кусанкаў напакідаў. Зазерка Пух. Мне дохтур падраіў такога зельля, што я так есьці пачала, не паверыця, ела кусанкі ад людзёў. Ігрушка Круп.
КУСАНІКІ мн. Рэшткі ежы, недаедзеныя кавалкі. Скажы, дзе гэтыя ўсе кусанікі дзяваць! Каменка Уздз.
КУСАШЧЫ у знач. прым. Куслівы. Дзеці, ня чапайця етага сабакі, ён кусашчы, шчэ пакусая. Ідзіця сюды! Дукора Пух. Асеньнія мухі вельма кусашчыя. Цялякава Уздз.
КУСМАН м. Кавалак. За вядро цэменту ладны кусман сала дала. Ракаў Валож.
КУСОК у знач. прысл. Крыху, трохі. Прыляціш с поля, хлебанеш чаго кусок і зноў назад ляціш: палоць жа нада, ад людзей ні атставаць. Баяры Маладз. Дай пабыць на сяле кусок. Бальцары Маладз. Ну, выпі яшчэ кусок. Красная Слабодка Смал.
КУСОЧАК у знач. прысл. Крышку, нядоўга. Пасядзі, Волечка, кусочак. Забрэжжа Валож. Схадзі ў стопку, прынясі кусочак малака. Там жа.
КУСЦІК м. Гронка. Арэхі кусьцікамі ўсё растуць. Вецярэвічы Пух.
КУСЭЧАК м. Кавалачак (пра харчовыя прадукты). Дай кусэчак хлеба. Забрэжжа Валож.
КУТ м. ◊ Кутам сядзець — займаць кут у чужой хаце. Ён пайшоў на вайну, я адна зь дзецьмі асталася. Хата згарэла. Жыла ў чужой хаце, кутам сядзела. Лебедзева Маладз. З кута ў кут — сюды і туды. Наш бацька як прачытаў, што Валянцін жаніўся, дык толькі ходзіць з кута ў кут і курыць, курыць. Язні Віл.
КУТАХ м. Тое, што і кучка. Лён у кутахах стаяў увесь на полі, пакуль дошч ні пашоў, а тады кінуліся ўсе. Сосны Лаг.
КУЎХАН м. Тумак. Куўхана скарэй дала п табе нявестка, чым грошай. Пудзіцк Пух.
КУЎШЫК м. Коўш для мукі. Я етым куўшыкам муку зачэрпваю сьвіням браць. Пудзіцк Пух.
КУФАЙКА ж. Фуфайка. Ні скупіся, Гэля. Хлопяц ён ужэ вялікі, брытка яму ў куфайцы хадзіць, купі яму куртачку. Падзерычы Стаўб.
КУХАЛЬ м. Кружка, кубак. Была ў лесе, сасьмягла, прыйшла дадому, дык цэлы кухаль вады выпіла. Кукалеўка Чэрв.; параўн. польск. kufel 'бакал для піва'.
КУХАН м. Сухарык, здобнае пячэнне. Куханоў вазьмі с сабой на дарогу, пакуль заедзіш, зьясі. Броды Маладз.; параўн. ням. Kuchen 'пірог, торт, пячэнне'.
КУХАР гл. купар
КУХАЧ м. Заал. Удод (Upupae). Кухач у балоці вядзецца, чулі яго, як круцікі зьбіралі. Рубяжэвічы Стаўб.
КУХЁННЫ прым. Кухонны. Была такая кухенная камода. Вязынка Маладз.
КУХЛІЧАК м. Памянш. да кухаль. Зьлій са жбанка зьлівачкі ў кухлічык і пастаў у калідоры ў шкафчык. Акалова Лаг.
КУХМЭРЫЦЦА незак. Экспр. Наводзіць парадак; корпацца каля печы. Доўга ты будзіш кухмэрыцца, усе бабы чакаюць цябе. Куранец Віл.
КУХТАЛЬ м. Удар кулаком. Малы быў, дык кухталя давала, а цяпер жа ні нагну. Смольніца Смал. Дала кухталя ў плечы — і ні знайся. Дукора Пух.
КУХЭРЧЫК м. Памянш. да кухар. Кухэрчык маленькі на бялізну, бывала сям'я вялікая, зьмен тры бялізны кожнаму ляжыць у кухэрчыку. Паплавы Бярэз.
КУЦАЦЦА незак. Курчыцца, качацца. Не, любачка, я ўчора ні была нідзе, цэлы дзень жыватом куцалася. Цялякава Уздз.
КУЦЦЯ ж. Кулін. Круглыя ячныя крупы. Некалі куцьцю ў ступе таўклі, с куцьці добрая каша выходзіць. Турэц Чэрв. ◊ Куцця багатая уст., этн. — урачыстая вячэра напярэдадні Новага года, якая суправаджалася варажбою. Перад Новым годам куцьця багатая; кабана заколюць, сала напячэш, калбаса сьвежая, костачку ўложыш у куцьцю, рыпкі, аладачак усякіх. А к гэтаму бутылка. Вот загэтым і багатая. Назоўтра пасьля багатай куцьці Новы гот. Бяларучы Лаг.
КУЦЬКА ж. Кусочак рафінаду. Я люблю піць чай с куцькаю, а салоткага ні люблю. Рудня Чэрв.
КУЦЮК м. Кулін. Тое, што і каўбух (у 2 знач.). Маруся, прынясі што закусіць. Там жа на гары куцюк вісіць ніпачынаны. Хожава Маладз.
КУЧАР м. Фурман. А гэты кучар, каторы мяне вёс і вывярнуў, болій перажываў яшчэ, як я, думаў, ай, што я нарабіў, хай бы я лепій 'сьцеражней ехаў, нашто ш мне гэткая непрыятнась. Залазоўе Віл.
КУЧКА ж. Часовая ўкладка снапоў лёну для прасушвання. Вырывалі лён, вязалі, а потым у кучкі ставілі на полі. Баранцы Віл.
КУЧКАВАЦЦА незак. Збірацца ў чароды. Што гэта такоя, што бацяны кучкуюцца, шчэ ж ім рана! Кабыльчыцы Валож.
КУЧУМКА ж. Кучомка. Як шапка лахматая, з аўчын, то кучумка кажуць. Нізок Уздз.
КУШЭРКА ж. Акушэрка. Паехала к кушэрца, мусіць, нешта кепска ёй. Мікалаеўшчына Стаўб. Хіба ж зналі некалі хто тую кушэрку? Раджалі, як прыходзілася. Рабунь Віл.
КУШЛЯК м. Тое, што і гаманец. Палучыла ўчора цэлы кушляк грошай, пайду купляць што. Зарэчча Лаг.
КШЧЭННЕ н. Царк., уст. Крашчэнне. Прыехалі на 'Мур [Амур] на першы дзень кшчэньня. Забылася, як тое сяло звалася, куды мы трапілі. Восава Круп.
78 👁