Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
КРАСНІНА К гарэлка. Кажу: „ Хлопцы, вы замарыліся крэпка, наце па каплі краснай". Не ўзялі! Ігрушка Круп. КРАСНШ А ж. Бакавая частка ткацкага станка, стацвіна. Б уду зьбіваць красьніну, ставіць кроены. Пруды Стаўб. К РАСН ЯК м. Тое, што i а с а в і к. Сёлета повен лес грыбоў усякіх: i лісічак, i бабачак, i красьнякоў. Каменка Уздз. КРАСУЛЯ1 ж. 1. Прыгажуня. Мая Хадорка.такая красуля} над усімі дзяўчатамі ў раёня. Дукора Пух. 2. Клічка каровы. Калі корова ацЬлілася ў нядзелю, то цялё завецца Красуляй або Красуняй. ЗавішынаЛаг. КРАСУЛЯ2 ж. Экспр. Вясёлка. Пасьля дажджу, калі сонца засьвеціць, на небе красуля паяўляіцца. Я к красу ля на небе, кажуць, — дошч тры дні будзе. Рудня Чэрв. КРАСЩ СЯ незак. Хавацца. Некалі палюбіўм яне дажа некі мой свояк [гэта даўна было натта вялікі грэх], ну, але мы любіліся ўсётакі i краліся ад усіх. Засулле Стаўб. КРАТАЦЬ незак. Успрымаць. Я к мае вочы кратаюць, так я i кістачкай вадоку. Зазерка Пух. КРАТКА ж. Драўляная паліца на пасуду, сталовае начынне. Кратка — ета для лыжак, для місак, для рознай пасуды, балазе мужык мой зрабіў.9 Вецярэвічы Пух. КРАЎЛОТ.М. Toe, што i к а р а ў л о т. Ото ш добры краўлот у мяне, ані ні зморысься прадучы. Рудня Валож. КРАХАЦЬ незак. Кракаць. Дзікая качка вядзець качанят, a калі ўчуе небясьпеку, дык пачынае крахауь. Ігрушка Круп. КРАХМ АЛБУКА ж. Кулін. Яечня э малака, яек, крухмалу, спечаная на тлушчы. Hiколі крахмалёўку ня ела? То сядай з намі, пакаштуй. Суцькі Віл. КРАХМ АЛКІ прым. Накрухмалены, пруткі. Тады гэту плётачку ш ужо у вар, на анучк у попялу, вады нальлеш, тады папярыйі, яны ўжо крахмалкія. Папоўка Мядз. КРАЦИСТЫ прым. Клятчасты. У куску ŭ нічога сабе было, a пашыла i не люблю: крацястае. Сарпінка — гэта крацястая тканіна. Пруды Стаўб.; параўн. польск. kraciasty 'тс\ КРАШЭЦЬ незак. Прыгажэць. У мае гады, дзеткі, крашэць ужо ні пара. Клетнае Барыс. КРОІЦЬ незак. 1. Адразаць часткі, кавалкі ад цэлага. Будзя табе кроіць, хопіць ужо хлеба. Дукора Пух. 2, перан. Прычыняць душэўны боль. Hi крой сэрца майго, сьціхні! Pyбяжэвічы Стаўб.; параўн. польск. krajać 'кроіць, рэзаць*. KPOK м. Адкормлены кабан. Сёлета добры крок у нас быў, столькі ўсяго нарабілі! Poдзеўшчына Валож. КРОМКАЦЬ незак. Курлыкаць. Жураўлі, калі ляцяць у вырой, дык кромкаюць. Пруды Стаўб. # КРОПАЧКА ж. 0 І кропачкі (крошкі, кропелькі) пабраць (падабраць) з адцен. падкрэсл. - быць вельмі падобным на каго з бацькоў або родных. Подобны з твару да маткі - i кропачкі пабраў. Саланая Валож. На яго [боцьку] подобны, i кропелькі падабраў. Хожава Маладз. Пацягнуў na дзеду — i крошкі дзедавы пабраў. Ляшчынск Мядз. КРОЎ ж. о Кроў спусціць - пабіць да крыві, пабіцца да крыві. Я к жаніўся, яна атучыла яго піць. Я к уляціць у хату, у каго n'e, — біцца. Хоць i ёй кроў спусьцяць, але ŭ яна яму таксама кроў спусьціць. Вот так i атучыла. Кагаліншчына Лід. Кроў цягнуць — мучыць. C пасьледніх жыл маіх кроў цягнуў. Рабунь Віл. Кроўю абыходзіць — балюча перажываць крыўду. Купілі парсючка c прыяцелем, аддалі 180 руб. Прышлося дзяліць, потому папала мо трэць. Я к зварыла того мяса, дак кажа: „H i магу, кроўю абыходзіць. H i давайце мне, мама, гэтага мяса, пакуль трохі ні забудуся. Гэта, - кажа, - прыяцель, што сабе тры кумпякі, а мне толькі адзін?!" Кагаліншчына Лід. КРбУНІК м. Бат. Падтыннік, чыстацел (Chelidonium). Кроўнік калі патрэш i прыложыш да ранкі, дык натта пячэць. Бясяды Лаг. КРОХУ прысл. Трохі. У дарозе ŭ жук мяса. Надо кроху ўзяць дзяцельніцы пат паху, паткіну цялятку. Бяларучы Лаг. І трэба ж ехаць, да Мінска паехаць нада, сьмятаны крох у собрала, сыру, нада сыну завесьці, i баюся ехаць — нядужая. Там жа. КРбШ КІ мн. Кулін. Тварог э малаком. Я на съняданьне зьдзелаю крошкі з цалёнкамі. Будзіш есьці? Аздзяцічы Барыс. 0 І крошкі пабраць — гл. кропачка. Сын точны бацька, i крошкі пабраў. Бытча Барыс. Крошкі лізаць незадав. — запрашаць каго ў госці, калі баль, бяседа ўступілі ў завяршальную стадыю. На другі дзень, я к тыя провады пачаліся, ішла Ірка з магазіна. А ля свата майго дзяўчатка ŭ хлопцы стаяць. І Ірка прыпынілася. Выхо дзіць Аньціна сястра: - Заходзьця, хлопчыкі, ў хату, заходзьця, дзеткі. І ты, Ірачка, прыходзь! — А чаму ж вы ўчоро мяне ні запрасілі, сёньня дзякуй за запрашэнё. Німа чаго крошкі лізаць! - адпела ёй i дамоў прышла. Савоні Стаўб. КРИІШСУ прысл. Трошкі. Ужо я пірайшоў c першага ў другі клас, стала нек крошку весялей. Задубенне Мядз. Усып у булён крошк у солі. Вецярэвічы Пух. КРУГ* м. Крав. Верхняя частка мужчынскай шапкі. Яшчэ во i шапка дабраватая, але крух выгараў, дык i выкінуць прыдзецца. Рудня Лаг. О Круг свету — з розных мясцін. Ды ўжо нек доўга субіраліся да гэтай свадзь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

албўка, красўля, крацйсты, крбпачка, крбўнік, крйішсу
7 👁
 ◀  / 290  ▶