У кудрача сем'я многа, ён умалотны. Вялікая Вуса Уздз. Змалоцім і сем'я здаём, тысячы калхос на кудрачы зарабляя. Нізок Уздз.
КУДЫНАКА прысл. Куды. І кудынака гэта ён пойдзя ноччу, што ты гаворыш? Зазерка Пух.
КУДЫХ прысл. Тое, што і кудынака. Кудых прапаў кан? Хто гэта сягодня дзяжурыць, можа ён відзяў? Канстанцінава Мядз.
КУДЭЮ прысл. Куды, дзе. Як прывезьлі нас у вялікі горат, то ніхто ні ведаў дарогі, кудэю ісьці. Кукалеўка Чэрв. Кудэю мы, бабачкі, пойдзям? Цялякава Уздз.
КУЕНЧЫЦЦА незак. Экспр. Забаўляцца, гуляць. Да палудня зь дзецьмі куенчылася. Сырмеж Мядз.
КУЖОЛНЕНЬКІ прым. Памянш. да кужолны. Плаценачку выччым, касьцюм пашыім — блюзачку пашыім кужолнінькаю, тканаю, і спадніцу гэтакаю. Ластаянцы Валож.
КУЖОЛНЫ, КУЖОЎНЫ прым. Пашыты з кужалю. А ўжо як ідзеш замуш, кужолныя порткі мужыку пашыіш. Лоск Валож. Раней кашулю кужоўную насілі, штаны ізрэбныя, усё саматканая. Ішчэ калі мала было кужоўнага, дык у каго была да пояса кужоўная, а ніжэй — ізрэбная. Вязынка Маладз.
КУЗАП м. Каробачка з кары на ягады. Назьбіралі повен кузап ягат. Палачаны Маладз.
КУЗУНОК м. Чыгунок. Вазьмі кузунок, насып бульбы, налі вады і ў печ пастаў. Шацк Пух.
КУЗЫНКА ж. Цётка, сястра бацькі. Ну, кузынка, сустракай свайго сына. Палачаны Маладз.
КУЗЮКА ж. Бат. Куўзіка. Кузюка мне наравіцца, яе выгодна вырошчваць ды карова добра есьць натта. Пудзіцк Пух.
КУЗЮЛЯ ж. Тое, што і кузюка. Цяпер у вёсцы нікога з баб няма: пайшлі кузюлю палоць. Там за вёскай дзялкі падавалі. Баяры Маладз.
КУЗЯЎКА ж. Казюлька. Я прышла дадому, а нешта над вухам шапоча й шапоча. Памацала, нічога няма. Атвязала хустку, а там такая во кузяўка вялікая з вусамі. Бяларучы Лаг.
КУКА ж. Ганч. Вялікі драўляны молат, пры дапамозе якога нарыхтаваную гліну збіваюць у вялікія кавалкі. Зьбіваім гліну кукай у кавалкі, разразаім стальной провалакай. Беразіно Бярэз.
КУКАВЕРКІ мн.; адз. кукаверка ж. Кулін. Галушкі. Ідзі паспытай, ці готовы кукаверкі, нешта ж есьці хочацца. Восава Мядз.
КУКАЛЬ, КУКУЛЬ м. Бат. Куколь (Agrostemma). Кукуль адно ў жыці некалі рос, цяпер кукуль зьвёўся. Мікалаеўшчына Стаўб. Насенне гэтай расліны. Мама расказвала, што даўней мыла ні было. Мылі кукалям, гэта зярняткі, якія зьбіралі с травы, што расьце ў лёня і цьвіце чырвоным. Бывала, натрэш кукаль, дык і пеніцца, як мыла. Глебаўшчына Лаг.
КУКЛА ж. Звязка вычасанага лёну. Пяць-шэсць жмень перакручываім хвосьцікамі, і гэта кукла называіцца. Хожава Маладз. Сатруць лён, шчэшуць, дай зьверцяць шэсць ручаяк, так гэта кукла. Дукора Пух. Завязаныя ў пучок сцяблінкі жыта на граніцы пастаці. Каб не залазіць на чужую плошчу, бабы завязвалі з жыта вузлы — куклы. Колькі куклаў ні стаў, усё роўна перажнецца. Папоўцы Віл.
КУКЛАЧКА ж. Памянш.-ласк. да кукла. Кужаль пакруцім у куклачкі, а пачасься пачынім у кудзелькі. Рубяжэвічы Стаўб.
КУКЛЯНКА ж. Вадзяная улітка. А я вот да куклянкі і не прыглядаўся, знаю толькі, што ёсьць такая. Паплавы Бярэз.
КУКОРКА ж. Кулін. Праснок. Адламалі мне кавалак кукоркі пакаштаваць. Палачаны Маладз.
КУЛАК м. Колькасць чаго-н., што змяшчаецца ў далоні са сціснутымі пальцамі; жменя. Гэтых арэхаў ні можна есьці многа: тры кулакі, ні больш. Ратуцічы Барыс.
КУЛАМЭШКА ж. Кулін. Яечня з разбаўтаных яец, мукі і малака. Пяклі на комінку яешню, або куламэшку, бо ў печы рана не палілі, а толькі вечарам, і варылі зацірку. Жартайка Барыс.
КУЛДЫКАЦЦА незак. Экспр. Кульгаць. С парога сойдзіць ды кулдыкаецца нарошна, каб усе відзялі. Пудзіцк Пух.
КУЛЕЙКА гл. калейка
КУЛЕШ м. Розум не кулеш, у голаву не ўліеш. Ганцавічы Барыс.
КУЛЕК м. Уст. Мужчынская кароткая верхняя адзежына прамога пакрою з белага сукна або паўсукна без падкладкі. У нас толькі старыя насілі кулькі, у дзеда нашага, помню, быў белы кулёк. Аздзяцічы Барыс. У дзеда Міхея быў колісь белы кулёк. Ухвала Круп.
КУЛЕК м. Памянш. да куль. Павізалі ўвесь лён у кулькі і прыселі атпачыць. Нарач Віл.
КУЛЁМ прысл. Хутка, мігам. Як пачула мая карова хлеп, дык кулём ляціць да мяне. Вялікая Вуса Уздз.
КУЛІДЛА ж. Кулін. Рашчына, цеста. Кулідлу сёньня замясіць трэба, а заўтра падыдзя — хлеп пячы будзім. Узгурск Чэрв.
КУЛІНА ж. Спакойная затока ў рацэ. На нашай Бярозе ад адной Чыжахі да Перавозу тры куліны. Чыжаха Бярэз.
КУЛІЦЦА незак. Падаць, валіцца. Каб вы бачылі, як ён куліўся з воза, я думала, яму ўсё там будзе! Завішына Лаг.
83 👁