Старонка 205
◀ / 290 ▶
Я б ат такого жыцьця даўно крэкнула. Як ты яшчэ жывеш? Баяры Маладз. КРЭМІЦЦА незак. Мазацца крэмам. Трэба крэміцца, дак будзяш доўга маладою. Дукора Пух. КРЭПАЗНЫ прым. Моцны. Мой халат стары, але крэпазны, можна яшчэ ў ім хадзіць. Дукора Пух. КРЭПЕЛЬ м. Тое, што і кныпель. Закруціў ды абухам пагнаў гэты крэпель. Паплавы Бярэз. КРЭПІК м. Тэкст., памянш.-ласк. Крэп. Мне, помню, пашылі з крэпіку сукенку, ды яшчэ бікешачкай. От радасьці было! Пасынкі Мядз. КРЭПКА прысл. Надта, вельмі. Жылі два браты. Адзін быў крэпка багаты, а другі быў бенны саўсём. Ракаў Валож. КРЭСАЧКА ж. Рысачка, лінія, звычайна кароткая тонкая. Прадалі мы гэную канюшыну, хустку мне купілі пекную такую квятамі вялікімі чырвонымі і крэсачкі чорныя. Язні Віл. КРЭСКА ж. Тое, што і крэсачка. Завязьлі мы гэную канюшыну на базар у Даўгінава, прадалі і купілі мне пекную такую хустку квятамі вялікімі чырвонымі і крэскі чорныя. Язні Віл. Крэскі зрабі на сукенцы, а потым падрубліваць будзіш. Узгурск Чэрв.; параўн. польск. kreska 'тс'. КРЭСЛА н. Крав. Шырынка. Штанэ ўжо гатовыя, толькі гузікі ў крэсла трэба ўшыць. Пруды Стаўб. КРЭСУН прысл. Да канца. Крэсун нядзелі паўната, а потым зноў будзя маладзіковы пірыят. Тады трэ флянцы садзіць. Літва Стаўб. КРЭТКА ж. Аловак для малявання. Пазыч мне сваіх крэтак. Палессе Мядз. Заўтра ў нас урок маляваньня, не забыць бы крэтак. Бальцары Маладз.; параўн. польск. kredka 'кавалачак крэйды'. КРЭЎНЯЧКА ж. Сваячка. — А хто яна мне? Ці яна сусетка харошая быўшая? Ці крэўнячка, радство якоё? Баба, чужая баба! Савоні Стаўб. КСЁНЖКА ж. Кніжка. Памый рукі, бяры ксёнжку, каету і садзіся пісаць. Чараўкі Мядз.; параўн. польск. książka 'тс'. КСЦІНЫ толькі мн. Хрэсьбіны. А ў нас на ксьцінах ксьцінныя песьні сьпяваюць. Бытча Барыс. КУБАРКА ж. Банка з-пад кансерваў. Лепей вазьмі кубарку і налі мне ў саган вадзіцы, пойдзім цялушачку паіць. Яцыны Мядз. Вазьмі кубарку і налі гусянятам вады. Баяры Віл. Падай кубарку вады, а то ў роце сасмагла. Лыцавічы Віл. Коўш драўляны з ручкай. Калі вады хочаш, то вазьмі вунь кубарку ды набяры. Калодкі Віл. КУБАТАРКА ж. Цялё, што з'явілася на свет у выніку штучнага асемянення. Быкоў німа, іскусьцьвянныя, з гэтых кубатарак цяляты малыя: тоўсьцянько, але маленько. Савоні Стаўб. Курыца, выведзеная ў інкубатары. Ёсьць простыя куры і кубатаркі. Кубатаркі — харошыя куры, нясуцца зімой і летам. Мікалаеўшчына Стаўб. КУБЕЛ м. Уст. Тое, што і кібель. Нанялася бялізну мыць. Чатыры кублы стаялі: летняя вада, гарачая вада, халодная вада — гэта чатыры кублы з вадой. Пагост Віл.; параўн. польск. kubeł < ням. Kübel 'тс'. КУБЛО н. Гняздо. Шукала, дзе мая жоўцінькая курка нясецца, і ні нашла, дык зрабіла ў рэшаце кубло і поклад улажыла. Ляды Чэрв. Ластаўкі ў нас над вокнамі кубло зьвілі. Узгурск Чэрв. КУБЭЛАЧАК м. Дзежачка. Я ў тым годзя цэлы кубэлачак грыбоў насаліла. Бясяды Лаг. КУГАКАЦЬ незак. Тое, што і кігўкаць. Ноччу як пачне сава кугакаць, дык аш страх бярэ, як дзіця. Бытча Барыс. КУГАШКА ж. Пасуда, якой чэрпаюць у лазні ваду. За кугашку не было як узяцца голай рукой, гэтак яна нагрэлася. Хацюхова Круп. КУГУКАЦЬ незак. Тое, што і кігўкаць. Сава ноччу кугукае, зайцоў сазывае. Рудня Лаг. КУДАСА ж. Мяцеліца, завея. На дварэ кудаса, носа ня высуняш. Палессе Мядз. У тую ноч была такая кудаса, што ледзьве крышу з пуні ня зьнесла. Баяры Маладз. Сёньня такая кудаса, пазаметая дарогі. Палачаны Маладз. КУДЗЕЛІЦЦА незак. Станавіцца падобным на кудзелю, лахмаціцца. Аснову здымалі са сцяны, плялі ў плётку, адмачвалі, білі прайнікамі, каб крахмальная і глаткая была і каб ні кудзелілася. Мацкі Мядз. КУДЗЕРКА ж. Назва невялікага лужка, сенажаці. Хведзік у кудзерцы ўжо трэйці рас, пэўна, траву скасіў. Заямнае Стаўб. Участак, лапінка лесу. Хадзіў на ахоту ў тую кудзерку, дзе і заўсёды, і зайца забіў. Вялікая Вуса Уздз. КУДЗЯЛЯНКА ж. Посцілка, падшытая кудзеляй. Раней адзіял гэтакіх, як цяпер, не зналі, шылі кудзялянкі. Зімой дужа цёпла было пат кудзілянкай. Бубны Віл. Акрываліся кудзялянкаю з галавой, кап цяплей было. Жардэцкія Віл. КУДЛА ж. Пагард. Распусніца. Скруцілася саўсім дзеўка, кудлаю стала. Брадок Лаг. КУДРАВІНА ж. Рог лесу, які адыходзіць ад асноўнага масіву. Ідзіце па той дарозе, там дзьве кудравіны. Хожава Маладз. КУДРАВЫ прым. Кучаравы. Якія прыгожыя ў лялькі валасы, такія кудравыя, няхай бы ў мяне былі такія. Вецярэвічы Пух. КУДРАЧ м. Гатунак лёну (Linum humile).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 290 ▶