сткі дрэннае: дрэнчыцца, куражыцца невядома чаго. Турэц Чэрв.
КУРАК м. Кулін. 1. Ляпёшка з жытняй мукі. Каждую нядзелю пяку куракі на квас, рабіць квас. Калодка Віл. Куракоў напякла, аж да сёмухі хваціць. Лыцавічы Віл. 2. Піражкі з тоўчанай бульбы і мукі. Даўней многа пасьцілі. Елі постам куракі, грыбы, куцю посную варылі, кісель з аўса, з журавін. Глебаўшчына Лаг.
КУРАЛЬ м. Лучына. Бывала, устаніш, ды ні па часах, а па пятухах, ды ні за лямпачкай, а за куралём, у часы чатыры. Трэба ў ступя таўкачом груцы натаўчы, зварыць ды сямейку пакарміць. Палачаны Маладз.
КУРАНКА ж. Кулін. Вяндліна. К маю трэба куранку зрабіць, а то й сьвята не за сьвята будзе. Як адрэжаш куранкі, дык яна такая чырвонінькая, пахучая, як з магазіна. Хожава Маладз.
КУРАНЯТНІЦА ж. Квактуха. Не хадзі туды, там куранятніца на яйках сядзіць, гуляй тут ля мяне. Рубяжэвічы Стаўб.
КУРАНЯТУХА ж. Тое, што і куранятніца. Б'ецца куранятуха с курамі, німа дзе яе садзіць. Савоні Стаўб.
КУРАПАТА ж. Заал. Курапатка. Я пасьвіла карову, бачу, ідзе курыца с куранятамі. Я ж давай яе лавіць, а яна на елку, а кураняты ў мох пазашываліся. Дык мне дома кажуць, што гэта курапата была. Дзераўная Стаўб. Курапатаў некалі многа было, сеткамі лавілі. Вялікая Вуса Уздз.
КУРАСАДНЯ ж., КУРАСОННЕ і КУРОСАННЕ н. Перакладзіна ў куратніку, на якой начуюць куры; седала. У мяне ў хлявушку цёпла, зяць сёліта уцяпліў: і гусі там, і куры начуюць на курасадні. Баяры Маладз. Мае курыцы такія цяшкія былі, я на куросаньне сама іх садзіла. Бяларучы Лаг. Акыш на куросаньне! Гэта ш нада, горача ім увярху, дык на зямлю пасядалі. Ігрушка Круп. Ня ўсе куры садзяцца на курасоньні, гэтыя 'шчэ малыя. Ігрушка Круп.
КУРАТНІЦА ж. Жанчына, якая даглядае курэй. Куратніцам цяпер ляхчэй, бо клапатухі ні выводзяць пылянят, а ўсе інкубатарскія. Турэц Чэрв.
КУРАЎКА ж. Тое, што і куравачка. Раней жа ў кураўках жылі, комінаў ні было. Пудзіцк Пух.
КУРАЧ м. Тое, што і дымадышка. Курач стаіць у пчалярні. Паплавы Бярэз.
КУРАЧКА ж. Бат. 1. Каўпак кольчаты (Rozites caperata). Курачкі любяць і на барах расьці, і на маху. Курачкі зьверху сівінькія, а падысподам такія жуўтуватыя, стаімі растуць. Слабада Бярэз. 2. Шампіньён лясны (Agaricus silvaticus). Як вы гаворыця шампіньёны, то ў нас іх курачкамі завуць. Пудзіцк Пух.
КУРАЧОК м. Памянш. Маленькая баханачка хлеба з аскробкаў цеста. Сьпякла маленькі курачок на кляновым лісту. Кузьмічы Мядз.
КУРАЧЫНА ж. Курынае мяса як ежа. Ёй мяса няможна есьці, толькі курачыну. Сакаўшчына Валож. Я ні люблю суп с курачынаю. Цялякава Уздз.
КУРДУПЕЛЬ м. Зневаж. Нізкарослы таўсматы хто-н. У майго брата хлопцы некія курдупелі, не растуць. Дукора Пух. Некі курдупель удаўся, ні адна дзяўчына за яго ні йдзе. Зазерка Пух. І ён яшчэ недзя пнецца, курдупель гэты! Дукора Пух.
КУРЛІГА ж. Экспр. Курыца. Было чатыры курлігі, ды нядаўна машына адну задушыла, тры засталіся. Літва Стаўб.
КУРМАЧ м. Заал. Баран. Твой курмач вунь колькі нарабіў мне шкоды: зьмясіў усе грады. Палачаны Маладз.
КУРНЁЎКАЦЬ незак. Мяўкаць. Кошка курнёўчыць. Забяры ад яе кацянята, яна ўсё ходзіць і курнёўчыць. Гілікі Валож.
КУРНІК м. Куратнік, хлеўчык для курэй. Усе куры ў курнік паселі? Зажані яшчэ вунь адну. Гілікі Валож. Раней патпечкам куры зімавалі, а цяпер курнік ёсьць, апцепліш кастрыцай, глінай абмажыш - і цёпла зімой. Ластаянцы Валож.; параўн. польск. kurnik 'тс'.
КУРНІЦА ж. Уст. 1. Печка без коміна. Мая баба колісь жыла ізь дзедам у малінькай хаццы. Была печка, як у ёўні, называлася курніца. Як затопіш, дым ідзець праз вокны і ў дзьверы. 2. Курная хата. І жылі яны ў тэй курніцы і было ў іх троя дзяцей. Весялова Круп.
КУРНЫ прым. Курны, які абаграваецца печкай без коміна. А хаты курныя, дым праз дзьверы і вокны ішоў, сталяваньня ўкурыцца, столь блішчыць як лакавая. Глебаўшчына Лаг. Хата была курная, дым ішоў увесь на хату, праз дзюрку ў столі выходзіў на двор. Ілья Віл.
КУРОВАДКА ж. Тое, што і куранятніца. Купіла куранят у інкубатары, але дома ест куроватка, то яна іх водзіць. Літва Стаўб.
КУРОДЫМ м. Тое, што і дымадышка. Узяў куродым, пайду да вулея: первае раеньне, нада паткурыць, кап пчолкі ні ўцяклі. Мікалаеўшчына Стаўб.
КУРОДЫМІЦЦА незак. Дыміцца. Нейкія дзьве галавешкі куродымяцца ў печы, заліць трэба. Бясяды Лаг.
КУРОСАДНЯ ж. Гняздо, дзе курыца нясецца. Мушчыны ціханька ўпадуць дзе ў куросадню, крадуць яйкі на папяросы - спорылі за гэта, вадзіліся за гэта. Во як даўней было! Бакачы Мядз.
КУРОСАНЬ ж. Тое, што і куросадня. Куросань слаба дзяржыцца, вось-вось разва
93 👁