КУЛЬККУЛЬ м. Вялікі сноп трасты. Есьлі мокры лён, то сушым, каб ён быў сухі вязаць яго ў кули Тады еяжым у кулі ў вялікія такія й на вое — вязём у ток. Папоўка Мядз.
КУЛЬБАЧКА ж. Падсядзёлак. Не, гэную выкіну, мне новую кульбачку зрабілі, на возе вунъ ляжыцъ. Версанка Круп.
КУЛЯЖАн КА гл. каляжанка КУЛЯШЫЦЦА незак. Рабіцца падобным на кулеш, клейкім. Я к ні зьясі сьвежай зацірку, дакяна куляшыцца. Ратуцічы Барыс.
КУМЕТА ж. Камета, хвастатая зорка. К умета зваліцца на хату, от дзялоў будзіць даўней страшылі дзяцей так. Ваўкалатка Віл.
КУМОДА ж. Невысокая шафа з некалькімі шуфлядамі для хавання бялізны i розных хатніх рэчаў. Я к раней, то ў кумоду адзежу складвалі, а цяпер усёуш аф ы. Бясяды Лаг.
КУМУСЯж. Кума. Учора ў нас кумуся была, гуляиь прыходзіла. Вялікая Вуса Уздз.
КУНАДА ж. Бульба. Я к стау стары кунаду капацъ, дык такая вялікая выросла! Жызнава Віл.
КУНІ.ТЫ прым. Галінасты, раскідзісты. Такая кунатая [ігрушына] цяперака вун, а ігруш будзіць божа-божа сколькі. Халмоўка Барыс. Яблыні ніскія кунатыя. Дукора Пух.
КУНДуКТАРм. Работнік, які прадае білеты ў' аўтобусе i наглядае за парадкам у ім.Ці ня гэты арбом на Вішнява пойдзіць? А кундуктар ці ёсь? Забрэжжа Валож.; параўн. польск. konduktor лац. conductor 'праваднік\ КУНЕШНЕ прысл. Абавязкова. Гзта табе рабіць не кунешне, сама хай зробіць. Палачаны Малад§.
КУНПЯК м. Анат. Знешні бок верхняй часткі бядра; клуб. У мяне нетто кунпяк баліць, застудзіпася недзе. Ляхавічы Дзярж.
КУНШТАВАЦЬ незак. Павучаць, цвічыць. Баба нашага дзеда ўсё кунштуе i кунштуе. Я к толькі ён зь ёю жыве? Сверанава Стаўб.; naраўн. польск. kunsztować 'укпьдм ь, рабіць што па-майстэрску*.
КУПАЛНЫ прым. Купальскі. A купална ночка маленька. Ня высполася паненка. Дукора Пух.
КУПАЛЬНІК м. Абрад. Купалле. У нас на Купальніка яшчэ i зарас кастры паляць i вяночкі плятуць. Апенькі Віл.
КУПАн КА ж. Купальня, месца купання (у рэчцы, возеры, сажалцы). На купанку давай сходзім пакупаямся. Горкі Стаўб.
КУПАР, КУХАР м, Куфар. А тады ўжо гэтыя прыданыя, што прыехалі, гуляюць увечары ля купра, ля шкапа, Таўкачэвічы Уздз. Базар велькі быў, чаго толькі там ні продавали i дзешкі, i купры, i кублы, i кадзі. Буцькавічы Стаўб. У купар i матка мая i я ўсё адзеньне складалі, Зав; иына Лаг. Што ты у купар паклала, што зь места ні падняць? Вецярэвічы П ух. У нас даўней кухры былі, цяпер павыкідалі i шкапы пастаўлялі, Пудзіцк Пух. ___ .
КУПЁЛША ж. Сажалка. Гусям у нас добра, ест дзе пасьціць, але часьцей мы іх на купеліну заганяім, Натта яны плаваць там любяиь, Засулле Стаўб.
КУПИРТ м, Канверт паштовы. Купертаў цяпер поўна розных ёсьць, абы грошы, а каni, дык i самі рабхлі, Будслаў Мядз.; параўн. польск. koperta тс'.
КУПІЛА н. Купля. Няхай яно згарыць c такім купілом! У вас што-небудзь купіш: yce страляюць, страляюць, рвуць з рук. Савоні Стаўб.
КУІЙСТЫ прым, Няроўны, з купінамі. Некоторое болота роўнае, a некаторыя трапляюцца купістыя. Вецярэвічы Пух.
КУШЦА ж. Трава, што расьце ў балоце на купінах. Там травы-купіцы много, Цялякава Уздз.
КУПКАВАТЫ прым, Купчасты, з густой кронай. Ясень такі во купкаваты стаіць на тым боку шляха. Вы ж бачылі! Пудзіцк Пух.
КУПЛЕНЫ у знач, прым, Прыезджы. Губельцы дружна жывуць, a купленых людзей стараюцца хоць як-небудзь зьняважыць, Бясяды Лаг.
КУПЛЁНЫ дзеепрым, зал. np. ад купіць. Палатно тонкае, я к куплёнае. Ратуцічы Барыс.
КУПЧАЯ ж. Уст. 1. Купленая. У бацькі яе было дванаццаць гектараў зямлі свае, а яшчэ купчая. Саланая Валож. 2. Акт на пакупку нерухомай маёмасці, на права ўладання ёю. Раней хто зямлю купляя, купчу афармляя. Мікалаеўшчына Стаўб.
КУРА ж. Курыца. Шафёр ехаў на машыня i ваш укуру забіў. Каменка Уздз.
КУРАВА н. Пыл, куродым. У хаце ўжо курева много, бо я на рабоце, а бабуля ўвесь час сьпгць на ляжанцы. Кузьмічы Мядз.
КУРАВАЧКА ж. Кучная хата. Было ў нас такая бапка. Хатка у яе куравачка была, а сама яна была ведзьма-ведзьма вялікая. Дрычын Пух.
КУРАВЫ прым. Курны. У хаце німа нічога, толькі съцены гэтыя куравыя. Вялікая Вуса Уздз.
ОКуравая хата - тое, што i курив а ч к а. Кагда-та ў майго дзяцькі была куравая хата. Вецярэвічы Пух.
КУРАДЫМКА ж. 1. Капцілка, лямпа без шкла. У вараўні стаялі жорны, гарэла курадымка, а жорны гэтыя былі вельмі вялікія, не пацягнуць. Старына Дзярж. 2. Тое, што i д ы м а д ы ш к а. Гнілячкі кладуць у курадымку i дымяць. Хожава Маладз.
КУРАЖЫЩА незак. Весці сябе ненатуральна, капрызіць. Такое дзіцё ў нашай няве
Дадатковыя словы
купйрт, курй, кўплены, кўпчая, кўхар
29 👁