рацыю рабілі; ён жа кілаты быў. Ужо атпусьцілі дамоў, паздаравеў. Цялякава Уздз.
КІЛБА ж. Тое, што і калбун. Нашы рыбаловы кілбы налавілі, нават вангор папаўся. Барсукі Віл.
КІЛІМ м. Дыван. Хто ў вайне паранены ды жывець зараз, дык таму кілім купіць можна беш чаргі. Зуі Стаўб.; параўн. польск. kilim < тур. кілім.
КІЛІРАВАЦЬ незак. Экспр. Кіраваць. А што тут такога! Сяду на матацыкал ды буду за руль кіліраваць. Вялікая Вуса Уздз.
КІЛУН м. Кныр з адным ядром. Як пакладаюць ды пакінуць адно яйцо, дык тады кілун кажуць. Вецярэвічы Пух.
КІЛЯ ж. Кілаграм. Купіла тры кілі цукру, хлеба. Палессе Мядз. Дайця шэсць кіль цукру, бутэльку напітку. Старая Вёска Мядз. Не хапае адной кілі цукру на варэньня, ягад многа назьбіралі. Зарэчча Стаўб. Купіла селяццоў кілю. Белькаўшчына Стаўб.; параўн. польск. kilo 'тс'.
КІМАРЫЦЬ незак. Экспр. Спаць, драмаць. Будзіш заўтра цэлы дзень кімарыць — работы ж няма. Палачаны Маладз.
КІНДЗЮК м. Тое, што і каўбух (у 2 знач.). Мы, як заколям парсюка, дак кіньдзюк наліваям дранаю картопляю і пяком у гарачай печы. Дукора Пух.
КІННІК м. Кінамеханік. А кіньнік наш быў два разы ў адлуццы, і кіно ня было. Луцішча Круп.
КІНУЦЦА незак. ◊ Кінуцца не ў сваю міску — брацца не за сваю справу. Патаму што, знаяш, ён [Гітлер] кінаўся не ў сваю міску. Браў, знаяш, дробнянькія гэтыя о панствы і думаў, што й тут лёхка будзіць. А тут не-е-е, нашу матушку Расію, брат, не вазьмёш! Мікольцы Мядз.
КІНШЧЫК м. Тое, што і кіннік. Сягоньня кіна ні было, бо кіншчык ня прыехаў. Чабаі Валож.
КІПЯЦЕНЬ м. Кіпень, вар. Ня ведала, што кіпяцень, сунула руку. Зазерка Пух. Трэба ш ісьці муку кіпятням запарыць. Каменка Уздз.
КІПЯТОК м. Тое, што і кіпяцень. Кіпяток трэба астудзіць, а тады піць. Вецярэвічы Пух.; параўн. рус. кипяток 'тс'.
КІРАЎНІЦА ж. Руль. Ня ведае, што такоя кіраўніца, а лезя ў машыну. Рубяжэвічы Стаўб.
КІРКАВАЦЬ незак. Узрыхляць зямлю кіркай. Валілі лес, вазілі купцам. А пасьля гэтага хадзілі жэншчыны вясной кіркавалі гэту плошчаць і саджалі лес. Альсевічы Мядз.
КІРМАШ м. Уст. Прастольнае свята пры царкве. Быў кірмаш на Міколу, зьбіраліся кірмашовыя, пелі песьні. Весіла было. Ялча Чэрв.
КІРМАШАВАЦЬ незак. Удзельнічаць у кірмашы. Вот калі чалавек едзе або йдзе на кірмаш, а хто там пытаіцца куды, то ён адказвае, што паедзім кірмашаваць. Рудня Чэрв.
КІРМАШОВІКІ мн. Экспр. Свае пярэднія зубы. Во, у яго яшчэ ўсе кірмашовікі цэлыя, зубы як часнок. Вішнева Валож.
КІРМАШОВЫ прым. Экспр. Верхні пярэдні (зуб). Наша бабуля ўсё хваліцца, што ў яе кірмашовыя зубы захаваліся. Халопенічы Круп.
КІРОЎНІК м. Кіраўнік. Гавораць, ваш кіроўнік добры, шмат песянь ведая, разьбіраяцца ў музыцы. Мікалаеўшчына Стаўб.
КІРПА ж. Зневаж. Кароткі і задзёрты нос. Вытры сваю кірпу смаркатую і сяць хараша! Вялікая Вуса Уздз.
КІРСА ж. Апілкі. Кірсы прынясі, добры потсьціл скаціні будзя. Закаблукі Мін.
КІСЛІЦА ж. Бат. Шчаўе (Rumex). Сусетка ходзіць зьбіраць кісьліцу, а ў нас свая кісьліца расьце ў гародзі. Скамарошкі Стаўб.
КІСЛЯ і КІСЛЯ ж. 1. Кіслата. Борш варым. Згатовіцца, і трэба ш, кап кісьля была, бяс кісьлі ш і бурак ні гадзіцца, кісьлі ўвальлеш, дак і бурак зусім інакшы смак мае. Сёмкава Мін. У памідорах кісьля нядобрая, як і ў шчоўі. Дукора Пух. 2. Тое, што і квась (у 1 знач.). Мой дык увесь час на сенажаць кісьлю бярэ. Кажу: „Вазьмі малака“, а ён не, толькі кісьлю ды кісьлю. Баяры Маладз. 3. Кіслая рошчына, закваска. Кап хлеп укіс, трэба дабавіць кісьлі, таму на кісьлю заўсёды астаўлялі цеста. Рудня Лаг. 4. Раствор, у якім вырабляюць аўчыны. Быў чалавек такі, аўчыны вырабляў у кісьлі, туды мукі і кары дабаўляў. Баяры Маладз.
КІСЛЯК м. Кіслае малако. Кісьляк вельмі смашна з цёплай бульбай. І дактары саветуюць кісьляк есьці, ён мае многа вітамінаў. Муляры Віл. Адгону мы ні ядзём, а квасім яга, добры кісьляк палучаіцца. Калодкі Віл. Кісьляк адаграём, робім сыр. І проста кісьляк гарачынёй добра зьесьці. Ляшчынск Мядз.
КІСНУЦЬ незак. Прыцішана смяяцца. Чаго ты кісьняш бёс прычыны? Няма тут нічога сьмешнага. Каменка Уздз.
КІСТУЛЁК м. Свежае кіслае малако. Добра, як карова малочная, чаго хочыш зробіш: і кістулька, і тварага, і масла. Калодкі Віл.
КІСЦІ незак. Кіснуць. Так і зрабіла, то праўда, малако ня стала кісьці. Нізок Уздз.
КІТА ж. 1. Вязка (саломы, сена). Сноп жыта, а саломы кіта. Як кончаць малаціць, так бабы давай вязаць кіты. Хожава Маладз. У кіты сена вяжуць, як прадаць хто просіць, кітамі продаюць. Бясяды Лаг. Во якая кіта саломы валяяца на полі. Палачаны Маладз. 2. Сноп (бобу, гароху). У кіты гарох вяжуць, боп жнуць у кіты. Малмыгі Віл.; параўн. польск. kita 'пучок'.
84 👁