Старонка 191
◀ / 290 ▶
Карзіны розныя мой бацька плёў, яго і клікалі кашаплётам. Дукора Пух. КАШАРЫЦЦА незак. Мыцца, прыбірацца, чысціцца. Хто так доўга кашарыцца? Спаць ужо пара. Баяры Маладз. КАШКА ж. Бат. Дзятліна (Trifolium pratense). Кашку добра ядуць ні толька каровы і сьвіня, але і качкі. Дукора Пух. КАШКАЦЬ незак. Штурхаць. Я п паехала да іх, але ў ахтобуся так кашкаюць, так кашкаюць, дык цяшка мне старой. Пудзіцк Пух. КАШЛАЧ м. Чалавек, які ходзіць, цягнучы ногі. Ну й кашлач! Ніколі ня пройдзя, кап ходнікаў ні пасьцягваць. Ляхі Нясв. КАШМІРОЎКА гл. касміроўка КАШНАЯ МУКА. Мука, атрыманая з сумесі ячменю і грэчкі. Мяшалі ячмень з грэчкай і малолі разам, то гэта кашная мука. Мікалаеўшчына Стаўб. КАШОЛАЧКА ж. Памянш.-ласк. да кашолка. А кашолачкі ў нас і дзеці ўмеюць плесьці, лазінкі тонінькія бралі ці дрот і плялі. А патом хазяйка ў кашолачкі лажыла крупы ці ягады якія. Задор'е Лаг. КАШОЎКА ж. Кошык з накрыўкай. Кашоўка падобна на карзіну, толькі закрываецца крышкаю. Вецярэвічы Пух. КАШУЛЁНКА ж. Памянш. Кашулька. Які кажух адзеніш абарваны, кашулёнку якую цётка пашыя зрэбную, і так хадзілі. Во дык гора было! Малінаўка Лаг. КАШУЛКА ж. Кошык. У кашулцы дзеда аж дваццаць баравікоў, а ў цябе што? Чэрвень Чэрв. КАШУЛЬКА НАЧНАЯ. Сподняя сарочка. Гэта ш цяпер я, старая, і то нанач другую кашульку адзяю, што дзеці прывезьлі, начную, мякінькую, цёплінькую. Вязынка Маладз. КАШЫКАР м. Тое, што і кашавік. У нас няма, а ў суседняй вёсцы многа кашыкароў ёсьць. Такарышкі Іўеў. КАШЭЛІК м. Тое, што і кашулка. Ходзім і ў ягады. Вось і сягоньня кашэлік набрала невялічкі. Пудзіцк Пух. КАШЭЛЬ м. Вялікі кош. Пайшла і насабірала поўны кашэль дзікіх груш сьвіням. Вялікая Вуса Уздз. КАШЭНЬ м. Тое, што і кашаня. Кашэнь вялікі, добра ж, больш улезя пакласьці. Тонава Стаўб. КАЮКНУЦЬ зак. Раптоўна памерці. Каюкнула мая сьвякруха, як і не было. Лёхкая смерць. Навасёлкі Валож. КАЯЧОК м. Памянш. да каяк 'маленькая подачка'. У нас Рыгор багаты рыбак: і баржа ест свая, і каячок. Скамарошкі Стаўб. КВАКТУХА ж. Ныцік. Наша сусетка маладая, але такая ўжо квактуха — усё ёй нядобра, усё прыбядняіцца. Скамарошкі Стаўб. КВАРТА ж. Уст. Мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная 0,70577 літра. А каторыя былі парапкамі, плацілася так: давалася дзьве скрыні картофлі, два сажані дроў, два пуды хлеба на месяц, малако дзецям адну ці дзьве кварты, хату. Багрыцоўшчына Дзярж. Баба купіла карову, аддала кварту гарэлкі барышу. Ігрушка Круп. КВАРТОЎКА ж. Паўлітровая бутэлька. У мяне ўжо дзьве квартоўкі на паліцы стаяць, яшчэ куплю. Рудня Чэрв. КВАС м. Кулін. Кіслая страва з буракоў, грыбкоў, цыбулькі, прыгатаваная на хлебным квасе. Квас з бурачкамі варылі, грыбкі сушаныя туды, цыбульку, перчык, на хлебным квасе вараць — от смашна. Савоні Стаўб. КВАСКА ж. 1. Фаса, кадушка на гуркі, капусту. Усе кваскі нашы храняцца ў склепі. Якімаўка Круп. Была поўная кваска гуркоў — паелі. Асталася яшчэ кваска капусты. Вецярэвічы Пух. Шаткаванку трэба ў кваску натаптаць, а тады крушком прыціснуць. Кляцішча Стаўб. 2. Драўляная пасудзіна на масла, дзежачка. У квасцы масла да бліноў. Вецярэвічы Пух.; параўн. польск. fasa ад ням. Faß 'бочка'. КВАСНЫ прым. Кіслы. Журавіны — квасныя ягады, дак кісель добры можна варыць зь іх. Ляшчынск Мядз. КВАСОЛЯ ж. Бат. Фасоля (Phasolus). У мяне такая стручная квасоля. Ляды Чэрв. На агародзі ўсё содзюць: квасолю, кроп, гарбузы, буракі. Ратуцічы Барыс. У сусеткі пасаджана квасоля двух сартоў, а сама не саджу: не люблю. Паплавы Бярэз. КВАСЬ ж. 1. Квас. Цэлы збан квасі нарабіла, а за два дні і німа. Бясяды Лаг. 2. Прадукты з кіслёй. Мой муш дык натта квасі ніякай ня любіць, ні табе малака кіслага, ні капусты, ні агурка, а я не магу бяс квасі. Вішнева Валож. КВАТАРАНЕЦ м. Кватарант. Мой кватараняц добры, ціхі хлопяц і зарабляя добра. Цялякава Уздз. КВАТЭРКА ж. Металічны кубак, роўны прыкладна 0,14644 літра. Налі кватэрку малака, нічога есьці ня хочацца. Мікалаеўшчына Стаўб. КВАЦІРА ж. Кватэра. А як вучылася, арыхмецікі ні знала, біў настаўнік лінейкай і перад дзецьмі, і на кваціры сваёй біў, і на гарох на калені ставіў каля печы. Забрэжжа Віл. КВАЧНЯ ж. Квач. Зрабі ты сам квачню, а то нечым ні печ, ні сьцены памазаць. Вецярэвічы Пух. КВАШАНІНА ж. Кулін. Халадзец. Наварыла вельмі смашнай квашаніны, застыня, будзім есьці. Муляры Віл. Як хто, а я дык люблю квашаніну вуксусам паліць. Хожава Маладз. — Ешча, дзеткі, квашаніну, пасьля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 290 ▶