Чэрв. У мяне яшчэ латушка захавалася анна. А дзьве дык курыца пабіла, заляцеўшы ў хату, пабіла курыца дзьве латушкі! Якімаўка Круп. 2. Цёрла. Знайшла латушку? Яна на коміне. А мак дзе? Мядзел Мядз. 3. Гусятніца. Падай мне латушку, там яна ў сенцах на лаўцы стаіць, січас будзім курыцу смажыць. Баяры Віл. 4. Драўляная лыжка. У нас шчэ дзеравянныя латушкі ест, імі есці лепш: не горача. Рудня Чэрв. ЛАТУШНІК м. Кулін. 1. Амлет з яец, малака і пшанічнай мукі. Чыгунок латушніку на абет паставіла, і, што вы думаеця, усё зьелі! Рудня Чэрв. 2. Бабка з дранай бульбы. Латушнік на полудзень смашна, у печы ён добра ўпрэя. Пудзіцк Пух. Латушнік ядзём с саладухай, а дзеці ядуць з малаком. Калодкі Віл. ЛАТЫ1 толькі мн. Плот, паркан. У вас там на захадзі хаты латамі абгароджваюць. У нас, самы бачыця, свабодна стаяць будынкі, латаў ня трэба, хай трава расьце. Птаства ў хляве сядзіць, тут ня ходзе, таму й латы ня трэба. Баяры Маладз. ЛАТЫ2 толькі мн. Неадабр. Верхняе адзенне. Латаў гэных па хаці панакідалі і сесьці німа дзе. Баяры Маладз. ЛАТЫРЫ толькі мн. Груз (звычайна камень), які прымацоўваецца да сеткі для лепшага пагружэння яе ў ваду. Кап сетка йшла на дно, прывязалі латыры. Латыры абматавалі лазой і прывязавалі да сеткі. Нарач Віл. ЛАЎКА1 ж. Невялікая гандлёвая ўстанова. Лаўка ў нас маленькая, ды і нічога ў ёй няма. Вялікая Вуса Уздз. ЛАЎКА2 ж. Адно звяно плыта. Ш шасьці ці пятнаццаці лавак вязаліся плыты. Вялікая Вуса Уздз. ЛАХАНДА ж. Асудж. Лапатуха. Лаханда гэта Ганька, меле языком біспірастанна. Язні Віл. ЛАХАНКА ж. Вялікая, выдаўбаная з дзерава, міска. Бывала, паставіць мама міску вялікую, як лаханка, такую на стол, а дзеці стараюцца, каб дзе гусьцей крупы аджаць. Засулле Стаўб. ЛАХАНЯ ж. Вялікая нізкая металічная пасудзіна, круглая ці прадаўгаватая, з вушкамі, у якой звычайна мыюць бялізну; ванначка. Грыбы прынясём зь лесу, ачышчаім ат сьмецьця, кладом у лаханю, памылі вадой. Пасьля прамываньня кладом у чыстую лаханю, наліваім чыстай вадой, сыпім соль, прыправу ўсякую і ставім іх варыць. Суднікі Віл. ЛАХВА у знач. вык. Зручны, спрыяльны момант. О, яму цяпер лахва пабагацець. Чабаі Валож. ЛАХМАНІК м. Памянш.-ласк. Блузка, кофта. Адзін лахманік адзела, дык холадна, трэба ісьці цяплей адзецца. Каменка Уздз. ЛАХМАНЫ мн.; адз. лахман м. Асабістыя рэчы. Забірала п ты свае лахманы ды йшла спаць, а то сядзі тут с табою цэлую ноч. Канстанцінава Мядз. ЛАЦНО прысл. Добра, лёгка. Лацно табе сьміяцца зь мяне? Ляціш у сваіх макраступах, а я ў туфлях такіх, і хочыш, каб я ад яе ні атстала. Канстанцінава Мядз. ЛАЦВЕЙ прысл. Лягчэй, выгадней. Лацьвей нам, бабам, гэтыя буракі палоць, як ім. Ім жа яшчэ нада і галовы пакруціць, пакуль выўчацца [пра студэнтаў]. Баяры Маладз.; параўн. польск. łatwo 'лёгка'. ЛАЦУБІК м. Невялікі блінчык з мукі. Лацубікі дзеці мае любяць, і зяць таксама, а я лацубікаў напякла і ашчэ ў масла памачала. Пудзіцк Пух. ЛАЧУЖКА ж. Памянш., экспр. Хацінка. Лачушка ў жаніха была благая, палатаная доскамі, хлеў быў плецены з дупцоў. Паглядзела, што там дзяцей поўная лачушка, тады мая сястра заплаціла за вотку і вярнулася дамоў. Баранцы Віл.; параўн. рус. лачужка 'тс'. ЛАШАНКА ж. Бат. Падзялёнка (Tricholoma postentosum). На радоўкі пахожыя лашанкі, тожы падысподам белыя, зьверху чарнаватыя, ажно чорныя. Нядаль Барыс. ЛАШЧАЧКА ж. Непакрытая цялушка. У нас у дзярэўні лашчачкі пэўна нівоннай няма. Мікалаеўшчына Стаўб. ЛЕБЯДЗІЦЬ незак. Ліслівіць. А ў вочы, дык лебядзіць, а за вочы, дык брэша. Узгурск Чэрв. ЛЕВАРУКІ прым. Які валодае левай рукой лепш, чым правай. Сам ён леварукі, усё робіць левай рукой, а піша правай. Грабёнка Чэрв. ЛЕГА ж. Сцёс унізе бервяна для таго, каб яно добра ляжала. Калі лега добрая, дак і бервяно добра ляжаць будзе. Малмыгі Віл. ЛЕГКАВІК м. Легкавы аўтамабіль любой маркі. У суседняй вёсцы чалавек выграў ляхкавіка. Нізок Уздз. Наш пратсядацяль егдзіць на ляхкавіку. Вялікая Вуса Уздз. ЛЕГКАВУШКА ж. Тое, што і легкавік. Людзі заможно сталі жыць, лехкавуцкі многія купляюць. Скамарошкі Стаўб. Пат кантору паткаціла лехкавушка: нейкая начальства прыехала. Пудзіцк Пух. ЛЕГЧЫ, ЛЕГЧЫЙ, ЛЕГЧЭЙ прысл. Лягчэй. Такія анталяжы сама лехчы вязаць. Саланая Валож. Дзеці падрасьлі. Старэйшы сын пашоў да бацькі ў кузьню рабіць. Стала легчый жыць. Партызанскі Віл. Тут ей ужэ к вечару і лехчэй стала. Рубанікі Мядз. ЛЕДЗЬ прысл. ◊ Ледзь-няледзь — насілу, з вялікімі цяжкасцямі; ледзьве. „Вой, — кажа, — нідобра, вой нідобра, імчы ты мне якой вады". А сама зрабілася белая-белая, што гэты сьнех. І лець-няледзь, але ледзь-няледзь завялі яе дамоў. Сівіца Валож.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
111 👁