Старонка 197
◀ / 290 ▶
КОЖАН гл. кажан КОЖАНКА ж. Куртка са скуразаменніка. Німа лепій, як кожанка: і носіцца добра, і ў любую пагоду надзеніш. Чабаі Валож. КОЖДЫ займ. Тое, што і кажан. Кожды год летам да мяне ўнукі прыяжджаюць. Так я люблю, калі яны ўсе тут, у мяне. Завішына Лаг. КОЗАЧКА ж. Сячкарня заводскага вырабу. Наша сячкарня свайго вырабу, а ў некаторых фабрычныя сячкарні, козачкі іх завуць. Ляхавічы Дзярж. КОЗАЧКА ж. Невялікая лавачка. Бабуля наша ногі на козачку паставіць, акуляры надзеніць і вяжа. Возера Уздз. КОЗАЧКІ толькі мн. Маленькія саначкі. Гэта ж яшчэ з зімы козачкі пат плотам стаяць, трэба на гару закінуць. Літва Стаўб. Вот гэтыя во малінькія козачкі, дык і то паткоўваюць, а то ш скора полас сойдзя. Вязынка Маладз. КОЗЛЫТ м. Козыт. Не чапай мяне, я вельмі козлыту баюся, магу абамлець. Што рабіць тады будзеш? Ляхі Нясв. КОКАТ м. Тоўсты сук, галіна. Яблыкаў столькі ўрадзіла, што я колькі кокаты ні патпірала, яны ўсё роўна паабломваліся. Закаблукі Мін. КОЛ м. ◊ Ні кала ні двара — нічога няма. Прыехаў дамоў, ні кала ні двара, усё спалена, усё разбурана. Новікі Мядз. КОЛАТ м. Рыб. Тое, што і балтак. Прысам боўтаюць у вадзе і заганяюць рыбу ў сетку. Прыс яшчэ называюць колатам. Малмыгі Віл. КОЛЕНКІ мн. Калені. Я на колінках палола гэтыя буракі, а куры, каб на іх ліха, зьмяшалі зь зямлею. Цялякава Уздз. КОЛЕНЦЫ мн. Тое, што і коленкі. На коленцах увесь дзялок папалола, рада, што абабрала хоць, апалола. Пудзіцк Пух. КОЛІВА гл. каліва КОЛІСЬ прысл. Калісьці, некалі ў мінулым. Колісь у модзе было лажыць на ложу падушак цэлую гару, на верх падушак ясікі. Фалевічы Мядз. КОЛІЯ ж. Тое, што і калейка (у 2 знач.). Учора ў поле ганяў сусет, а сёньня прыйшла колія мне. Папрасіла я свайго ўнука, каб адбыў колію, а сама пайшла жаць траву. Коргава Лаг. КОЛКА ж. Рэзкі, востры боль. Нешта колка ў бакі коля, мо васпаленя якоя. Вецярэвічы Пух. Як разьвярнулася, дак колкі ў баку. Цялякава Уздз. КОЛЬВЕЧЫ прысл. Некалі. А кольвечы гэта месца пустынным было, а зараз, бачыце, клуп стаіць. Рубяжэвічы Стаўб. КОЛЬКА прысл. Колькі. Колька я знаходзіў такіх гнёздаў у лесі, але ніколі ня браў. Каменка Уздз. КОЛЬЦЫ мн. Тое, што і коленкі. Пасадзі дзіця на кольцы, хай сьціхня. Пудзіцк Пух. КОЛЬЧЫКІ мн.; адз. кольчык м. Завушніцы. Кольчыкі табе купіла, але ня ведаю, ці спадабаюцца. Скамарошкі Стаўб. КОЛЯК у выразе: чаго-коляк. Чаго-небудзь. Думаю, трэбо, мусіць, скокнуць дахаты і хапянуць чаго-коляк, а то да вечара праз гэту паршыву варону можна й ногі працягнуць. Кулёўшчына Мядз.; параўн. польск. cokolwiek 'тс'. КОМ м. Камяк (воску, зямлі і г. д.). Не бяры гэтага кому, а то замараісься. Ігрушка Круп. КОМЕЛЬ м. Тое, што і камёл (у 1 знач.). Нейкая няўдалая штука папалася: комель тоўсты, а верх тоняню кі. Мікалаеўшчына Стаўб. КОМЖА ж. Царк. Белае, доўгае, з шырокімі рукавамі адзенне, якое апранаюць духоўныя асобы пры выкананні службы. Пробашч хадзіў у белай комжы, падносіў сьвечкі. Ляшчынск Мядз. КОМІНАК м. 1. Бакавая частка прыпека, дзе раскладалі агонь для асвятлення хаты. Лампы рэткасцю былі, комінкі былі і былі газьнічкі, як раншы называлі, смаркатачкі. Зачысце Барыс. Сядзелі за газоўкай, газоўку паставіш на комінак, на ўсю хату відна. Мечаі Валож. 2. Тое, што і гзымс. Ты ж ведаяш, запалкі заўсёды на комінку ляжаць. Нізок Уздз. Палажы мыло на комінак, мы кажды рас на комінак ложымо. Горкі Стаўб. КОМІНКА ж. 1. Свечка. Раней як купім комінку, дак пры комінцы ўсю работу рабілі і відно было. Зарэчча Стаўб. 2. Шкло (з лямпы). Як комінку зьнімуць, дык лампа капціць пачынае. Пруды Стаўб. КОМШЫЦЬ незак. 1. Мясіць. Мільту комшуць і ядуць. Ратуцічы Барыс. 2. Мяць, камячыць. Ня комшы плацьця. Там жа. КОНАГРАБІЛКА ж. С.-г. Машына для зграбання сена, якая прыводзіцца ў рух канём. Конаграбілка-то ёсь, але зламалася, цяпер граблямі грабуць сена. Мікалаеўшчына Стаўб. КОННЫЯ ГРАБЛІ. Тое, што і конаграбілка. У нашай брыгадзе лугі няроўныя, ні грабуць коннымі граблямі. Конныя граблі ёсьць у другой брыгадзе. Малмыгі Віл. КОНСКІ ВОЎК. Тое, што і канюх. На ўзлесьсі ўбачыў конскага ваўка ды бягом прыпусьціўся. Ото спужаўся! Каменка Уздз. КОНЦАМ прысл. Абавязкова. Мне сягоньня концам трэба да мамы схадзіць! Чанавічы Нясв. КОНЧА прысл. Тое, што і концам. Ці конча гэта табе ісьці? Цялякава Уздз. КОНЧЫЦЦА зак. Памерці ў пакутах. Дзет
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 290 ▶