к КУРОСАНЬ 207 сткі дрэннае: дрэнчыцца, куражыцца невядома чего. Турэц Чэрв. КУРАК м. Кулін. 1. Ляпёшка з жытняй м укі. Каждую нядзелю пяку куракі на квас, рабіць квас. Калодка Віл. Куракоў напякла, аж да сёмухі хваціць. Лыцавічы Віл. 2. Піражкі з тоўчанай бульбы i м укі. Даўней многа пасьцілі. Елі постам куракі, грыбы, куцю посную варылі, кісель з аўса, з журавін. Глебаўшчына Лаг. КУРАЛЬ м. Лучына. Бывала, устаніш, ды ні па часах, а па пятухах, ды ні за лямпачкай, а за куралём, у чаш чатыры. Трэба ў ступя таўкачом груцы натаўчы, зварыцъ ды сямейку пакарміць. Палачаны Маладз. КУРАНКА ж. Кулін. Вяндліна. К маю трэба куранку зрабіць, а то й съвята не за съвята будзе. Я к адрэжаш куранкі, дык яна такая чырвонінькая, пахучая, я к з магазіна. Хожава Маладз. КУРАНЯТНІЦА ж. Квактуха. Не хадзі туды, там куранятніца на яйках сядзіць, гуляй тут ля мяне. Рубяжэвічы Стаўб. КУРАНЯТУХА ж. Тое, што i ку р а н я т ніца. Б 'ецца куранятуха с курамі, німа дзе яе садзіць. Савоні Стаўб. КУРАПАТА ж. Заал. Курапатка. Я пасьвіла карову, бачу, ідзе курыца с куранятамі. Я ж давай яе лавіць, а яна на елку, а кураняты ў мох пазашываліся. Дык мне дома кажуць, што гэта курапата была. Дзераўная Стаўб. Курапатаў некалі многа было, сеткамі лавілі. Вялікая Byca Уздз. КУРАСАДНЯ ж., КУТАСбННБ i КУРбСАННБ н. Перакладзіна ў куратніку, на якой начуюць куры; седала. У мяне ў хлявуш ку цёпла, зяцъ сёліта уцяпліў: i гусі там, i куры начуюць на курасадні. Баяры Маладз. Мае курыцы такія цяшкія былі, я на куросаньне сама іх садзіла. Бяларучы' Лаг. Акыш на куросаньне! Гэта ш нада, горача ім увярху, дык на зямлю пасядалі. Ігрушка Круп. Ня ўсе куры садзяцца на курасоньні, гэтыя 'шчэ малыя. Ігруппса Круп. КУРАТНЩА ж. Жанчына, якая даглядае курэй. Куратніцам цяпер ляхчэй, бо клапатух і ні выводзяць пылянят, a ўсе інкубатарскія. Турэц Чэрв. КУРАЎКА ж. Toe, што i к у р а в а ч к а. Раней жа ў кураўках жылі, комінаў ні было. Пудзіцк Пух. КУРАЧм. Toe, што і д ы м а д ы ш к а. Kyрач стаіць у пчалярні. Паплавы Бярэз. КУРАЧКАж. Бат. 1. Каўпак кольчаты (Rozites caperat а).К урачкілюбяць i на барах расьці, i на маху. Курачкі зьверху сівінькія, а падысподам такія жуўтуватыя, стаімірастуць. Слабада Бярэз. 2. Шампіньён лясны (Agaricus silvaticus). Я к вы гаворыця шампіньёны, то ў нас іх курачкамі завуць. Пудзіцк Пух. КУРАЧбК м. Памянш. Маленькая баханачка хлеба з аскробкаў цеста. Сьпякла маленькі курачок на кляновым лісту. Кузьмічы Мядз. КУРАЧЫНА ж. Курынае мяса як ежа. Ёй мяса няможна есьці, юлькі курачыну. Сакаўшчына Валож. Я ні люблю суп с курачынаю. Цялякава Уздз. КУРДУПБЛЬ м. Зневаж. Нізкарослы таўсматы хто-н. У майго брата хлопцы некія курдупелі, не растуць. Дукора Пух. Некі курдупель удаўся, ні адна дзяўчына за яго ні йдзе. Зазерка Пух. І ён яшчэ недзя пнецца, курдупель гэты! Дукора П ух. КУРЛИГА . ж. Экспр. Курыца. Было чатыры курлігі, ды нядаўна машына адну задушила, тры засталіся. Літва Стаўб. КУРМАч м. Заал. Баран. Твой курмач вунь колькі нарабіў мне шкоды: зьмясіў усе грады. Палачаны Маладз. КУРНЁЎКАЦЬ незак. Мяўкаць. Кошка курнёўчыць. Забяры ад яе кацянята, яна ўсё ходЫць i {Суриёўчыць. Гілікі Валож. КУРНІК м. Куратнік, хлеўчык для курэй. Усе куры ў курнік паселі? Зажані яшчэ вунь адну. Гілікі Валож. Раней патпечкам куры зімавалі, а цяпер курнік ёсьць, апцепліш кастрыцай, глінай абмажыш - i цёпла зімой. Ластаянцы Валож.; параўн. польск. kurnik тс'. КУРНІЦАж. Уст. 1. Печка без коміна. Мая баба колісь жыла ізь дзедам у малінькай хаццы. Была печка, як у ёўні, называлася курніца. Я к затопіш, дым ідзець праз вокны i ў дзьверы. 2. Курная хата. I жылі яны ў тэй курніцы i было ў іх троя дзяцей. Весялова Круп. КУРНИ прым. Курны, які абаграваецца печкай без коміна. А хаты курныя, дым праз дзьверы i вокны ішоў, сталяваньня ўкурыцца, столь блішчыць я к лакавая. Глебаўшчына Лаг. Хата была курная, дым ішоў увесь на хату, праз дзюрку ў столі выходзіў на двор. Ілья Віл. КУРбВАДКАж. Тое, што i к у р а н я т н і ца. Купіла куранят у інкубатары, але дома ест куроватка, то яна іх водзіць. Літва Стаўб. КУРбДЫМм. Toe, што i д ы м а д ы ш к а. Узяўкуродым, пайду да вулея: первае раеньне, нада паткурыць, кап пчолкі ні ўцяклі. Miкалаеўшчына Стаўб. КУРбДЫМПША незак. Дыміцца. Нейкія дзьве галавешкі куродымяцца ў печы, заліць трэба. Бясяды Лаг. КУТбСАДНЯ ж. Гняздо, дзе курыца нясецца. Мушчыны ціханька ўпадуць дзе ў куросадню, крадуць яйкі на папяросы - спорылі за гэта, вадзіліся за гэта. Во я к daj/ней было! Бакачы Мядз. КУРбСАНЬ ж. Тое, што i к у р б с а д н я. Куросань слаба дзяржыцца, вось-вось разва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

dajіней, курдўпбль, курлйга, курнй, кўрачкаж, сурйёўчыць
50 👁