж. 1. Тое, што і лубка (у 1 знач.). Няма, дзяўчаткі, часу, потым прыдзяця, а то сонца, трэба жыта з лубянкі перасушыць. Вялікая Вуса Уздз. 2. Тое, што і лубка (у 2 знач.). Ну, сколькі ў лубянку ўлезя! Саўсім мала, можа, гарцаў пяць-сем. Лубянкі былі ж розныя: і бальшэнькія, і маленькія. Бясяды Лаг.
ЛУГОЎКА ж. Луг, шчолак. Я часам папалашчу сарочку ў лугоўцы, белянькая стане, чысьцянькая. Зазерка Пух.
ЛУКА ж. Дугападобны, паўкруглы бераг ракі. Лукі гэтыя пачынаюцца пры самум сяле. Вялікая Вуса Уздз.
ЛУНАЦЬ незак. Экспр. Хадзіць павольна. Ня сьмейся зь яго, ён хворы, таму і луная. Саланая Валож.
ЛУПАТЫ прым. 1. Губасты. Які ж лупаты, страх глянуць на яго лупы! Узгурск Чэрв. 2. Шурпаты, з лушпайкай. Як добра не абдзярэш крупы, яны будуць лупатыя. Вялікая Вуса Уздз.
ЛУПІЦЦА незак. 1. Экспр. Старацца. Бацька з мацераю лупяцца, лупяцца, каб дзяцей пракарміць, а тым што? Зазерка Пух. 2. перан. Тое, што і лопацца. Чаго ты лупісься на ўсю хату, чаго цябе бярэ нячыстая? Навасёлкі Валож.
ЛУПІЦЬ незак. Экспр. 1. Рваць. Траву лупім, лупім ля сажалкі, каб на цэлы дзень карові хапіла. Цялякава Уздз. 2. Лупцаваць. А ўчыцялі за гэта і па руцэ лапу лупяць, і на калені ў куток паставяць. Задубенне Мядз.
ЛУПІЦЬ незак. Прагна есці, умінаць. Печанаё, вранаё, сыроё яйцо — луплю, ні разбіраюсё. Савоні Стаўб.
ЛУПЫ мн. Экспр. Губы. Лупы таўстыя такія былі, аж глядзець брытка, такая ўжо губастая. Вязынка Маладз. Лупы накрашаныя, а морда мурзатая. Дукора Пух.; параўн. польск. łupy ‘тс’.
ЛУПЯНКА ж. Бульба, звараная ў лупінах і абабраная. Лупянкі вам прынесла да халадніка, папробуйце, можа, у вас так ні робяць. Баяры Віл.
ЛУПЯНУЦЬ зак., аднакр. Моцна стукнуць. А ён яму так лупянуў, што той аш паваліўся. Завішына Лаг.
ЛУСКА ж. Высеўкі. Луска пасьля прасейваньня грэцкай мукі астаецца, яе нават сьвіньні не ядуць. Вецярэвічы Пух.
ЛУСКА ж. Перхаць. Як ні мыю галаву, а ўсё роўна луска ёсь. Можа гэта ад вады нашай, але гэта скура ўжо такая сухая, напэўна. Ляшчынск Мядз.
ЛУТ м. Лыка з маладой ліпкі. Корабы ў нас рабілі з луту, складалі ў корабы мяса, вазілі ў іх пасвяцаць булкі, яйца на вялікдзень. Шавярнічы Бярэз.
ЛУТА ж. 1. Лыка. Бывала, як сьпляцеш лапці з луты, дык ходзіш у іх усюды, бо адзець больш нічога не было. Рудня Чэрв. 2. Аснова лапця. Адзін гатовы лапаць ужо стаіць, а другога — лута ніяк не выходзіць. Турын Пух.
ЛУТКА ж. Рама. Засталося толькі лутку ў гэтым вакне памыць. Неманіца Барыс.
ЛУЦЦЕ н. Зб. Ліпавыя пруты. Ну й няўдалага нейкага луцця прывалок ты, палавіна атходаў. Кукалеўка Чэрв.
ЛУЧНІК м. Уст. Прыстасаванне для асвятлення хаты, у якім гарэла лучына. У лучнік устаўлялі смольныя трэскі, лучыну і палілі. Вялікая Вуса Уздз.
ЛУЧНІЦА ж. Рыб. Прыстасаванне ў лодцы, на якім раскладваюць агонь; пры такім асвятленні ноччу ловяць рыбу; спосаб лоўлі з дапамогай такога прыстасавання. На лучніцу сабіраліся доўга. Нада было зрабіць квач, раздабыць гумы, саляркі. Пасынкі Мядз.
ЛУЧЧА, ЛУЧШЫ прысл. Лепш, лепей. Чым лясы тачыць — лучча б вады прынёс. Люціна Валож. Ня ведаю, куды мне ўжо бехчы, усе дарогі пагубляла. Тады што. І чую, уся роўна крычаць: „Найдам, хужы будзя, выдзі, лучшы будзя”. Ухвала Круп. Лучшы скажы, хай падушку табе зробіць бабуня. Рубяжэвічы Стаўб.
ЛУЧЫНА ж. Цыбуліна. Дайце я вам лучыну вырву з граткі. Вырасла высокая, зялёная, а што горасьці — зусім няма. Дрычын Пух.
ЛУЧЫНІК м. Карзіна, сплеценая з лучыны. У мяне і цяпер е лучынік яшчэ майго бацькі. Вецярэвічы Пух.
ЛЫБАЗНУЦЬ зак. Экспр. Грызянуць, скубануць травіцы. Крапіву пойдзіш сабіраць, кала платоў лындаіш, як той конь, катораму німа чо есьці вясной. Лыбазьне, лыбазьне так зубамі абы-што, а ўчапіцца німа за што. Засулле Стаўб.
ЛЫГА ж. С.-г. Віка. Лыга пітацельная для жывёлы. Лыга поле добра выпарвае. Мікалаеўшчына Стаўб.
ЛЫГІ мн.; адз. лыга ж. Экспр. Ногі доўгія і тонкія. Лыгі — гэта калі ногі высокія, доўгія ды тонкія. Хожава Маладз.
ЛЫКОВЫ прым. Лыкавы. Большую часць [насілі] лыковыя лапці. Я і сама насіла лапці лыковыя. Бацька спляце, анучкі белыя, хоць і са старога, і пашоў на сяло. Вязынка Маладз.
ЛЫНДАЦЬ незак. Экспр. Хадзіць павольна, уважліва прыглядаючыся. Я часта ўспамінаю сваім дзяцём, як мы даўна елі. Крапіву пойдзіш сабіраць, кала платоў лындаіш, як той конь, катораму німа чо есьці. Засулле Стаўб. ◊ Лындаць вачыма — лыпаць (ад разгубленасці, збянтэжанасці). Дрэнна, як гаспа
79 👁