Старонка 212
◀ / 290 ▶
Яму што, ладышку малака выпіў і на двор пабех. Брадок Лаг. ЛАЁНКА н. Экспр. Сукенка. Надзела во нейкае лаенка, што і глядзець ня хочацца. Нядаль Барыс. ЛАЖБЕЙ м. Лаянк. Гультай. Вот нейкі лажбей, сабак ганяя, а нічым ня зоймяцца. Каменка Уздз. ЛАЖБЕНЬ м. Тое, што і лажбей. Вазьміся, лажбень ты, за работу, а то нічога ні заробіш за зіму. Каменка Уздз. ЛАЖЫСТЫ прым. Пакаты, пахілы. Вострая страха, калі высокая, лажыстая — шырокая і ніская. Варняны Астр. ЛАЗБЕНЬ м. Зневаж. 1. Няўклюда, расцяпа. Доўга я цябе, лазбеня, прасіць буду, каб памог мне? Раўчак Пух. 2. Тое, што і лабаціна. Ну й лазбень у іх Адася! Лоб той хоць парасята бі. Дукора Пух. ЛАЗНІК м. Чалавек, які апальвае лазню. Ідзіця мыйціся, сёньня лазьнік лазьню тапіў. Бясяды Лаг. ЛАЗНЯ ж. Каб у бацькі лазьня згарэла, як я ў бацькі не загавела! (замуж не выйшла да посту). Рабунь Віл. ЛАЗОВІКІ мн. Лапці з лазовага лыка. Дзеўкі былі гарачыя, таўстыя, здаровыя, дык што ж ім тыя лазовікі! На адзін вечар! Дрычын Пух. ЛАЗЫ толькі мн. Прыстаўныя драбіны. Усё так спрытна робіць: прыставіць лазы і палез на дрэва. Рубяжэвічы Стаўб. ЛАЙНО н. 1. Адзежына, рэч з тканіны. Шануй лайно дома, а яно цябе ў людзях пашануя. Якімаўка Круп. Беражыця, дзеткі, лайно, калі-то новая куплю. Вяршоўка Круп. 2. зб. Бялізна. Наськідаюць лаён за тыдзінь, цэлы дзень каля начовак стаю. Якімаўка Круп. ЛАКЕРКІ, ЛАКІРКІ толькі мн. Лакіраваныя туфлі. От ужэ людзі багатыя сталі! Раней у паноў, і то не ва ўсіх, былі лакеркі, а цяпер пасьці ўсе ходзяць ў іх. Літва Стаўб. Пашоў я ў Вілейку, купіў ёй плацьця к свадзьбе і лакіркі. Баранцы Віл.; параўн. польск. lakierki 'тс'. ЛАКІЗА м. і ж. Неадабр. Неахайны чалавек. Мой лакіза ўвесь цукеркамі вымазаўся! Нарач Віл. ЛАКІРКІ гл. лакеркі ЛАКШЫНЫ толькі мн. Кулін. Страва, прыгатаваная з макароны дамашняга вырабу. Люблю вельмі лакшыны з малаком. Сакавічы Лаг. ЛАЛЭЙ м. Абразл., груб. Губашлёп. Губы ў яго тоўстыя і круглыя, як у сапраўднага лалэя. Кроква Лаг. ЛАМАК м. Колькасць чаго-н. Адзьдзеліш ламак і трэш. Два ламаке — гэта ручайка. Дукора Пух. ЛАМАК м. Перан. Старая малапрыгодная рэч. Ну, узялі мы нейкія ламакі руж'і былі, што калком забіваць шрот ды порах, ну й пашлі. Даўгінава Віл. ЛАМАКА ж. 1. Няякасная ці нязручная ў рабоце рэч. І цяпкі ў мяне няма, а гэта ж ні цяпка, а ламака нейкая. Зазерка Пух. 2. Жанчына, якая вядзе першасную апрацоўку лёну. Як шмат ламакоў сабярэцца, так і агрыгатам робяць. Хожава Маладз. ЛАМАНКА ж. Паляўн. Курковая стрэльба. Яна ламанка завецца таму, як пераломіш, упхнеш патрон у ствол, хрась — і зноў складзеш. Малмыгі Віл. ЛАМАХА ж. Тое, што і ламака (у 2 знач.). А дзе ж мая ламаха? Толькі што была тут. Саланая Валож. ЛАМАЦЬ незак. 1. Церці (лён, каноплі). Высахня, тады мяліца зь дзерава зробляна, бяром жменьку лёну і ў гэту мяліцу ломім яго. Белае Лаг. 2. Раўняць, прыкатваць. Поле пад жыта ламаць трэба, каб раўней зямля была. Ваўкалатка Віл. Ламаць галаву — старацца ўспомніць. Галава мая слабая. Нясу што, палажу і забудуся, а тады галаву ламаю, шукаю, дзе што і калі палажыла. Плецівішча Чэрв. ЛАМАЧКА ж. Тое, што і ламака (у 2 знач.). Тая баба, якая ломя лён, завецца ламачка. Трыгузі Віл. ЛАМІЦЦА незак. Крывіцца. А ў яе і гупкі ломяцца: „Дамоў хачу!" Дрычын Пух. ЛАМПАВЫ прым. Лямпавы. Завод гэты палілі толькі драўмі, вазілі дровы і палілі. Рабілі лампавыя сьцёклы, кружачкі, стаканы, аконная сьцякло. Партызанскі Віл. ЛАМПЕКА ж. Кавалак сала. Давай кладзі астатнюю лампеку на стол. Папоўка Мядз.; параўн. літ. lampékas 'сырое дрэва'. ЛАМЯНУЦЬ зак. Імгненна кінуцца ў бок, сарвацца з месца. А я як ламяну з лаўкі! І гэдак ляцела, а ён за мной. Нізок Уздз. ЛАНО н. 1. Абярэмак. Я пасьпела толькі адно лано дроў прынесьці, і ты прыходзіш. Вецярэвічы Пух. 2. Калені. Пасадзі ты дзіця на лано ды пакармі. Есьцека і бульба, і сала, і смажонікі бабуля сь печы дастала. Вецярэвічы Пух. ЛАНТУХ м. 1. Мяшок. Трэба было б прынесьці яшчэ адзін лантух торфу, але ні пайду, бо па шву лантух распоўся. Клетнае Барыс. 2. Сяннік. Раней саломай набівалі лантух, лажылі на краваць і гэтак спалі. Вецярэвічы Пух. ЛАПА ж. 1. Зуб (у сахары). У сахары лапа зламалася, да ў пазычоным. Пруды Стаўб. 2. Удар лінейкай (від пакарання ў дарэвалюцыйнай школе). А ўчыцялі за гэта і па руцэ лапу лупяць і на калені ў куток паставяць. Задубенне Мядз. Пападацца ў лапы чые-н. —
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 290 ▶