Старонка 217
◀ / 290 ▶
ЛІХАРДЗІКІ мн. Кулін., экспр. Смажонікі. Толькі і ведае ліхардзікі, няма, што п стравы наесьціся. Ратуцічы Барыс. ЛІХВЯР м. Асудж. Буян, забіяка, задзіра. Ну і ліхвяр! Як толькі ў клуп, дык абізацільна нада ў драку ўперыцца. Турын Пух. ЛІХТУГА ж. Абмяленне, перасыханне вадаёма. Ліхтуга бывае засушлівым летам. Плыты ганяюць, а тут ліхтуга, тады бяда. Стары Свержан Стаўб. ЛІЦВІНЫ мн. Два брускі, якімі ўмацоўваюцца галоўкі саней. Ліцьвіны ўпускаюцца ў полаз ля пярэдняга капыла і прыбіваюцца да верхняга канца галоўкі, бо галоўка ж гнутая, то каб мацней яна была. Дукора Пух. ЛІЦО н. Правы бок тканіны, адзення. Засьцялі пасьцілку на ліцо. Ігрушка Круп. ЛІЦЬ незак. Лье як з вядра [як з луба] — праліўны дождж. Што с пагодай сталася, лье як зь вядра. Кап хоць сівер быў, можа п разагнаў троха. Літва Стаўб. Во ліе, як з луба ўсё роўна, ня высунуцца на вуліцу. Літва Стаўб. ЛІЧЫЦЦА незак. Знаходзіцца, быць на вучобе. Сын ужо два гады ў інстытуце лічыцца. Дрычын Пух. ЛІШНІЦА ж. Лішак, лішняе. У мяне німа чаго даваць, лішніцы німа. Дукора Пух. ЛІШТВА ж. Тое, што і гарніз. Ліштву можна зрабіць угары, можна зрабіць і ўнізе, як клеіш шпалерамі. Пруды Стаўб. Падкладка. Глядзі, у цябе ліштва ў сачыку адарвалася, прышыць трэба. Слабада Віл.; параўн. польск. lisztwa 'тс'. ЛОБ м. Хоць у лоб стрэль неадабр. — упарты вельмі. Ну і ўпарты, хоць ты яму ў лоп стрэль, а ён сваё права правіць. Забалоцце Смал. ЛОГВА ж. Бярлога. Учора ў лесе мы на старое логва дзікоў набрылі. Клетнае Барыс. ЛОГВІНА ж. Логавішча. Хадзіла ў ягады, нарвалася на дзікіх сьвінёў у Шыманскім лесі. Толькі вухкаюць. Логвіны павыкладаныя, сем'ямі дзержацца. Бяларучы Лаг. ЛОЖА ж. Уст. Ложак. Я ні даю сваю ложу закрываць капай, ні люблю. Колісь у модзе было лажыць на ложу падушак цэлую гару, наверх — ясікі. Фалевічы Мядз. ЛОЖКА н. Тое, што і ложа. Даўней нікеляво лошко — роскаш, усё дзеравянныя былі, ды ні такія, як цяперачы, а самаробныя. Горкі Стаўб. Хатка маленька была, яно ў мяне адразу ў дзьвярах стаяло. Калі ня йду, дак аб лошко зачаплюся. Жацерава Стаўб. ЛОЖКА ж. Пчал. Прылада аграбаць рой. Нясі лошку, будзям рой аграбаць. Вецярэвічы Пух. ЛОЖНІК м. Несправядлівы чалавек. Ён ложнік, мой брат дваюрадны. Трусэ ў яго ест харошай пароды, а я папрасіла, мне пазычыў труса простага заводу, а кажа, што харошай пароды. Савоні Стаўб. ЛОЖЫСТЫ прым. Спадзісты. Я люблю больш стромкую страху, чым ложыстую. Саланая Валож. ЛОКША ж. Локшына, лапша. У краму локшы прывязьлі, бабы яе маментам расхваталі. Забалоцце Смал. ЛОМ м. Экспр. Трухлявая будыніна. Хоць бы гэны лом стаёў яшчэ, а то валіцца. Баяры Віл. ЛОНАЧКА ж. Памянш. Радок. Пасадзіла лоначак колькі морквы, прарваць трэба, а то тонінька будзя расьці. Савоні Стаўб. ЛОНКА ж. Ямка, паглыбленне. Я агуркі ў лонкі саджаю. Ляхавічы Дзярж. ЛОНСКІ прым. Мінулагодні. Патрэбны ён табе, як лонскі сьнех, але ш чаго трымаеш? Слабодка Стаўб.; параўн. польск. łoński 'тс'. ЛОПАН м. Управа. Лопану на яго ніякага няма, вот уеўся! Вялікая Вуса Уздз. ЛОПАТ м. Шум. Ото надаелі гэтыя гусі: такі лопат паднімаюць, што хоць вушы заткні. Вялікая Вуса Уздз. ЛОПАТНІ мн. Тое, што і жаба. Нідобра касу накляпаў, ці ж рук няма? Адны лопатні на касе. Мікалаеўшчына Стаўб. ЛОПАЎКА ж. Тое, што і жаба. Як няўдала адбіў, кажуць: нагнаў лопавак. Бытча Барыс. ЛОПАЦЕНЬ м. Спец. Вялікі свярдзёлак, якім выкручваюць дзіркі. Лопатням выкручваюць дзірку ў калоццы, каб надзець на вось. Цялякава Уздз. ЛОПАЦЦА незак. Неадабр. Гаварыць крыкліва, даводзячы сваю праваду. Ну чаго ты лопаесся? Купіла нейкае радбоддзе, дык і маўчы! Галькі Круп. ЛОПАЦЬ незак. Стукаць. Ну чаго ты лопаеш і лопаеш? І так галава баліць, сьціхні, кажу. Баяры Віл. ЛОПНУЦЬ зак. Адлегчы, паменшаць (пра мароз). Мне трэбо было закалоць парсюка месяц назат, дак я ўсё цягнула. Але больш цягнуць ні буду. Як марос лопне, адразу закалю. Савоні Стаўб. ЛОЎЧЫ у знач. наз. Старшы ляснік. Лоўчы заўсёды паціху так на кані лес аб'яжджае. Халмоўка Барыс. ЛОХНУЦЬ незак. Прагнуць, моцна жадаць. Таню ні пускаюць гуляць да дзяцей, матка хоча, каб дзіця на ачах было. А яна аж лохня да дзяцей, крычыць да дзяцей! Савоні Стаўб. ЛУБКА ж. Кораб на зерне, зроблены з лубу. Бралі лупкі, сыпалі жыта і хадзілі, расьсяваючы па полі. Цяпер лупкі мала ў каго ёсьць. Баяры Віл. Колькасць таго, што змяшчаецца ў лубцы. Як там жыта ці там муку пазычаіш, дак пераважна лупкамі. Нізок Уздз. Калыска з лубу. Цяпер ні даўней, дзі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 290 ▶