а цяпер ня тое ўжо. Пудзіцк Пух.
КЛЮЧ м. Крыніца. А ў нас ключ ля самай хаты, ваду бліска насіць. Халопенічы Круп.
КЛЮЧАВЫ прым. Дабротны, дарагі, які завязваецца толькі на свята. Як нядзелька толькі, так бабы пазавязваюць свае хусткі ключавыя ды ідуць на кірмаш. Укруціся ў ключавую хустку, усё цяплей будзя. Рубяжэвічы Стаўб.
КЛЮЧКА ж. Качарга. Ключкай бразгае з раніцы нявестка ў печы — цішыні ў хаце няма. Баяры Маладз.
КЛЮЧЫК м. Заал. Лічынка шыціка (Phryganea striata) у доміку. Калі мы былі малыя, то лавілі ключыкаў у рэццы, было ўсё інцярэсна тады. Гілікі Валож.
КЛЯВУЗГАЦЬ незак. Плявузгаць. Вечна ты клявузгаеш ні тоя, што трэба. Вялікая Вуса Уздз.
КЛЯЁНКА ж. Цырата. Купіла файную кляёнку засьцілаць стол на кухні. Сцешыцы Віл.; параўн. рус. клеёнка 'тс'.
КЛЯМЭРКА ж. Спражка на рэмені, папрузе. І ўсыпаў жа рэмня, аш сінякі засталіся ад клямэркі. Варняны Астр.; параўн. польск. klamerka 'тс'.
КЛЯНОВІК м. Кляновы сок. Жанкі кажуць, што кляновік і бярозавік трэба пералеяць у бочку ці ў збаночкі. Вецярэвічы Пух.
КЛЯНОЎНІК м. Кляновы лес. На тым месцы ўперат рос непраходны кляноўнік, а зарас вырубілі. Гілікі Валож.
КЛЯНЧЫЦЬ незак. Назойліва прыставаць з просьбай, выпрошваць. Ні клянч зра, бо ўсё роўна ні дам. Вецярэвічы Пух.; параўн. польск. klęczeć 'кленчыць, стаяць на каленях'.
КЛЯПА ж. Крав. Тое, што і вылога. Засталося адстрачыць толькі кляпы. Вішнева Валож.; параўн. польск. klapa < ням. Klapp 'тс'.
КЛЯПАНІКІ мн.; адз. кляпанік м. Галошы сваёй работы. Сярмяга з бліскучымі гузікамі, на нагах — кляпанікі. Талуць Віл. А пошля ўжо сталі кляпанікі гэтыя кляпаць. Кляпанік як склепіш, дык на чатыры гады альбо на пяць, з гумы скляпаны кляпанік, глыбокі, як галош. Бакачы Мядз.
КЛЯПАЧ м. Мянташка. Даўно ўстаў, касу злажыў, а кляпач ніяк ні знайду. Папоўцы Віл.
КЛЯСЦІ незак. ◊ На чым свет стаіць клясці — пасылаць самыя страшныя праклёны ў чый адрас. Чую ля дому, ідзе мая старая і ўсіх на чым сьвет стаіць кляне. Гранічы Маладз.
КЛЯТБА ж. Тое, што і кленічы. Ды змоўкні! Нічога твая клятба ні дасьць. Клетнае Барыс.
КЛЯТЭРКА ж. Накладка на правую частку прарэха ў мужчынскіх штанах. Надзень, Юзік, штаны, я гляну, як клятэрка. Пруды Стаўб.
КЛЯШНЯ ж. Клюшня. З ракавай шыйкі і кляшні самая смашная мяса. Пруды Стаўб.
КЛЯШНЯ ж. Тое, што і карнік. Вось калі сена высушваюць і прывозяць дамоў, то яго складваюць у кляшню. Рудня Чэрв.
КНАТКА ж. Цэўка. Кросны ткала ўвесь дзень, а дзяцей застаўляла кнаткі круціць. Бясяды Лаг.
КНАТОВІКІ мн. Вераўчаныя лапці. Кнатовікі і ў міне былі, а што ш было рабіць, насіць жа болій ні было чаго! Чабаі Валож. Няма ш чаго, ды й каму ж зарас кнатовікі патрэбны? Гілікі Валож.
КНАТОВЫ прым. Вераўчаны, з вяровачак. Потым ужо адзяюцца, прыбіраюцца, лапцікі новыя, кнатовыя, плацянковую спаднічку і ідуць у цэркву. Палессе Мядз.
КНАТОРЖНІК м. Бат. Палын (Artemisia). У маім гародзі поўна кнаторжніка, то я ім хату мяту. Сасноўшчына Віл.
КНОРАЗ м. Кныр. Сьвіню ганялі да кнораза. Цялякава Уздз.
КНОТ м. Тонкая вяроўка, скручаная з пянькі. Стары некалі ўсё кнот на лапці круціў, зь іх кнатовікі плялі. Чабаі Валож. ◊ Кнот уесці — атрымаць нястраўнасць. Мой жа ўчарых кнот уеў. Што ні давала: й чарніц сушаных давала, і крухмалу заварыла — усё анно корчыцца й корчыцца. Язні Віл.; параўн. польск. knot 'кнот'; ням. Knoten 'вузел'.
КНУР м. Кныр, кнораз. Цяпер у нас кнуры толькі ў калгозе ёсь. Да яшчэ ў Вікенція кнур. Бясяды Лаг.; параўн. польск. knur 'тс'.
КНЫПЕЛЬ м. Плыт. Завостраны калок, які выкарыстоўваецца для спынення ходу плыта. На бярвеньнях дзьве палены грубыя й бярозавая або дубавая палка, або правільней кныпель, якая між бярвёнаў скальзіць уніс, у землю, задзержывая плыт. Арцюхі Стаўб.; параўн. ням. Knüppel 'кій'.
КНЫШ м. Кулін. Тое, што і клындзюк (у 2 знач.). Кныш як вараць, то бывая 'шчэ ў марлю ўшываюць, кап цалейшы быў, ні лопнуў. Кныш у кажнай гаспадыні розны бывае, сматра хто сколька ложа чаго. Чабаі Валож.
КОБАРАМ прысл. Кулём. Ён равесьнік нашага, а во зваліўся і забіўся. Кобарам паляцеў і духу ні ўказаў. Савоні Стаўб.
КОБАЧКА ж. Варонкападобнае паглыбленне на шапачцы грыба. Лісічкі — красівыя грыбы. Жоўцінькія. Зьверху пасярот кобачка, а падысподам у рупчыкі. Грыб [сьвіньня] белы, здаровы, крамяны, пасярэдзіне кобачка ёсьціка, сівінькі трошкі, а зрэзаць — сінеіць. Нядаль Барыс.
КОБКА ж. Яма. Сёліта цэлую копку бульбы насыпалі: урадзіла. Сырмеж Мядз.
КОГУТ м. Заал. Певень. Во які галасісты твой когут! Палачаны Маладз.; параўн. польск. kogut 'тс'.
86 👁