КУЛЬ м. Вялікі сноп трасты. Есьлі мокры лён, то сушым, каб ён быў сухі вязаць яго ў кулі. Тады вяжым у кулі ў вялікія такія й на вос — вязём у ток. Папоўка Мядз.
КУЛЬБАЧКА ж. Падсядзёлак. Не, гэную выкіну, мне новую кульбачку зрабілі, на возе вунь ляжыць. Версанка Круп.
КУЛЯЖАНКА гл. каляжанка
КУЛЯШЫЦЦА незак. Рабіцца падобным на кулеш, клейкім. Як ні зьясі сьвежай заціркy, дак яна куляшыцца. Ратуцічы Барыс.
КУМЕТА ж. Камета, хвастатая зорка. Кумета зваліцца на хату, от дзялоў будзіць — даўней страшылі дзяцей так. Ваўкалатка Віл.
КУМОДА ж. Невысокая шафа з некалькімі шуфлядамі для хавання бялізны і розных хатніх рэчаў. Як раней, то ў кумоду адзежу складвалі, а цяпер усё ў шафы. Бясяды Лаг.
КУМУСЯ ж. Кума. Учора ў нас кумуся была, гуляць прыходзіла. Вялікая Вуса Уздз.
КУНАДА ж. Бульба. Як стаў стары кунаду капаць, дык такая вялікая вырасла! Жызнава Віл.
КУНАТЫ прым. Галінасты, раскідзісты. Такая кунатая [ігрушына] цяперака вун, а ігруш будзіць божа-божа сколькі. Халмоўка Барыс. Яблыні ніскія кунатыя. Дукора Пух.
КУНДУКТАР м. Работнік, які прадае білеты ў аўтобусе і наглядае за парадкам у ім. Ці ня гэты арбом на Вішнява пойдзіць? А кундуктар ці ёсь? Забрэжжа Валож.; параўн. польск. konduktor < лац. conductor 'праваднік'.
КУНЕШНЕ прысл. Абавязкова. Гэта табе рабіць не кунешне, сама хай зробіць. Палачаны Маладз.
КУНПЯК м. Анат. Знешні бок верхняй часткі бядра; клуб. У мяне нешта кунпяк баліць, застудзілася недзе. Ляхавічы Дзярж.
КУНШТАВАЦЬ незак. Павучаць, цвічыць. Баба нашага дзеда ўсё кунштуе і кунштуе. Як толькі ён зь ёю жыве? Сверанава Стаўб.; параўн. польск. kunsztować 'укладаць, рабіць што па-майстэрску'.
КУПАЛНЫ прым. Купальскі. А купална ночка маленька. Ня высыпалася паненка. Дукора Пух.
КУПАЛЬНІК м. Абрад. Купалле. У нас на Купальніка яшчэ і зарас кастры паляць і вяночкі плятуць. Апенькі Віл.
КУПАНКА ж. Купальня, месца купання (у рэчцы, возеры, сажалцы). На купанку давай сходзім пакупаямся. Горкі Стаўб.
КУПАР, КУХАР м. Куфар. А тады ўжо гэтыя прыданыя, што прыехалі, гуляюць увечары ля купра, ля шкапа. Таўкачэвічы Уздз. Базар велькі быў, чаго толькі там ні прадавалі: і дзешкі, і купры, і кублы, і кадзі. Буцькавічы Стаўб. У купар і матка мая і я ўсё адзеньне складалі. Зав'ціна Лаг. Што ты ў купар паклала, што зь места ні падняць? Вецярэвічы Пух. У нас даўней кухры былі, цяпер павыкідалі і шкапы пастаўлялі. Пудзіцк Пух.
КУПЕЛІНА ж. Сажалка. Гусям у нас добра, ест дзе пасьціць, але часьцей мы іх на купеліну заганяім. Натта яны плаваць там любяць. Засулле Стаўб.
КУПЕРТ м. Канверт паштовы. Купертаў цяпер поўна розных ёсьць, абы грошы, а калі, дык і самі рабілі. Будслаў Мядз.; параўн. польск. koperta 'тс'.
КУПІЛА н. Купля. Няхай яно згарыць с такім купілам! У вас што-небудзь купіш: усе страляюць, страляюць, рвуць з рук. Савоні Стаўб.
КУПІСТЫ прым. Няроўны, з купінамі. Некаторае балота роўнае, а некаторыя трапляюцца купістыя. Вецярэвічы Пух.
КУПІЦА ж. Трава, што расьце ў балоце на купінах. Там травы-купіцы многа. Цялякава Уздз.
КУПКАВАТЫ прым. Купчасты, з густой кронай. Ясень такі во купкаваты стаіць на тым боку шляха. Вы ж бачылі! Пудзіцк Пух.
КУПЛЕНЫ у знач. прым. Прыезджы. Тубельцы дружна жывуць, а купленых людзей стараюцца хоць як-небудзь зьняважыць. Бясяды Лаг.
КУПЛЁНЫ дзеепрым. зал. пр. ад купіць. Палатно тонкае, як куплёнае. Ратуцічы Барыс.
КУПЧАЯ ж. Уст. 1. Купленая. У бацькі яе было дванаццаць гектараў зямлі свае, а яшчэ купчая. Саланая Валож. 2. Акт на пакупку нерухомай маёмасці, на права ўладання ёю. Раней хто зямлю купляя, купчу афармляя. Мікалаеўшчына Стаўб.
КУРА ж. Курыца. Шафёр ехаў на машыня і вашу куру забіў. Каменка Уздз.
КУРАВА н. Пыл, куродым. У хаце ўжо курава многа, бо я на рабоце, а бабуля ўвесь час сьпіць на ляжанцы. Кузьмічы Мядз.
КУРАВАЧКА ж. Курная хата. Была ў нас такая бапка. Хатка ў яе куравачка была, а сама яна была ведзьма-ведзьма вялікая. Дрычын Пух.
КУРАВЫ прым. Курны. У хаце німа нічога, толькі сьцены гэтыя куравыя. Вялікая Вуса Уздз. О Куравая хата — тое, што і куравачка. Кагда-та ў майго дзяцькі была куравая хата. Вецярэвічы Пух.
КУРАДЫМКА ж. 1. Капцілка, лямпа без шкла. У вараўні стаялі жорны, гарэла курадымка, а жорны гэтыя былі вельмі вялікія, не пацягнуць. Старына Дзярж. 2. Тое, што і дымадышка. Гнілячкі кладуць у курадымку і дымяць. Хожава Маладз.
КУРАЖЫЦЦА незак. Весці сябе ненатуральна, капрызіць. Такое дзіцё ў нашай няве
83 👁