накрываюцца. А была йшчэ такая, называлася коўдра. Накрываліся імі. Верхняя пасьцілка, тканая сукном, усярэдзіну кудзелю клалі, падніз ці белая, ці скрынястая, тады ўжо шшывалі. Вот і коўдра. Вязынка Маладз.
КОЎДРО н. Тое, што і коўдра. Я ж вам сваё коўдро дам, тоё, што на печы, цёплаё, яно ўжо драхлянько, яшчэ бацько мультанік купляў. Савоні Стаўб.
КОЎЗАЛКА, КОЎЗАНКА ж. 1. Каток. Дзеці цэлы дзень коўзаліся на коўзалцы. Вецярэвічы Пух. Толькі празьвініць званок, як яны с усіх нох на коўзанку бягуць. Бясяды Лаг. На коўзанку як пойдуць, дак мокрыя-мокрыя папрыходзяць. Нізок Уздз. 2. толькі мн. коўзанкі. Самаробныя канькі. Гэтак жа ня было, што пашоў у магазін і купіў, а хочаш катацца, рабі сам коўзанкі або бацьку прасі. Сакаловічы Круп.
КОЎЗАЦЦА незак. Варочацца. Я ў тую ноч коўзалася, коўзалася ў пасьцелі, покуль заснула. Вялікая Вуса Уздз.
КОЎТУХ м. Катух. Загані, сынок, парсюка ў коўтух, а я прысяду пакуль. Ужанка Нясв.
КОФ м. Шкатулка. Гэта ж яшчэ дачка мая ў школе зрабіла гэты коф. Дак добра цяпер — ест куды ніткі і голкі палажыць. Літва Стаўб.
КОХЛІК м. Мед. Коклюш. Кохлік на малых нападая, а на вялікіх не. Вецярэвічы Пух. Дзеці кохлікам пахварэлі. Палессе Мядз.
КОЦ м. Коўдра фабрычнага вырабу з шэрсці ці бавоўны. Вазьмі коц на сенавал, каб ня зьмерзла, бо ноччы холадна. Рубяжэвічы Стаўб. Гэты коц вісеў, намачыла да на карасінку — і патушыла. Савоні Стаўб.; параўн. польск. koc 'плед', ням. Kotze 'грубая шарсцяная коўдра'.
КОЦЮБА гл. кацюба
КОШ м. Плеценая з прутоў снасць на рыбу. Кош — лавушка з лазы лавіць рыбу. Вецярэвічы Пух.
КОШАНЬ м. Кошанка. Кошань дождж намачыў, прыбраць не паспела. Ляшчынск Мядз.
КОШТЫ мн. Выдаткі, грошы, вартасць затрат. За нядзелю да вясельля мой малады захварэў. Я сьпярша абрадавалася, але маці і бацька ўстрывожыліся: многа коштаў палажылі на мяне. Суднікі Валож.; параўн. польск. koszt, чэшск. košt < ням. Kosten 'тс'.
КОШЫК м. Гандола аэрастата. Помню, у пятнаццатым гаду такія шары бальшыя пускалі, воздухам надутыя. І на такіх вяровачках кошык патчэплены, у гэтым кошыку чалавек сядзіць. От іньцярэсна было! Бяларучы Лаг.
КОШЫК м. Від жаночай прычоскі — заплеценыя ў косы валасы ўложаны ззаду ў выглядзе кошыка. Неяк уперад усе дзяўчаты запляталіся кошыкам, а цяпер? Хто ў косы заплятая? Дукора Пух.
КОШЫК-ПАДЖЫВОТНІК м. Кошык з дзвюма ручкамі, які нясуць перад сабой. Я сама бачыла, як несьлі кошыкі-паджывотнікі з дзьвіма ручкамі. Дукора Пух.
КОШЫЧАК м. Памянш. Месца ў выглядзе ямкі, акаймаванай доўгімі і цвёрдымі валаскамі, на задняй лапцы пчалы. На задніх лапках пчалы ёсь шчотачкі і кошычак, куды яна аграбае пылок. Нізок Уздз. Пчала шчотачкай пергу зьбірае і носіць яе ў кошычку ў вулей. Хожава Маладз.
КРАГА прыназ. з родн. Кругом, вакол. Поп рукі ім [маладым] зьвяжыць платком і крага століка абводзіць. Сіўцы Віл.
КРАДЗЁЖБА ж. Крадзеж, зладзейства. Коні путалі жалезнымі путамі: у нас кралі коні, былі людзі, каторыя займаліся крадзежбай. Зачысце Барыс.
КРАЙ у знач. прысл. Абавязкова, крайне, вельмі. Гарэлкі ня было дзе купіць, а калі нада каму край, то ў другую дзярэўню хадзілі. Жартайка Барыс.
КРАКАВА ж. Заал. Крыжанка (Anas platyrhynchos). На балоці ў нас водзяцца кракавы. То гэта такія бальшыя качкі. Малмыгі Віл.
КРАКАВІННЕ н. Тое, што і жабарыннік. Так увяз у кракавіньні, што ледзь вылес. Ляшчынск Мядз.
КРАКАВОЕ у знач. наз. Пачастунак цеслярам пасля таго, як паставяць кроквы. Кракавое пасьля крокваў. Як кроквы паставіў, дык і кракавое падносяць, і ўжо лічыцца ў нас усё, кончана работа цясьлярская. Нізок Уздз.
КРАКАЦІННЕ н. Тое, што і жабарыннік. Натта ніхто і ні прыглядаіцца, якое яно, але ўсе ведаюць, што гэта кракаціньне. Рудня Лаг.
КРАКВЯНЫЯ у знач. наз. Тое, што і кракавое. Калі паставяць кроквы, гаспадар ставіць краквяныя. Гэта заўсёды так. Хожава Маладз.
КРАКОВІК м. Кракавяк. Я, як была маладая, мазурку любіла танцаваць, краковіка ў чатыры пары хадзілі, кадрылю танцавалі. Бясяды Лаг.
КРАКТАВІННЕ н. Тое, што і жабарыннік. С крактавіньня выходзяць палоньнікі, палоньнічкі. Пруды Стаўб.
КРАЛІ мн. Каралі. Во, вывясіла кралі, як цыганка! Куды так пойдзіш? Ігрушка Круп.
КРАЛЯ ж. Красуня, прыгажуня. Падумаіш, краля такая знайшлася! Як пашыта, так і зносіш, а гэтыя хвальбоны і сама даробіш. Рудня Чэрв.
КРАМ м. Матэрыял фабрычнага вырабу. Пайдзём палядзім у магазіне краму мне на кофтку. Рубяжэвічы Стаўб.; параўн. польск. kram, ням. Kram 'тс'.
КРАМА ж. Тканіна, матэрыя. Набрала до
90 👁