апынуцца ў складаных абставінах, цяжкім становішчы. У вайну от страху нацярпеліся. Два разы ў лапы ворага пападаліся, але неік уцікалі. Бяларучы Лаг. ◊ Ведзьмядзёва лапа бат. - лотаць (Caltha). Ведзьмядзёва лапа гэта такая трава ш шырочанькімі бліскучымі лісьцікамі ў зупчыкі. Рудня Лаг. ЛАПАТА ж. Спец. Дубовы брус, з якога атрымліваецца адна шпала. Лапата – дубовая плашка, адна ачэсаная шпала; дубальтак – дзьве шпалы, іх потым разразаюць на дзьве ўздоўж; трояк — тры шпалы выходзіць. Такарышкі Іўеў. ◊ Пад лапату — спосаб пасадкі бульбы ўручную, калі баразна выбіраецца і закрываецца лапатай. У сотку пасадзіла пару кошыкаў бульбы под лопату, с канем ня ўлезяш. Нізок Уздз. ЛАПАТАЦЬ незак. 1. Незразумела гаварыць. Лапатаць — ета калі гаворыш і няправільна выходзіць. Пудзіцк Пух. 2. экспр. Ісці подбежкам, рухацца вельмі шпарка. Лапатаў, лапатаў і ледзь на аўтобус паспеў. Рубяжэвічы Стаўб. ЛАПАТКА ж. Рыб. Спецыяльнае прыстасаванне, лінейка вязаць сетку. На лапатку вяжыцца сетка. Лапатка – лінейка такая. Шырыня лінейкі вызначае вялічыню ячаі сеткі: якая яе шырыня, такія й вочкі ў сеткі. Для разных сеток трэба мець і разныя па шырыні лапаткі: меншая шырыня – для густой сеткі, большая шырыня – для рэткай. Мікольцы Мядз. ЛАПАТЛІВЫ прым. Гаваркі, балбатлівы. Тут баба лапатлівая жыве, яна вам столькі нагаворыць, што і шшытка ня хопіць. Рубяжэвічы Стаўб. ЛАПАТУХА ж. Тое, што і жаба 1. Кляпаць ня ўмеў, косу на лапатухі пабіў. Саланая Валож. Лепш бы я ні насіла да такога майстра: адны лапатухі. Ці будзе касіць? Рубяжэвічы Стаўб. ЛАПАЦЁНЬ м. Неадабр. Чалавек, які многа гаворыць, але мала робіць. Супыні ты гэтага лапатня, хай ідзе малых паглядзіць. Зазерка Пух. ЛАПІК м. Латка. Прыложыш лапік, і дзіркі няма. Ігрушка Круп. ЛАПІНА ж. Прагаліна на засеяным. Цэлая лапіна гароду выгарала ат салетры: бестолкова сыпалі, не разьбіраючыся. Забрэжжа Валож. ЛАПІНКА ж. Пустая прагалінка на полі, не пакрытая гноем. Бацька ўсё крычыць на нас: „Растрасайце добра гной, каб лапінкі нідзе не асталося!" Бясяды Лаг. ЛАПІЦЬ незак. Латаць. Трэба лапіць хлопчыку твайму пальцечка, паглядзі, як падраў. Рубанікі Мядз. ЛАПОНІК м. Апалонік, вялікая драўляная лыжка. Ну й псіхаватая нявестка! Як схапіла лапонік, як гакнула па столе, аш у міне сэрца закалацілася! Якімаўка Круп. ЛАПЦЁНКІ мн. Экспр. Лапці. Або лапцёнкі нада ш як-нібуць снабжыць, а ня ўмеіш жа, дык нада ш папрасіць бацьку. Бакачы Мядз. ЛАПЦІ мн. ◊ Лапці адкінуць — занядужаць, збегацца, саслабець ад недаядання. Галіна, садзіся еш! А то будзяш бегаць па цэлум дню ні еўшы, аслабеяш, лапці аткіняш і ні заедзяш да мамы. Валеўка Навагр. ◊ Падплесці лапці асудж. – абгаварыць. Тым яна і вядома, што кожнаму патпляцець лапці – і старому й маладому. Заброддзе Віл. ЛАПШЫВЫ прым. Зайздросны. Гэты чалавек такі ўжо лапшывы: усё б ён сабе заграбастаў. Ініца Стаўб. ЛАПЫРКА ж. Тое, што і лапонік. Латушка звалілася і пабілася, і лапырка ўпала. Якімаўка Круп. ЛАСЁВІКІ толькі мн. Тое, што і лакёркі. Надзела ласёвікі і далася недзе на ўсяночную. Будслаў Мядз. ЛАСКАТАЦЬ незак. Гаварыць хутка, гучна. Здалёк чуваць, што на фермі Ядзя ласкоча. Старое Сяло Мін. ЛАСКУЦЦЕ н. Непатрэбныя рэчы. Трэба было б усё ласкуцце на двары пазьбіраць, што дзеці накідалі. Зазерка Пух. ЛАСТАЎКА ж. Клін, устаўка. Як устаўка ў штанах, то гэта ластаўка будзя. Малмыгі Віл. ЛАТАНІК м. Латаны, мае латкі. Танцы. А жалка ж лапцей, параззуваюцца да босыя, бо лапці няновыя, латанікі, вушкі слабыя, а дзеўкі былі гарачыя, таўстыя, здаровыя. Дрычын Пух. ЛАТКА1 ж. Невялікі кавалак зямлі. Вайна толькі скончылася, латкі каля дому трэба было араць, а коня німа, дык мужык запрохся сам, а баба плугам кіравала. Баяры Маладз. ЛАТКА2 ж. Ганч. Невялікая гліняная місачка з загнутымі ўнутр краямі. Накапаю гліны, тады пайду жарсьцяных каменьняў набяру і тады гэтага каменьня натаўку і на рэшата насею, з глінаю зьмішаю і рабіла латкі, звонкі. Дам каму латку, добра мне дадуць за латку. Бакачы Мядз. ЛАТНІК м. Тонкі сасновы лес, пригодны для латаў на страху. Трэ латніку прывесьці і перакрыць да восяні ўсю страху. Ракаў Валож. ЛАТРУГА м. Лаянк. Лодар, гультай; п'яніца. Набраўся, латруга, сунецца ўжо гадасьць гэта! Ціханава Слабада Стаўб.; параўн. польск. lotr 'тс'. ЛАТУХЕЯ ж. Драная бульба. А латухею хто зьдзёр? Нікаму дзела да етага нет. Рудня Чэрв. ЛАТУШКА ж. 1. Тое, што і лётка2. Поўну латушку наліла сыроваткі, не пашкадавала. Янушкавічы Лаг. Даўней такіх місак ня было, а былі анны латушкі з гліны. Рудня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
121 👁