прышоў: „А бадай цябе, Шура, — кажыць, — ты ш ужо, мусіць, кончысься, паедзім да доктара". Залазоўе Віл.
КОП м. У выразе: з копам. З верхам, вышэй краёў. На вялікадня зьбяруцца. Скрыпка, гармошка, чалавек дзесіць зьбяруцца, адзінаццаты кошык нося зь яйкамі. Пярэйдуць паўвёскі, дык яёк назьбіраюць кош іс копам за песьні валачобныя. Мечаі Валож.
КОПАНІКІ гл. капанікі
КОПАНЬ ж. Выкапаная сажалка. Вясной сьнех сыходзіў, дык тады вада націкала ў копані, іх паглыблялі, глыбейшыя капалі, і ў гэтых копанях бялілі палотны. Задор'е Лаг. У копань насілі палатно бяліць. Ігрушка Круп.
КОПАЧКА ж. Парастак. У бульбе ўжо копачкі паказаліся. Ляшчынск Мядз.
КОПКА ж. 1. Бакавая частка прыпека, куды выгортваюць жар, попел. Загарні жар у копку, там ён перагарыць на попел. Падбяру троха ў копцы, а то абы-чаго панастаўляна, а скаварод няма дзе падзець. Бясяды Лаг. Зрабілі новую печ, а пра копку й забыліся: няма дзе запалкі класьці, ставіць гаршкі, скавароды. Краснае Маладз. 2. Круглае заглыбленне вакол корчыка цыбулі, часныку і інш. Копку зробіш, вада не выліваіцца пасьля дажджу. Ляшчынск Мядз.
КОПКА ж. Бабка лёну. Столькі копак паставілі, што і краю не відаць. Увесь лён у копках. Літва Стаўб.
КОПКАЦЦА незак. Экспр. Важдацца, займацца працаёмкай справай. Дзеўкі ня любяць, як мы, копкацца ў бураках, ім усё ляхчэй што давай. Сіўцы Віл.
КОПТАР м. У выразе: з коптарам. Тое, што і з копам; гл. коп. Пойдзяш у лес і вядро с коптарам як бачыш [грыбоў] набярэш: лясы ў нас багатыя. Зазерка Пух. Перасыпала ягады ў шклянку, дык шклянка с коптарам. Палачаны Маладз. Налажыла талерку кашы с коптарам. Жораўка Пух.
КОПТКА ж. Блузка, кофта. Маці хустку завяжа, на коптку дасьць маладой, прыбярэ яе. Павячэраюць. Ну і ўсё вяселя. Таўкачэвічы Уздз.
КОПЧЫК м. Памянш. 1. Насып вакол расліны. І мая работа сёньня відаць: во сьвежыя копчыкі кругом капусты. Хожава Маладз. 2. Насып са слупам як межавы знак. Мерай вунь ат таго копчыка. Паплавы Бярэз.
КОРАК м. Курок. [Ён] ні знаў нічога пра тое, што вінтоўка зараджана, зьвёў корак і стрэліў. Мядзел Мядз.
КОРБЫ мн. Сані (для вывазкі гною). Запрэглі каня ў корбы і паехалі гной вазіць. Сырмеж Мядз.
КОРМНІК м. Кормны парсюк. Нешта кормнік ня ўзёў есьці, хаця каб ні захварэў. Дукора Пух.
КОРНІШАК м. Карэньчык. У падасінавіка галоўка тоўстая мясістая красьнінькая, а на корнішку чорнінькія пятнушкі пападаюцца. Слабада Бярэз.
КОРФА ж. Плеценая з лазы кашолка. Была ў нас адна, Пацэвічыхай звалася, дык усё с корфай у горат хадзіла. Зазерка Пух.
КОРХ м. Мера, роўная шырыні далоні ці кулака. Стоўп трэба апусьціць у зямлю яшчэ хаця п на адзін корх. Хожава Маладз. Добрага кабана ўкармілі, сала на корх і больш. Мікалаеўшчына Стаўб.
КОРЧЫК м. Малая кружка. Вазьмі ў крэдэньсе корчык і налі мне кісялю. Літва Стаўб.
КОСЦЬ ж. ◊ Абсудамойваць косці чые-н. — абгаворваць. Яна ш за маё дабро яшчэ і мае косьці апсудамойваіць, куды ня пойдзіць, дык цынцыруіць мяне. Язні Віл. Перамываць косці (костачкі) чые-н. — абгаворваць. Толькі ўсе аб гэтым і гавораць, мае костачкі перамываюць. Станькі Віл.
КОСЫ мн. Валасы. Пайду мыцца да нада субірацца. Памыць рукі, ногі, косы зачасаць. Бяларучы Лаг.
КОСЫ мн. 1. Ніткападобныя атожылкі ў некаторых раслін (гарбузоў, агуркоў і інш.). Гарбузэ косы папушчалі, аж на барозны распаўзьліся. Цялякава Уздз. 2. Доўгае пер'е ў хвасце. Кажды гот харошо пеўня пакідаю, а перазімуя — гадасьць становіцца, грэбень харошы, а косаў німа. Савоні Стаўб.
КОТ м. Выраб з хлебнага цеста, які формай нагадвае ката. Маці хлеба напячэ і зь естага самага цеста зробіць ката, сьпячэ, дый лапы яму паробіць сь цеста, да й вочы з бобу, да й вушы, ды хвост — усё. Дрычын Пух. ◊ Ката ўкінуць — унесці разлад у сям'ю. У іх хату нехта ката ўкінуў: што дзень, то сварка. Заброддзе Віл.
КОТ м. Вечарынка. Вечарам будзям гуляць ката ў Гэлі. Вялікая Вуса Уздз.
КОТКА ж. Кошка. Пецька, атпусьці котку, бо яна табе ўсе рукі паабдзірае. Юркавічы Лаг.
КОТЛІШЧА н. Сяліба, месца жыхарства. На пасёлак пераехаць — голы ўчастак, нічога ані. А на старом котлішчы садок пасаджаны, студню сваю выкапалі каля парогу, усё было ўжэ добра. Калініна Дзярж.
КОТНАЯ. Цяжарная (пра кошку, сучку). Кошка котная, ня бі! Дукора Пух. Яно відна, калі сучка котная: бакі ў яе вялікія. Бясяды Лаг.
КОТУХ м. Падпечак. Пасадзіла курыцу ў котух, а яна вылізла. Дубраўка Круп.
КОЎБ м. Тое, што і каўбух (у 2 знач.). Я коўб, можа, начыняць буду, а можа, зварым проста ды з'ядзім. Ігрушка Круп. Пасобіла ёй коўб начыніць. Вецярэвічы Пух.
КОЎДРА ж. Цёплая пасцельная рэч, якой
75 👁