бы, дык ужо зналі, што свадзьба будзя ды музыка гэткая, дык круг сьвету атусюль былі. Калініна Дзярж.
КРУГ м. Мед. Лішай. Як толькі восінь прыдзя, дык у мяне ўвесь твар у кругох. Паплавы Бярэз. Прайшлі, дзе конь качаўся, і набраліся кругоў. Бясяды Лаг.
КРУГА прыназ. з родн. Тое, што і крага. Прышоў бацюшка, злажыў нашы рукі і павёў круга століка, сталі кольцы мяняць. Баранцы Віл. Хлопцы схавалі ключ, дак бедныя дзеўкі ўсю ноч бегалі круга хаты. Дукора Пух.
КРУГАЛЯ прыназ. з родн. Тое, што і крага. Ён усё ходзіць, ходзіць кругаля мяне, вачэй ня зводзіць. Кукалеўка Чэрв.
КРУГЛАЛІЦЫ прым. Круглатвары. Такая круглаліцая ды прыгожая дзеўка ў цябе, Мар'я. Вецярэвічы Пух.; параўн. рус. круглолицый 'тс'.
КРУГЛОВІНА ж. Круглае невялікае балотца паміж палёў. Ня туды глядзіш, вунь там міс палёў кругловіна. На кругловіне трава добрая, трэба яе скасіць. Вецярэвічы Пух.
КРУГЛЯК м. Акоранае бервяно. Круглякі гатовы, зарас можна й зруп складаць. Сцешыцы Віл. Гарызантальны абруч каша. Кругляк паламаўся, дак і кош падняць няма як. Бытча Барыс. Безрукаўка, камізэлька. Мама сабе пашыла новы кругляк, а стары мне аддала. Караваева Пух. Бат. Падвей (Eriophorum). Ні асака, а кругляк, то і сохня добра. Каменка Уздз. Кругляк расьце на балоце, ён круглай формы — і сам і лісьце. Вецярэвічы Пух.
КРУГОМ прыназ. з родн. Тое, што і крага. Як атрэжу хлеба кругом булкі, дык хопіць усім. Дукора Пух. Бегая кругом саду, а ўлесьці баіцца. Пудзіцк Пух.
КРУЖАЎЦО н. Карункі. Карунак у нас і кружаўцом яшчэ называюць. Завішына Лаг.
КРУЖАЧКА ж. Кубачак. Завот маленькі быў. Рабілі лампавыя сьцёклы, кружачкі, стаканы, аконная сьцякло. Партызанскі Віл.
КРУЖОК м. Дошка, выразаная кругам, прыкладаць капусту, агуркі. Зрабі ты кружок, капуста ня прыложана, мо ўжо й папорцілася. Дукора Пух.
КРУЖОЛКА ж. Скрутак у форме абаранка. Лыкі на лапці скручвалі ў кружолку. Вецярэвічы Пух.
КРУК м. Заал. Груган (Corvus corax). Крук чорны такі, на варону подобны. Вясной, як ару поле, дык крукі стадай ходзяць за конём. Рабунь Віл.
КРУКАМ прыс. Крукам сядзець — многа, настойліва працаваць. Мой жа як прыходзіць са школы, дык да цімна крукам сядзіць над урокамі. Язні Віл.
КРУМЕЛЬ м. Заал. Пячкур (Gobio). Крумлі ёсь. Крумлі дык асьцярожна ловяць, мала іх находзіцца. Цяпер гэтыя крумлі ўніштажаюцца нешта. Мядзел Мядз.
КРУМКАЧ м. Заал. Лягушка, вадзяная жаба. Вечарамі крумкачы на балоці цэлыя канцэрты ствараюць. Чэрвень Чэрв.
КРУНА ж. Труна. Стары ўжо чалавек, некіх семісят гот, ходзіць на ўколы, а некая яму жаніба патрэбна. Яму ўжо круна трэба, а не жаніба! Бяларучы Лаг.
КРУПАДЗЁР м. Чалавек, які наглядае за вырабам круп. Раней у мельніцы быў крупадзёр, ён і наглядаў, як робяцца крупы. Вецярэвічы Пух.
КРУПАРОШКА ж. Крупадзёрка. Крупы згатаўляім у спецыяльным адзьдзяленьні — крупаросцы. Бытча Барыс.
КРУПЕНЯ ж. Крупа. У магазін прывезьлі грачаную крупеню, пабягу скарэй. Пудзіцк Пух.
КРУПЕРНЯ ж. Тое, што і крупарошка. У нашай мельніцы нават і круперня ёсь, можна і круп нарабіць. Турэц Чэрв. Круперня наша сапсавалася, трэба весьці ячмень у Сьмілавічы, каб надраць круп. Дукора Пух.
КРУПЕЦКІ прым. Утвораны ад назвы г. п. Крупкі. Былі і барысаўскія сярод нас, былі і зь Мінску, былі і крупецкія, і з Ігрушкі, і с Ухвалы былі, і другія. Ухвала Круп.
КРУПНІК м. Кулін. Грыбны суп з ячных круп. Крупнік я вару так: у чыгунок вады наліваю, сыплю пярловыя крупы і кідаю грыбы-бярвячкі, стаўлю на агонь, кіпіць ён. На стол падаю са сьмятанай. Калодкі Віл. Крупнік кіслы абрад. — посны суп з дробных ячменных круп з грыбамі. Гатаваўся на куццю. Цяпер ужо і на куцьцю ніхто нічога асобага ні робя. Можа хіба хто крупніку кіслага звара, і ўсё. Чабаі Валож.
КРУСНАТКА гл. курснатка
КРУТАГАЛОЎ м. Асудж. Хуліган. І крычыць, і б'ецца, крутагалоў гэты, прайдзісьвет паганы. Рудня Чэрв.
КРУТАГАЛОЎКА ж. Заал. Апалонік. А мне піць так захацелася! А вада была толькі с сажалкі, кішэла крутагалоўкамі! Як піць такую ваду? Лебедзева Маладз.
КРУТАЯР м. Роў з абрывістымі берагамі. У нас крутаяр ёсьць, ідзе з ракі ў возера. Дукора Пух.
КРУЦЕЙШЫ прым. Больш спрытны, малады. Я тожа насіла прадаваць зябру, калі была круцейшая, а цяпер німа сілы. Малмыгі Віл.
КРУЦЕЛКА ж. Гарэза, непаседа. Ну й круцелка ж у цябе дачка! На месцы й мінуты ня ўседзіць, то тут, то там усё скача. Узгурск Чэрв.
КРУЦЕНЬ м. Неадабр. Непаседа. Бацька пярыў Сьцёпку ня рас: ён жа такі круцень. Літва Стаўб.
КРУЦІКІ мн. Бат. Іпамея (Ipomoea). Я
74 👁