брай крамы на сукню. Сакольшчына Уздз. На сукенку крамы купіла. Вецярэвічы Пух.
КРАМАЧ м. Нож з паламаным лязом. Ты мне дай цэлы нош, нашто мне гэты крамач даеш. Краснае Маладз.
КРАМОВЫ прым. Бледна-жоўты. У мяне была крамовая сукеначка, да чаго я яе любіла! Мікалаеўшчына Стаўб.
КРАМЯНЫ прым. Худы. І хто яе ведая, чаго яна такая крамяная. І есьць добра, а ўсё нічога. Вялікая Вуса Уздз.
КРАПАНІК м. Кулін. Бульбяны піражок, начынены капустай. Маці гэтыя крапанікі апэнтам робіць, затое апэнтам яны і зьнікаюць. Версанка Круп.
КРАПАЧКА ж. Крошачка. Увесь хлеб з'еў, нават і крапачкі не аставіў! Нізок Уздз.
КРАПАЧОК м. Гатунак тытуню. Учора дастаў турэцкага крапачку, адвяду душу. Мікалаеўшчына Стаўб.
КРАПІВА ж. Бат. Крапіва (Urtica). Соня, ці ня твае гэты пыляняты ў крапіве пішчаць? Дукора Пух. Суп з крапівы. Вот бы, здаецца, крапівы паядала п! Лыцавічы Віл. Воўчая крапіва бат. — чысцік балотны (Stachys palustris). Воўчая крапіва ні кусаяцца, цьвяткі ліловыя. Расьце воўчая крапіва ў лясах, на сырых мястах — лузі, берагах ракі. Няровы Валож.
КРАПІЎКА ж. Мед. Крапіўніца, краснуха. Крапіўка ня цяшкая хвароба, але ўсё ш хвароба. Ну, як крапіўка, дык цела ў дзіцяці вельмі чэшацца. Дукора Пух. Не асьцерагла дзіця, велькі час на крапіўку хварэла. Мікалаеўшчына Стаўб.
КРАПІЎНІК м. Пагард. Пазашлюбнае дзіця. Як падгуляе каторая дзеўка, народзіцца хто, то банкарт называюць, яшчэ — крапіўнік. Ігрушка Круп. Кураня, выседжанае курыцай употай ад гаспадыні. Кажду восень у мяне крапіўнікаў ёсь, ні дагледжу. Зазерка Пух.
КРАПІЎНІК м. Мех з грубага палатна. Накапала бульбы дзесяць крапіўнікаў. Палачаны Маладз.
КРАПІЦЦА незак. Бадзёрыцца, мацавацца. Зімку прахварэў, а цяпер расхадзіўся, краплюся. Порычы Валож.
КРАПІЦЬ незак. Тое, што і крапіцца. Як ваша мама, яшчэ крапіць? Ратуцічы Барыс.
КРАПЧАК м. Крапак, чалавек моцнага целаскладу. Немалады ўжо, а які крапчак, як возьме што — у руках гнецца. Рудня Чэрв. Моцны спіртны напітак. — Вы з магазіна ідзяце? Ці ест там маскоўска? — Навошта табе гэты крапчак? Вінца якога купі, так і абыдзесься. Савоні Стаўб.
КРАПЧЭЦЬ незак. Рабіцца больш моцным; набірацца сіл. Трэба ш было разьвівацца, трэба было хазяйства падымаць, каб яно падымалася. І вот хазяйства крапчэла, і мы крапчэлі, стараліся ўсе добра працаваць. Чырвоны Пасёлак Пух. Каму не на сьмерць, дык пахварэе, пахварэе ды і крапчэць пачынае. Турэц Чэрв.
КРАПЯГ м. Бат. Махавік (Suillus variegatus Kuntze). Грыбы ў нас розныя, многа іх. Малы як пойдзе ў лес — дак і крапягоў, і казьлякоў назьбірае. Зуі Стаўб.
КРАСАВАЦЦА незак. Пышна развівацца, квітнець. Даўней, помню, на балота нага нічыя не ступала, а цяпер жыта красуецца. У стан чалавека жыта. Старыя Габы Мядз.
КРАСАВІЧОК м. Ранні баравік, што з'яўляецца ў пару красавання жыта. Як год мокры, у гэту пору красавічкі бываюць, баравічкі раньнія. Савоні Стаўб.
КРАСЁННАЕ у знач. наз. Вырабленае на кроснах. Я прывыкшы да красённага, але ў мяне ўжо ўсё красённае зводзіцца, таксама болей магазыннага. Фалевічы Мядз.
КРАСІВА-РАСКРАСІВА прысл. Вышэйшае праяўленне прыгожага. Хлопцы і дзеўкі папрыбіраюцца, ходзяць чародамі. Кладуць касьцёр, песьні пяюць. Красіва-раскрасіва было! Ялча Чэрв.
КРАСІВО н. Крэсіва. Каб дабыць агонь для курэньня, б'юць каменьчыкамі адзін аб адзін, кладуць кнот або порт і крэсюць. Гэта і ёсьць красіво. Бясяды Лаг.
КРАСІВЫ прым. Прыгожы. Красівы, ліха яго матары. Дукора Пух.
КРАСІНА ж. Тое, што і карасіна. Добра, што красіна яшчэ была, дык запалілі керасінку і сядзелі ля яе. Рубяжэвічы Стаўб.
КРАСІЦЦА незак. Ужываць касметыку. Красіцца, што аш брытка глядзець. Усё рыла закрыта краскаю, як скарынкаю. Узгурск Чэрв.
КРАСІЦЬ незак. Фарбаваць. Стары красіў [падлогу], дык толька бумагу павыюдзгаваў. Вязынка Маладз.
КРАСКА ж. Кветка. Яго [апошні сноп] не ставяць у мятлік, а ўбіраюць стушкамі, краскамі, нясуць с поля і ставяць у чырвоны кут. Багрыцоўшчына Дзярж. Краскі мн. Хатнія кветкі, вазоны. Хутка нашы краскі распусьцяцца. Дукора Пух.
КРАСЛЯК м. Анат. Зуб мудрасці. Красьлякі аж у самым куце, цяжолыя зубы. А напроці ачэй — дак глазныя. Хожава Маладз.
КРАСНАВАТЫ прым. Чырванаваты. Купіла такую краснаватую скацярць, што я яе вельмі ні люблю. Вецярэвічы Пух.
КРАСНАГАЛОВІК м. Бат. Тое, што і асавік. Грыбоў многа, але часьцей за ўсё знаходзім краснагаловікі і баравікі. Пудзіцк Пух. А там краснагаловікі стаяць як парасоны, ладныя такія. Раўчак Пух.
КРАСНАЯ у знач. наз. Віно, закрашаная
78 👁