падлею булёнчыку. Забрэжжа Валож.
КВАШАНКА ж. Кіслае малако. Бярыця, дзяўчаткі, квашанку. Яна ня вельмі шчэ кіслая. Рудня Чэрв.
КВЕЦЕНЬ м. Красавік. А як квецень на дварэ, дык і вясна ўжо на парозі. Рудня Стаўб.
КВІТ м. Квітанцыя. Лясьнічы аддаў майму гаспадару квіт на рукі. Гілікі Валож.
КВІТОК м. 1. Білет. А кундуктар ці ёсь? Хачу запытацца, можа ён мне квіток у арбоме дась. Забрэжжа Валож. 2. Бюлетэнь. Я, мусі, ні прыду сам на галасаваньня, ужо ні тыя гады, дачка. Нада, кап прыехалі с квітком, я на мейсцы прагаласую. Яцыны Мядз.
КВОЛІЦЦА незак. 1. Жаліцца на нездароўе, болі. Нешта ўсё кволіцца, недамагае. Асавец Маладз. 2. Адчуваць нездаровым, хворым. Хлопяц кволіцца, руку пабіў, чырвоная стала, баліць. Дукора Пух.
КВОХАЦЬ незак. Аказвацца, падаваць голас. Курыца недзе там за кустамі квохала, ідзі глянь. Лісічана Круп.
КВЭСТ м. Фэст. У нас чатыры разы ў гот квэст сабіраўся. Чабаі Валож.; параўн. польск. fest 'тс'.
КВЯТЫ мн. 1. Травяністыя расліны, якія прыгожа і пахуча цвітуць. Будзім заўтра квяты садзіць, нада агароччык ускапаць. Палавікі Мядз. 2. Штучныя кветкі, з якіх звіты вянок нявесце. Квят [у маладой] на галаве не было, а была фата, як гэтыя модніцы цяперака адзяваюць, наўперадзе кружачак нейкі. Язні Віл. Раней маладой адзявалі квяты красныя і зеляні больш рабілі, а цяпер толькі белыя — ніякай красаты. Жораўка Пух.; параўн. польск. kwiat 'тс'.
КЕБКЕН м. Пастух, які іграе на дудачцы зару. Даўней кепкен у часоў пяць разбудзя трубачкай сваёй, а цяпер самі ўстаём. І кепкенаў тых няма. Баяры Маладз.
КЕЛБ м. Тое, што і калбун. Келб бальшы ні расьце, формай падобны на верацяно, два вусікі ля рота. Сьпіна цёмная, зь зеленаватым адлівам, бакі серабрыстыя з рудаватымі плямамі. Саланая Валож.
КЕМКІ прым. Кемлівы. Кемкая яна ў вас, доўга гаварыць і ня трэба. Хожава Маладз.
КЕПАЛА м. Экспр. Маруда. А гэты кепала да вечара ня скончыць работы. Нізок Уздз.
КЕПЕЦЬ м. Кіпцюр. Ня пускай курыцу, бо яна мне ўсе грады здрэпае кепцямі. Пудзіцк Пух.
КЕПНУЦЬ зак. Экспр. Памерці. — Чаго ты плачаш? Ото табе ўжо жалю! Ты плачаш па дзяцьку, што пражыў 90 гот? — Яна плача па сваём горы, думая, бацьку ж за семдзісят, а што, як кепня? Савоні Стаўб.
КЕРЗУХА ж. Нявыпечаны, ацеслівы хлеб. А ў Даўгінаві хлеп нясмачны пякуць, керзуха нейкая. Сіўцы Віл.
КЕЎКНУЦЬ зак. Экспр. Пікнуць. І кеўкнуць ні пасьпеяш! Асавец Маладз. Ось зарас як дам у нюхаўку, дык і кеўкнуць ня ўсьпеяш. Юшкаўка Віл.
КЕЎЛЯЦЬ незак. Экспр. Ледзь дыхаць, слаба праяўляць жыццёвыя працэсы. Толькі што кеўляя, а ні жыве. Асавец Маладз.
КЕЦКА ж. Тое, што і гаманец. Палажу грошы ў кецку, а то ішчэ забудуся. Чабаі Валож.
КЗЫМС гл. ґзымс
КІБЕЛЬ м. Чан, кубел. А кармілі [вязняў] плоха. Толькі як нясуць гэту баланду ў кіблях, так мы стараімся гэты кібіль атабраць і хоць руку памачыць і аблізаць. Так мы жылі, так там зьдзіваліся з нас. Ухвала Круп.; параўн. польск. kibel < ням. Kübel 'тс'.
КІВАЦЬ незак. Гайдаць, калыхаць. Ківаіш яго, ківаіш, хай бы толькі спаў, а ён дык ня сьпіць. Паківай-ка яго, хай пасьпіць ішчэ. Ігрушка Круп.
КІГНУЦЬ зак., аднакр. Экспр. Кукарэкнуць. Недзя кігнуў пятух. Петрашунцы Валож.
КІГУКАЦЬ незак. Крычаць (пра саву). Кігукая сава вечарам. Саланая Валож.
КІДАЦЦА незак. 1. Спешна імкнуцца, парывацца скончыць. Кідалася, кідалася, але ўсё роўна да вечара ні пасьпела работу ўсю зрабіць. Зазерка Пух. 2. безас. Вадзіць. Старая ўжо, ні магу роўна ісьці, кідае ў бакі. Вялікая Вуса Уздз. 3. Перабівацца сяк-так. Кідаюся, як гарох пры дарозі. Вялікая Вуса Уздз.
КІДАЦЬ незак. Пакідаць. Дык яшчэ, можа, прыдзецца на зіму і цялушку кідаць, бо карова ні пабегала. Акалова Лаг.
КІДЗЕЛЬ выкл. у знач. вык. Кінуць, шпурнуць. Зьдзела каптан сь сябе, кідзель той каптан, а сама пашла да печкі і грэюся. Мікалаеўшчына Стаўб.
КІДЭРМА ж. Клін (у шыцці). А ты пашый у кідэрмы андарак, будзе выглядней. Рудня Чэрв.
КІЁЎКА ж. Суквецце рагозу. То з гэных пуховак, мама расказывала, што зрывалі з кіёвак, рабілі падушкі спаць. Малмыгі Віл. Вунь каля берага ў вадзе кіёўкі відаць. Можа, дастаць? Мацькаўцы Віл.
КІЖЛАТЫ прым. Малы, недарослы. І кіжлатаму дрэнна быць, і стрынгелю [вялікаму] таксама. Бох ведая, які павінен быць нармальны чалавек. Вязынка Маладз.
КІЖЛАТЫ прым. Непаваротлівы, нязграбны. Кіжлатая я ўжо, дачушка, куды мне, толькі яшчэ з ёмкай каля печы. Броды Маладз.
КІЙ м. Кукурузны пачатак. Атправіла дзяцей кіі зьбіраць, яны ж любяць іх есьці. Кажуць, што смачныя. Неманіца Барыс.
КІЛАТЫ прым. Хворы на грыжу. Яму апя
84 👁