к КУЛІЦЦА 205 У кудрача сем'я много, ін умолоты. Вяткая Вуса Уздз. Змалоцім i сем'я здаём, тысячи калхос на кудрачы зарабляя. Шзок Уздз. КУДИНАКА прысл. Куды. І кудынака гэга ён пойдзя ноччу, шю ты гаворыш? Зазерка Пух. КУД йХ прысл. Тое, што i к у д ы н а к а. Куды х прапаў кан? Xто гэта сягодня дзяжурыць, можа ён відзяў? Канстанцінава Мядз. КУДЗЮ прысл. Куды, дзе. Я к прывезьлі нас у вялікі горат, то ніхто ні ведаў дарогі, кудэю ісьці. Кукалеўка Чэрв. Кудэю мы, бабачкі, пойдзям? Цялякава Уздз. КУЁНЧЫЦЦА неэак. Экспр. Забаўляцца, гуляць. Да полудня зь дзецьмі куенчьшася. Сырмеж Мядз. КУЖбЛНЕНЫСІ прым. Памянш. да кужолны. Плаценачку выччым, касьцюм пашыім - блюзачку пашыім кужолнінькаю, тканою, i спадніцу гэтакаю. Ластаянцы Валож. КУЖ бЛНЫ, КУЖ йУНЫ прым. Пашыты з кужалю. A ўжо я к ідзеш замуш, кужолныя порткі мужыку пашыіш. Лоск Валож. Раней кашулю кужоўную насілі, штаны ізрэбныя, усё саматканая. Ішчэ калі мала было кужоў нага, дык у кого была да пояса кужоўная, а ніжэй — ізрэбная. Вязынка Маладз. КУЗАПлі. Каробачка з кары на ягады. Назьбіралі повен кузап ягат. Палачаны Маладз. КУЗУН бК м. Чыгунок. Вазьмі кузунок, насып бульбы, налі воды i ў печ пастаў. Шацк Пух. КУЗЫНКА ж. Цётка, сястра бацькі.„ Ну, кузынка, сустракай свайго сына. Палачаны Маладз. КУЗЮКА ж. Бат. Куўзіка. Кузюка мне наравіцца, яе выгодна вырошчваць ды корова добра есьць натта. Пудзіцк Пух. КУЗЮЛЯ ж. Тое, што i к у з ю к а. Цяпер у вёсцы нікога з баб няма: пайшлі кузюлю палоць. Там за вёскай дзялкі подавали Баяры Малаш. КУЗЯУКА ж. Казюлька. Я прышла дадому, а нешта над вухам шапоча й шапоча. Памацала, нічога няма. Атвязала хустку, а там такая во кузяўка вялікая з в усам i. Бяларучы Лаг. КУКА ж. Ганч. Вялікі драўляны молат, гтры дапамозе якога нарыхтаваную гліну збіваюць у вялікія кавалкі. Зьбіваім гліну кукай у кавалкі, разразаім стальной провалакай. Беразіно Бярэз. КУКАВЁРКІ мн.; адз. кукавёрка ж. Кулін. Галушкі. Ідзі паспытай, цг готовы кукаверкі, нешта ж есьці хочацца. Восава Мядз. КУКАЛБ, КУКУЛЬ м. Бат. 1. Куколь (Agrostemma). Кукуль одно у жыці некалі рос, цяпер кукуль зьвёўся. Мікалаеўшчына Стаўб. 2. Насенне гэтай расліны. Мама расказвала, што даўней мыла ні было. Мылі куколям, гэта зярняткі, якія зьбіралі с травы, шю расьце ў лёня i цьвіце чырвоным. Бывала, натрэш куколь, дык i пеніцца, як мыла. Глебаўшчына Лаг. КУКЛА ж. 1. Звязка вычасанага лёну. Пяць-шэсць жмень перакручываім хвосьцікамі, i гэта кукла называіцца. Хожава Маладз. Сатруць лён, шчэшуць, дай зьверцяць шэсць ручаяк, так гэта кукла. Дукора Пух. 2. Завязаныя ў пучок сцяблінкі жыта на граніцы постаці. Коб не залазіць на чужую плошчу, бабы завязвалі э жыта вузлы — куклы. Колькі куклаў ні стаў, усё роўна перажнецца. Папоўцы Віл. КУКЛАЧКА ж. Памянш.-ласк. да кукла. Кужаль пакруцім у куклачкі, a пачасься naчынім у кудзелькі. Рубяжэвічы Стаўб. КУКЛИНКА ж. Вадзяная улітка. А я вот да куклянкі i не прыглядаўся, знаю юлькі, шю ёсьць такая. Паплавы Бярэз. КУКбРКА ж. Кулін. Праснок. Адламалі мне кавалак кукоркі пакаштаваць. Палачаны Маладз. КУЛАК л*. Колькасць чаго-н., што змяшчаецца ў далоні са сціснутымі палыдамі; жменя. Гэтых арэхаў ні можно есьці много: тры кулакі, ні больш. Ратуцічы Барыс. КУЛАМдшКА ж. Кулін. Яечня з разбаўтаных яец, мукі i малака. Пяклі на комінку яешню, або куламэшку, бо у печы рана не палілі, а юлькі вечарам, i варылі зацірку. Жартайка Барыс. КУЛДЫКАЩА незак. Экспр. Кульгаць. С порога сойдзіць ды кулдыкаецца нарошна, кабусевідзялі. ПудзіцкПух. КУЛЕЙКА гл. калёйка ў КУЛЕШ м. VРозум не кулеш, у голаву не ўліеш. Ганцавічы Барыс. КУЛЁК1 м. Уст. Мужчынская кароткая верхняя адзежына прамога пакрою з белага сукна або паўсукна без падкладкі. У нас голькі старыя насШ кулькі, у дзеда нашага, помню, быў белы кулёк. Аздзящчы Барыс. У дзеда Міхея быў колісь белы кулёк. Ухвала Круп. КУЛЁК2 м. Памянш. да куль. Павізалі ўвесь лён у кулькі i прыселі атпачыць. Нарач Віл. КУЛЁМ прысл. Хутка, мігам. Я к пачула мая корова хлеп, дык кулём ляціць да мяне. Вялікая Вуса Уздз. КУЛ{ДЛА ж. Кулін. Рашчына, цеста. Кулідлу сёньня замясіць трэба, а заутра падыдзя - хлеп пячы будзім. Узгурск Чэрв. КУЛІНА ж. Спакойная затока ў рацэ. На нашай Бярозе ад одной Чыжахі да Паровозу тры куліны. Чыжаха Бярэз. КУЛІІША незак. Падаць, валіцца. Каб вы бачылі, я к ён куліўся з воза, я думала, ям у усе там будзе! Завішына Лаг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

йўны, кудйнака, куклйнка, кўзаплі, кўкалб, кўкла, кўклачка, семя
28 👁