натта ш кветкі люблю, і каля сьцен усюды круцікі пасадзіла. Скамарошкі Стаўб. КРУЦІКІ2 мн. Бат. Тое, што і дурніцы. Надоечы пайшла я ў лес назьбіраць круцікаў. А круцікі, як той казоў, растуць у нас на багуне. Сівіца Валож. У нас на балоці растуць круцікі. Рубяжэвічы Стаўб. Ат круцікаў галава круціцца, як многа зьясі. Пруды Стаўб. КРУЦІЦЦА незак. Перашкаджаць, замінаць. Німа табе ўседзьдзя, круціцца ў круціцца, як уюн на скаварадзе. Сакаловічы Круп. КРУЦІЦЬ незак. 1. Быць непастаянным у любоўных адносінах. „Мой сынок, — кажу, можа і ў мяне сабе ня тое выреалася, але і ты ня будзь басяком, ня круці дзеўкамі!" Язні Віл. 2. Завіваць. Круцяць валасэ на анучкі, кап кучаравыя былі. Дукора Пух. 3. перан. Прычыняць боль. Ат шчоўя круціць суставы. Дукора Пух. ◊ Круціць носам — адмаўляцца, упірацца, выказваць незадавальненне. Як напаў [дзядзька], як напаў — выпер мяне замуш! А я так круціла носам, выбірала, ні хацела абы-як выйсьці. Пагост Віл. КРУЦІШЧЫ прым. Асудж. Гуляшчы, разгульны, дрэнных паводзін. Бацька вельмі круцяшчы, нягодны. Дукора Пух. КРУЧ ж. Вір. Там такая круч – ніводзін плавец ня можа ўтрымацца, зацягвае на дно. Узгурск Чэрв. КРУЧАЙКА ж. Цёплая хустка. Купіла новую кручайку, завяжу, яна цяплейшая. Аздзяцічы Барыс. КРУЧАНЫ у знач. прым. 1. Шалёны, хворы на шаленства. Казалі, што ў нашай вёсцы кручаны сабака з'явіўся. Мікалаеўшчына Стаўб. 2. Пакручасты, кучаравы (пра валасы). У Мані валасэ ні кручаныя. Дукора Пух. 3. З касымі слаямі (пра дрэва, драўніну). Дрэва такое няроўнае, кручанае. Вецярэвічы Пух. КРУЧКА ж. 1. Тое, што і каліка. Усю капусту апсадзіла кручкай, хай расьце. Хожава Маладз. Усёй сям'ёй цягалі кручку ў склеп. Палачаны Маладз. 2. Насенне бручкі. Накупляла насёна, усялякага сягодня было: і цьвікловых буракоў, і быдлячых, і морьавы, кручкі. Яцыны Мядз. КРУЧОК1 м. Уст. Чацвярцінка. Прыдзе еты Міхаль у магазін і адразу: „Дай мне ета кручок". Зайцы Чэрв. Даўней помногу гарэлкі ня бралі, возьмя кручок і досыць. Мікалаеўшчына Стаўб. КРУЧОК2 м. Коўшык. Кручок вырабатывалі зь дзерава, коўшык яшчэ зваўся. Кагда свадзьба ці похараны, наліваюць у кручок і п'юць. Як лошка с кручком. Ігрушка Круп. КРУЧОК3 м. Драўляная прылада для віцця вяровак. Сукаватыя драўляныя палачкі — ета кручкі. Вецярэвічы Пух. КРЫВАПЛЕЧЫ прым. З крывым плячом. Крываплечы ён, адно плячо вышэйшае за другое. Вішнева Валож. КРЫВАЎКА1 ж. Мед. Крывавы панос, дызентэрыя. У нас еты балесь крываўка звалі, цяпер яе німа. Вецярэвічы Пух. Ня еш, ад зялёных яблык нападзе крываўка. Мікалаеўшчына Стаўб. КРЫВАЎКА2 ж. Бат. Крываўнік (Achillea). У агародзе крываўка расьце, цьвет яе белы або ружаваты. Забалоцце Смал. КРЫВЕЛЬ м. Абразл. Кульгавы хто-н. Але крывель гэты яшчэ на баб заглядаяцца! Дукора Пух. КРЫВУЛІ мн. Прычэп да воза, што выкарыстоўваецца пры перавозцы доўгіх бярвенняў. Як ні круці, хлопцы, а крывулі да воза трэба. Чыўаха Бярэз. КРЫВЫ прым. 1. Кульгавы. Мой мужык крывы: на вайне нага яго параняная. Цялякава Уздз. 2. перан. Зайздросны. Ганна ж вельмі крывая: кап прымела, дык усё б загрэбла сабе. Вялікая Вуса Уздз. ◊ Крывое калясо — тое, што і дзеравянны ход. А ў беннага – дрэнныя калёсы і называліся дзеравянны хот. Ён зробіць з палкі дубовую вось і надзеніць, і так і называецца крывое калясо. Восава Круп. Крывое сала перыфр. — каўбаса. Закусвайця крывым салам, гурком. Зенькавічы Уздз. КРЫВЯНКА ж. Кулін. Запечаная ў кішках кроў разам са спецыямі; крывяная каўбаса. Крывянку садразу пяклі, як сьвіню білі. Хто проста с анной крыві пёк, а хто крупак якіх кідаў. Вот лоўкая крывянка з ячнымі крупкамі выходзіла. Задор'е Лаг. Робім мы крывянку, калі заколім кабана, як яшчэ сьвежая кроў. Хожава Маладз. Наліваная крыванка вельмі смачная. Астравок Уздз. Бяруць кроў з мукою прыгатоўляную, наліваюць у кішкі і пякуць — вот табе і крывянка. Горкі Стаўб. КРЫЖ м. Падстаўка з двух брускоў, якія перасякаюцца. На крыш стаўлялі, бывала, дзяжу і двума рукамі мясілі. Вецярэвічы Пух. КРЫЖАВОЕ у знач. наз. Пачастунак цеслярам. Крыжавое п'юць, як заложаць вянец зруба. Мікалаеўшчына Стаўб. КРЫЖОК м. Памянш. да крыж. Каб не шапорціць краску, на акне пад вазон крыжок ставяць. Зазерка Пух. КРЫЖЫ мн. Прыстасаванне для размотвання маткоў. Унучак, падай мне крыжы, буду матаць ніткі. Рудня Чэрв. КРЫЖЫК1 м. Палачка з перакрыжаванымі пданачкамі або кружком з дзіркамі на канцы для збівання масла ў хатніх умовах. Масла б'юць крыжыкам: уліваюць у бойку сьмітану, крыжык абмываюць халоднай вадой і ўстаўляюць у бойку, закрываюць вечкам. І доўга калоцяць сьмітану крыжыкам. Бясяды Лаг. ◊ Балгарскі крыжык — вышыў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
124 👁