Старонка 204
◀ / 290 ▶
ка двайным крыжыкам. Лепш давай будзем простым крыжыкам вышываць, чым балгарскім, а то вельмі многа нітак пойдзя. Саланая Валож. А неяк былі пахапілі моду падушачкі вышываць, то толькі балгарскім крыжыкам. Сявоні Стаўб. КРЫЖЫК м. Аўсяны або ячменны мэндлік з 15 снапоў каласамі да цэнтра. Авёс, ячмень жалі, у снапы вязалі і ставілі ў крыжыкі, пятнаццаць снапоў у крыжыку. Нізок Уздз. Крыжыкі кладуць каласэ с каласамі, па 15 снапоў, а бапка — каласамі ўверх і адным снопам наверх. Мікалаеўшчына Стаўб. КРЫЖЫНЫ мн. Тое, што і казлы. Далі нам вялікую пілу, далі нам крыжыны, на чым дровы рэзаць, і мы рэжам. Таўкачэвічы Уздз. КРЫКУН м. Крыкса. Рады не дам гэтаму крыкуну: дзяржы на руках — маўчыць, як толькі з рук — у крык. Сакаўшчына Валож. КРЫКСЛІВЫ прым. Плаксівы. Такі ўжо малы расьце крыксьлівы, хаця б на хвіліну змоўк. Забалоцце Смал. КРЫКСУН м. Тое, што і крыкун. У каго ты, мой крыксун, такі ўдаўся? Чаго ты ўсё крычыш, крыксун, сьціхні, ужо галава баліць. Забалоцце Смал. КРЫЛЦО н. Ганак. Як турнуў с крыльца, а ён як пабяжыць, як пабяжыць — і не дагнаць. Тонава Стаўб. КРЫПАЦЬ незак. Выдумляць. — Ай, ні крыпай, Агапа! Я ніякіх калянных дней ні знаю, і кожан год была бульба і буракі цэлыя, мышы ня елі, а сёліта і буракі і бульбу зьелі. Халмоўка Барыс. КРЫСА ж. Крысо, пала. Крысу правільна атрэзала. Дукора Пух. КРЫСА прысл. Тое, што і кроху. Пасядзі яшчэ крыса лі мяне, як бы і галава менш баліць. Рубяжэвічы Стаўб. КРЫСАЧКІ мн. Зборачкі. Я сваю сукенку буду шыць у крысачкі, натта яны мне падабаюцца. Рудня Чэрв. КРЫСКІ мн. Махры. У міне яшчэ адна хустка засталася с крыскамі. Каменка Уздз. КРЫХА прысл. Тое, што і кроху. Яшчэ крыха прайсьці, і рэчка будзе, а за ёй — лес. Зарэчча Стаўб. КРЫЧЭЦЬ незак. Крычаць. Настаўніца пачала крычэць на вучняў, а яны яшчэ мудрэй. Палессе Мядз. ◊ Крычаць на чым свет стаіць — вельмі моцна крычаць. Што тут робіцца? Чаго ты крычыш на чым сьвет стаіць? Цялякава Уздз. Хоць гвалт (каравул) крычы — пра безвыходнае становішча. Як толькі ў хату выйду, адразу кроў з наса й ліецца. Німа як маладой сесьці за сталом, хоць ты гвалт крычы! Залазоўе Віл. КРЫША ж. Страха. А як ужо ўсіх перабілі гэтых старыкоў і старух, тады яны [карнікі] сталі страляць па крышы, і саламянныя былі крышы, агнамяннай пуляй. Сваткі Мядз. Крыша цячэ. Вецярэвічы Пух.; параўн. рус. крыша 'тс'. КРЫШАН м. Храпка. Мае дзеці вельмі любяць крышанэ. Як шаткую капусту, дак лепшыя крышанэ паядуць, а горшыя каровя сяку. Дукора Пух. КРЫШАН м. Скварка. Скваркі ў нас завуць нікаторыя прыежджыя крышаны, але гэта ні па-нашаму. Рудня Лаг. КРЫШАНЫ мн. Кулін. Бульбяны суп, забелены ці запраўлены смажаным салам. Перш на булён крышаны казалі, бо с крышаной бульбы яго вараць. Кроква Лаг. Заўтра звару вам крышаны, калі крупнік надакучыў. Скамарошкі Стаўб. КРЫШКА ж. 1. Верхняя плоская частка стала. Нам трэба новы стол, гэты стары, крышка ўся змалёвана, зрэзана — нікудышны. Малмыгі Віл. 2. Века. Дубовыя крышкі рабілі. Вецярэвічы Пух. 3. Накрыўка. Крышка малая на ету каструлю. Вецярэвічы Пух. КРЫШКА ж. Крошка, дробная часцінка. Барануям, барануям, а ўжэ пара абедаць. Прышоў да воза, да абеда свайго, а ад яго крышкі тулькі асталіся — ворона мой абет уперла, каб яна на ражон сперлася! Кулёўшчына Мядз. КРЫШОНКА ж. Кулін. Вараная з лупінамі бульба. Бываюць гады, калі бульба добра разварав​аіцца. Вот тады крышонку можна варыць. Выцягніш з печкі саган, атцэдзіш ваду, паставіш зноў на жар, кап патсохла, і высыпаіш на стол. Лупіны самі атстаюць. Вот гэта крышонка. Калодкі Віл. КРЫШЫ мн. Крошкі. Як нарэжу хлеба, дык столькі крышоў застаецца: нош тупы зусім. Рубяжэвічы Стаўб. КРЫШЫНА ж. Бат. Крушына. Крышыну ні на што ні спользуюць: зубы могуць высыпацца. Ляхавічы Дзярж. КРЫШЫННІК м. Зб., бат. Зараснікі крушыны. Крышыньнік такі густы, што ні прайсьці. Хоць бы яго высяклі! Ляхавічы Дзярж. КРЭГАЦЬ незак. Жыць хварэючы. — Як тут дзяцька? Крэгая яшчэ? — Нічога, сілы-то німа, на работу ня ходзіць, ля дому куранятка пасе адно. Арцюхі Стаўб. Дзьве нядзелі крэгаў, крэгаў ды памёр. Літва Стаўб. КРЭДАНС, КРЭДАС м. Буфет. Марыся, вытры талежыкі і пастаў у крэданс. Літва Стаўб. Крэдэнсы цяпер і то пад моду сталі — цёмныя. Ціханава Слабада Стаўб. Крэдас мне зяць зрабіў, дак усю пасуду паставіла. Так добра. Ляшчынск Мядз.; параўн. польск. kredens 'тс'. КРЭЖ м. Краж, суцэльная цвёрдая парода. Як крэжаватае дрэва, дык амаль стрыжню няма, крэж. Нізок Уздз. КРЭКНУЦЬ зак. Экспр. Памерці, зайсціся.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 290 ▶