Старонка 215
◀ / 290 ▶
ЛЕЖМА прысл. ◊ Лежма ляжаць неадабр. — зусім нічога не рабіць, бяздзейнічаць. Цэлы дзень лежма ляжыць, пальцам аб паліц ня стукніць, але ні скажы, бо благая будзіш. Заброддзе Віл. ЛЕЖНЯ ж. Тэрмін, патрэбны на вылежванне. Калі пагода мокрая, лён вылежываўся раней, а калі грунт высокі і пагода сухая, яму трэба лежні болі. Каб вызначыць, ці харош лён, бяруць пробу. Калі блеску многа і кастра адстала, значыць, лежні досіць. Даўгінава Віл. ЛЕЖЫШЧА н. С.-г. Сцелішча. Лён падымалі з лежышча, ставілі ў лазьнях на палкі для пасушкі. Даўгінава Віл. ЛЕІ мн.; адз. лея ж. Нашыўкі з моцнай тканіны на галіфэ ў тых месцах, якія хутка праціраюцца. Сінія мае галіфэ ўжо працёрліся на каленях, нада табе будзіць, паненка, леі нашыць. Канстанцінава Мядз. ЛЕКАТАЦЬ незак. Дрыжаць, калаціцца (ад холаду). Не лекачы, ідзі апраніся, станя цяплей і ты супакоісься. Межава Чэрв. ЛЕКІ толькі мн. Лякарства. Бабуля ж ня можа вязьці мяне да доктара, каб доктар палячыў: лекі дарага стоілі, а плаціць ня было чым. Забар'е Віл. ЛЕПЕЙ, ЛЕПІ прысл. 1. Лепш. Лепей ні чуць, ні бачыць, ні ўспамінаць, што рабілася ў вайну ў нас. Бяларучы Лаг. Седзячы на зэдліку, карову лепі даіць, бо ногі мае ўжо старыя, сьпіна хворая. Рубанікі Мядз. 2. Больш. Была я ў сына месяц ці лепяй, трохі дапамагла ім. Вялікая Вуса Уздз. ЛЕПШЫЦЬ незак. Папраўляцца пасля хваробы, выздараўліваць. Усе ў хаці хварэлі ціфам. Я іх даглядала. Каторыя сталі лепшыць. Ігрушка Круп. ЛЕС м. ◊ З лесам гамоніць — высокі, выгоністы. Гэтакі харошы картаплянік цяпер. Зь лесам гамоніць! Невядома, ці картоплі харошыя будуць. Мікалаеўшчына Стаўб. Паверх лесу — ніякай увагі; не слухаць, перашкаджаць. Помню, мы настаўніка ані ні слухалі. Цяпер як успомню, мяне совясьць мучыць, якія мы варвары былі. Прынясе разнавашкі досьляды рабіць, хоча паказаць нам тыя досляды, а мы — паверх лесу! Мікалаеўшчына Стаўб. ЛЕСАВЫ прым. Лясны. Між лесу ездзяць па дарозе, дык тая лесавая. Колькі я ўжо па той лясавой дарозе атхадзіла! Вязынка Маладз. ◊ Лесавыя ігрушы — дзічкі. Растуць і ў нас лесавыя ігрушы. Вецярэвічы Пух. ЛЕСКА ж. Тое, што і лазы. Вазьмі ў Рыгора леску ды злась на гару за яблыкамі. Каменка Уздз. ЛЕСКІ мн. Тое, што і лазы. Будавалі хату, яна мох на чардак насіла. Відаць, лескі пасунуліся ці што, яна ўпала. Чатыры месяцы адгурувала. Ігрушка Круп. Чаму з агарода лескі не прынесла? Мне ж на гару сена занесьці нада. Луцішча Круп. ЛЕТАВАЦЬ незак. Жыць, заставацца на лета. Мая ўнучка летавала ў мяне, дадому паехала. Пудзіцк Пух. ЛЕТНІК м. Лёгкі летні пінжак або жакетка. Бацька купіў сабе прыгожы летнік да новай кашулі і шкадуе на кожны дзень [насіць]. Вараксы Стаўб. Бывала, мы летнік адзяём, як ідом на кірмаш, а тады зноў зьнімаім. Рудня Чэрв. ЛЕТНІК м. Дарога, якой карыстаюцца толькі летам. Ты пыталася, дзе мае дзеці падзеліся. А яны вунь па летніку ў лес пайшлі. Рудня Чэрв. ЛЕТНЫ прым. Чуць цёплы, крыху падагрэты. Куды ўхапіла? Летная вада зусім, рана здымаць. Худаўцы Круп. ЛЕХА і ЛЯХА ж. Града. Вунь гуркі на той лясе растуць, бачыце? Ваўкалатка Віл. Бабуся наша старэнькая, а так ужо лехі ў гародзе разьбівае, што як пасадзіш чаго ды зацьвіце — сьвеціцца. Нізок Уздз. Як агарод ні зачыні, усё роўна куры ўлезуць, усе лехі павыкопвалі. Літва Стаўб. ЛЕХАЎКА ж. Зневаж. Крыклівая жанчына. От ужэ лехаўка завялася, аж рэха ідзе па леся! Раўчак Пух. ЛЕШКА ж. Памянш. Тое, што і леха. У нас гаворуць: пасадзіў не гратку, а лешку капусты. Ляхавічы Дзярж. ЛЕЯ ж. Абразл. Таўстуля. Тая лея ізноў мае гуркі патаптала. Каменка Уздз. ЛЕЯЦЬ незак. Ліць. Цёплую ваду леяш у дзяжу, сыплеш муку і замешваеш. Зазерка Пух. ◊ Леяць лубам — аб праліўным дажджы. Дождж леяў лубам і ўдзень і ўноч. Дрычын Пух. ЛЁГКІ прым. ◊ Лёгак на нагу — пра таго, хто з'яўляецца ў момант, калі пра яго гавораць. А вунь і мой дзед, лёгак на нагу: толькі ўспомнілі, а ён ужо тут. Баяры Маладз. ЛЁДЫ толькі мн. Марожанае. Дзеці, як у Стоўпцы паедуць, дак заўсёды лёды купляюць. Вараксы Стаўб.; параўн. польск. lody 'тс'. ЛЁЖКІ прым. Што доўга можа ляжаць, захоўвацца. Яблыкі нашы лёжкія, такі сорт, да вясны могуць ляжаць. Дукора Пух. ЛЁКАР м. Доктар. Ратунку не было. Лёкар прыехаў, уколы шпіляў, шпіляў, але не памагло. Баяры Віл. ЛЁКСІК м. Неадабр. Неахайны мужчына. Убяры сарочку ў штаны, бо ходзіш лёксікам. Вялікія Лагі Бярэз. ЛЁЛЯ ж. Дзіц. Рубашачка, распашонка. Сёньня малому красьнянькую лёлю надзеням. Мікалаеўшчына Стаўб. ЛЁПАЛКА ж. Прылада знішчаць мух. Столькі мух разьвялося, што ні лёпалка не памагая, ні што другоя. Каменка Уздз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁
◀ / 290 ▶