Старонка 209
◀ / 290 ▶
ліцца, і німа каму пасtроіць. Юшкаўка Віл. КУРОСНЫ прым. Тое, што і курасадня. Позна ўжо, куры паселі на куросны. Чабаі Валож. КУРСАВАЦЬ незак. Рабіць рэгулярныя паездкі, рэйсы па маршруце. Гэны поезд ні курсуя там. Ён ні йдзе туды, куды вам трэба. Баяры Маладз.; параўн. польск. kursować 'тс'. КУРСАК м. Экспр. Жывот. Скора пойдзе зеляніна, тады ўжо дзеці пачнуць сабе курсак набіваць. Завішына Лаг. КУРСАТКА ж. Тое, што і касмавёшка. На папялішчы ляжалі курсаткі, недагаркі — хата пайшла з дымам. Палессе Мядз. На пажарышчы ляжалі адны курсаткі. Палачаны Маладз. КУРСНАТКА, КРУСНАТКА ж. Тое, што і касмавёшка. Хоць бы ш курснатку затушыла, не дадумалася, у хаце дыму поўна. Палачаны Маладз. Не закрывай комін, бо ў печы многа круснатак. Краснае Маладз. КУРСНЯ ж. Тое, што і касмавёшка. У пеццы яшчэ шмат курсьнёў, не закрывай, пачакай. Саланая Валож. КУРТА ж. 1. Блузка, кофтачка. Надзену абманку і пайду, ніхто ні здагадаіцца ў вёсцы, што гэта ня курта. Якімаўка Круп. А пасьля пашыіш курту, спадніцу, пачарніш іх і носіш. Восава Круп. 2. перан., зневаж. Малы, нізкарослы хто. Чаго ты крычыш, курта пранцаватая! Чаго хочаш? Цялякава Уздз. КУРТАЧ м. Карантыш (пра парася). У прошлум году мае парасята былі высокенькія, доўжанькія, але елі хай бох крыя. А ў гэтум году куртачэ некія, але чараваценькія — у япручка чэраўца па зямлі цягнецца, ядуць добра, адно давай. Савоні Стаўб. КУРТКА ж. Ватоўка. Куртка попала пад дош, а чаму было яе ні зьняць? Вецярэвічы Пух. КУРТЫНА ж. Занавеска. Набяры матэрыі гэнай квяцістай два мэтры дваццаць сантыметраў на куртыны. Яршэвічы Валож.; параўн. польск. kurtyna 'заслона тэатральная'. КУРУЛОТ гл. калаўрот КУРУНКІ мн. Карункі. Бялізна ўся хорошая, с курункамі — богатая дзевачка. Рудня Валож. С-пат пасьцілкі самой простыні ні відаць, зьвісаюць толькі яе курункі, як тыя зупкі. Бясяды Лаг. КУРЦЁНА ж. Адзежына, апранаха. А летам якую курцёну агадаюць [бацькі], і босыя — так мы бенна жылі, пакуль ні стаў калхос. Весялова Круп. КУРЧАК н. Кураня. Вялікія мае курчаты, раньнія. Палессе Мядз. Моркаўка ў мяне была, ды курчаты падралі, чатырнаццаць іх у мяне. Завішына Лаг. КУРЧАНЁ н. Тое, што і курчак. Курчанё ў агарод забілася ды пішчыць. Ходасы Мядз. КУРЧАТНІЦА ж. Тое, што і куранятніца. Заўчора я ў падпечак курчатніцу пасадзіла на яйкі, можа, што будзе на сьвята. Жызнава Віл. КУРЧАЦЬ незак. Крумкаць. Рапуха ня квакая, а курчыць. Пруды Стаўб. Жабы крэпка курчаць, відаць, дошч будзя. Ляшчынск Мядз. Увесну жабы голасна курчаць. Ляхавічы Дзярж. КУРЧЫНА ж. Уст. Брус, адным канцом убіты ў сцяну каля печы, другім — умацаваны на ўпоры-стойцы. Ля печы стаяў стоўп, у які быў убіты адзін канец жэрдкі, а другій канец — у сьцяну, і гэта ўсё называлась курчына. На курчыну і на печ лажылі палаткі, спалі на іх старыя. Шавярнічы Бярэз. КУРЫВА н. Курэнне; папяросы, тытунь. От збрыдзяў ужэ са сваім курывам, усё пыхціць ды пыхціць. Падзерычы Стаўб. КУРЫЛЬНЯ ж. Вяндлярня, дзе вэндзяць мяса, сала, рыбу. Вот ужо было сьмеху! Прынесла сусетка да нас у курыльню мяса пакурыць. Пакурылі тое мяса, прышлося забіраць с курыльні, яна набрала, набрала чужой куранкі і пайшла. Ні пазнала свае кускі, кажа. Хожава Маладз. КУРЫНАЯ СЛЕПЯТА. Бат. Тое, што і казёльчык. Курынай сьлепяты ні можно рваць, бо ні будзяш нічога бачыць, як зьмеркняцца. Цялякава Уздз. Курына сьлепята ядавітая. Нізок Уздз. КУРЫНЫ ПАМЁТ. Гной з-пад курэй. Курыным памётам паткармляюць цыбульку, гурочкі. Саланая Валож. КУРЫЦА ж. Курыца. А мы папрыіжджалі зь лясочку, толькі што наша асталася дзярэўня: ні коровы, ні курыцы, ні пітуха, ні парасяці. Ганцавічы Барыс. Троха апалола, а курыца залезла ў грады і ўсё разграбла. Бяларучы Лаг. КУРЫЦЬ незак. Вэндзіць. Суседзі кожны гот кураць кумпяк. Неяк і мы рас папробавалі — панаравілася. Бясяды Лаг. КУРЭЛІ мн. Арэлі, гушкалка. Калісь тут ліцьвякі [літоўцы] курэлі прывозілі і ставілі, дык усе беглі да іх. Плябанцы Віл. КУРЭМЗАЦЦА незак. Экспр. Доўга з чым-н. вазіцца. Давайце, дзевачкі, я вам памагу, каб не курэмзаліся многа. Пудзіцк Пух. КУС м. Кусок, звычайна вялікі. З адной чарачкі мёт, віно пілі, з аднаго куса белы сыр елі. Калодчына Віл. А раней, ведама, трэба было йсьці да папа і занесьці што, яек або кус сала. Багрыцоўшчына Дзярж. КУСАНАК м. Недаедзены кавалачак хлеба. Як ты ясі, што кусанак хлеба заўсёды астаецца? Рудня Лаг. Што ты нарабіў? Столькі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 290 ▶